InformNapalm.org (Беларуская)

BuzilaLeaks: заганныя сувязі й сакрэты падрыўной дзейнасьці супроць Украіны й Беларусі

Украінскія хактывісты з групы Invisible Front атрымалі доступ да паштовае скрыні галоўнага рэдактара адэскага анлайн-выданьня «Инфоцентр» Арцёма Бузілы. У 2015 годзе ён быў затрыманы й прысуджаны да 3 гадоў і 8 месяцаў пазбаўленьня волі, але выйшаў датэрмінова дзякуючы «Закону Саўчанка». Пасьля выхаду на волю адразу зьбег у Маскву й працягвае выконваць замовы ня толькі на антыўкраінскую, але й ужо і на антыбеларускую дзейнасьць. Ягонае асабістае ліставаньне сьведчыць пра шматлікія мэханізмы й працэсы ўцягненьня Расейскай Фэдэрацыі ў справы Украіны і Беларусі, а сьлед палітычных замоваў вядзе да прыймальні галоўнага дарадцы Упраўленьня прэзыдэнта РФ у справох СНД Інала Ардзінбы (першага намесьніка У.Суркова).

Дамп паштовае скрыні a-byz@mail.ru быў перададзены валянтэрам міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm для аналізу й наступнай публікацыі.

Даведка: Арцём Бузіла адзін з выканаўцаў расейскіх праэктаў так званай «мяккай фэдэралізацыі Украіны «Народная Рада Бэсарабіі» (яе можна лічыць адной з складовых частак ўмоўнага пляну «Шатун») ад каманды памочніка прэзыдэнта РФ Уладзіслава Суркова. У красавіку 2015 году Бузіла быў арыштаваны СБУ праз падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства паводле артыкулу 110 КК Украіны. 26 лістапада 2015 году быў прысуджаны да 3 гадоў і 8 месяцаў абмежаваньня волі, але на падставе «закону Саўчанка» напрыканцы сакавіка 2016 году выйшаў на волю. На гэты момант знаходзіцца ў Маскве і працягвае займацца антыўкраінскай дзейнасьцю, выкарыстоўвае інфармацыйныя рэсурсы novosti-mk.org і infocenter-odessa.com. Таксама выконвае замовы на зьдзяйсьненьне палітычных масавых акцыяў ва Украіне, якія куруе першы намесьнік Суркова – галоўны дарадца Упраўленьня прэзыдэнта Расеі у справох СНД Інал Ардзінба.

На падставе лісту з ўкладаньнямі ў выглядзе фатаздымкаў паведамленьня пра падазрэньне й пратакол затрыманьня, якое Бузіла даслаў на сваю другую паштовую адрэсу nirvanaisthebest@mail.ru вызначаная наступная інфармацыя: Бузіла Арцём Ігаравіч, дата нараджэння 27.01.1990 г. Пашпарт КМ 367788, выдадзены 01.03.2006 г. Мейсца рэгістрацыі: г. Адэса, вул. Акадэміка Філатава, 42 кв. 56. У ліставаньні выяўлены скан ягонага пасьведчаньня пра нараджэньне й мабільны нумар тэлефону, якім ён карыстаецца ў Маскве +7-909-645-85-79 (мажліва, з дапамогаю яго журналісты змогуць атрымаць дадатковыя камэнтары што да вынікаў гэтае публікацыі).

Адразу пасьля вызваленьня зь СІЗА, Бузіла пачынае раздаваць інтэрвію расейскім прапагандысцкім СМІ. 19.04.2016 г. з паштовае адрэсы ask1@digitalsafe.com Арцём атрымлівае ліст з просьбай прыбраць наступны тэкст зь ягонага інтэрвію (тут і далей пакідаем у арыгінале): «У меня с собой есть оригинал приговора – единственное доказательство того, что я говорил и в чём я признавался. Ни о каких встречах в Москве по поводу Народной Рады и разработки тайного плана там не было. 2 телефонных разговора с «неустановленными лицами» из Москвы – это всё. Ну кто у нас по телефону что-то отделить может, целый регион?». Як патлумачыў Арцём падчас ператрусу, скрыня ask1@digitalsafe.com належыць расейскаму палітолягу Алегу Бандарэнку, зь якім ён сустракаўся ў Інала Ардзінбы ў сакавіку й красавіку 2015 году ў Маскве.

5 траўня 2016 году з паштовае адрэсы pvolkov1984@yandex.ru (у подпісы пазначаны  Павал Волкаў і нумар мабільнага тэлефону +380676182787) Бузіла атрымаў ліст з апісаньнем праэкту й плянаваным бюджэтам для стварэньня чарговага інфармацыйнага праэкту ў Запарожжы zp.today з наступнай місіяй:

Меркавана, што ў гэтым выпадку Бузіла быў пасярэднікам паміж Волкавым, які выбіваў фінансаваньне на новы рэсурс  zp.today і Ардзінбай. У ліставаньні было знойдзенае рэзюмэ Волкава – Волкаў Павал Вадзімавіч, нарадзіўся ў 1984 годзе. З 2015 па 2016 гг. працаваў у камітэце сацыяльных камунікацыяў тэрарыстычнае арганізацыі «ДНР», публікуецца ў расейскіх прапагандысцкіх рэсурсах: «Насправди», «Антифашист» , «Новороссинформ», «Инфо-центр», «News-Front».

Праз другую паштовую скрыню pv_volkov@list.ru, пазначаную ў рэзюмэ, валянтэры InformNapalm выявілі профіль Волкава ў сацсеціве «VK» (профіль, кантакты). Ніжэй ягоны фатаздымак з фотаальбому.

13 траўня 2016 году Бузіла дасылае ліст з праэктам палітычных акцыяў ва Украіне нейкаму Руслану Рудэнку на паштовую адрэсу parohod0000@mail.ru. Гэтая скрыня не выкарыстоўвалася для рэгістрацыяў у сацсетках і раней не “сьвяцілася”. Паводле IP-адрэсы 31.173.81.36 Рудэнка карыстаўся мабільным інтэрнэтам ад «Мегафона» і знаходзіўся ў Маскве. 15 траўня Рудэнка дае адказ на ліст з праэктам, у якім пазначыў свае заўвагі і прыблізны кошт акцыяў. Характэрна, што ва ўласьцівасьцях дакуманту пазначанае: Modified 05/15/2016, 11:14:00, Іван. Магчыма сапраўднае імя Рудэнкі – Іван.

Ніжэй падаем зьмест doc-файла, далучанага да лісту з адказам:

Предполагаемые акции
1. Акция в Киеве против назначения Луценко Генпрокурором. Под Верховной Радой или Администрацией президента
— 100 человек
Рисованные плакаты
2-3 спикера адвокаты, юристы, правозащитники
Передача заявления в органы с требованием пересмотреть решение.
2-3 журналиста наших. Видео+ фотосъёмка. Размещение – не входит.

Ответ:
лучше конечно под ВР, т.к. АП — стрёмно нужно с конторой «говорить»… а под ВР — пожалуйста …по ценам могу детально расписать если надо, а так:

~ 3000 $ — 3500 $

конечно в Киеве удобнее. по времени, можно за три-четыре дня подготовить

  1. Акция за активное продвижение реформы децентрализации. Запорожье
    150-200 человек
    Рабочие, медработники, работники местного самоуправления (можно бывшие) – на крайний случай, «фейковые», или имеющие косвенное отношение. Нужно хотя бы пару местных.
    Плакаты – напечатанные, но качество можно среднее.

Ответ:
в Запорожье контакты есть, но надо предварительно ехать туда и прорабатывать их, по этому время на подготовку полторы недели надо. По цене дороже, т.к. нужно учесть интерес знакомых которые на месте будут помогать. И опять же, тема децентрализации может по разному «раскрываться» безобидно и не очень. Здесь нужна аккуратная конкретика чтоб было без «приёмов»

~ 4000 $ — 4500 $

  1. Акция за повышение социальных стандартов, Днепропетровск
    Выплаты рабочим, любой завод, предприятие, школа, больница
    200-300 человек.
    Ответ:
    В Днепре есть люди, но там дядя Беня и это не радует( Опять же надо ехать предварительно говорить с людьми, на 300 человек:

~ 6000 $

Досыць цікавы ліст ад нейскага Уладзімера Жураўлёва fortugas444@gmail.com, да якога далучаны удакладнены сьпіс блёгераў.

Зьмест doc-файла:
Блёгеры (рэгіёны):

  1. Алег Падзебры https://www.facebook.com/OlegPodebriy?fref=ts
  2. Іван Тупіца https://www.facebook.com/ivantypucia?fref=ts
  3. Дзмітры Данцоў https://www.facebook.com/profile.php?id=100006287794356&fref=ts
  4. Сяргей Раманенка https://www.facebook.com/sromanenko1?fref=ts
  5. Віктар Лазорык https://www.facebook.com/viktor.lazoryk?fref=ts
  6. Андрэй Кананенка https://www.facebook.com/profile.php?id=100006290799177&fref=ts
  7. Кірыл Шашло https://www.facebook.com/kirill.shashlo?fref=ts
  8. Тацьцяна Якімчук https://www.facebook.com/tanusha.yakimchuk
  9. Аляксандар Рыхліцкі https://www.facebook.com/alex.rykhlytsky?fref=ts
  10. Алена Куцак https://www.facebook.com/helen.koutsak

Прадстаўнічасьць паводле рэгіёнаў: Запарожжа, Дніпро, Крапіўніцкі, Мікалаеў, Закарпацьце, Чарнаўцы, Хэрсон.

Пачынаючы з 29 верасьня 2016 году Бузіла падчас знаходжаньня на акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці (IP-адрэса 91.241.170.158, правайдэр TradeInet) дамаўляецца з Рудэнкам пра новыя акцыі ва Украіне. Рудэнка на момант абмеркаваньня знаходзіўся ў Кіеве (IP-адрэса 130.180.219.22, правайдэр Інтертелекам). Ніжэй пададзенае ліставаньне з сэрыі лістоў ў зручным для чытаньня фармаце:

Бузіла 29.09.2016 04:59 Привет. Интересны акции, бюджет до 15 тыс. Лучше для начала 12-13. Любые города. Численность от 100 чел. Предприятия, профосоюзы, пикеты работников заводов, предприятий с недовольством руководства, страны, требовать выплат, возобновления производства и т.п.

Бузіла 29.09.2016 05:07 Залог — 20-50 проц

Бузіла 29.09.2016 05:10 Твой гонорар входит в сумму

Рудэнка 04.10.2016 20:47 Привет. Валюта, как видно, соответствующая? Только мирные — без дебошей?
По ответу возьму в работу и через пару дней сообщу что имеется уже на данный момент. Писать буду отсюда же.

Бузіла 05.10.2016 02:25 Валюта твердая, да)

Рудэнка 10.10.2016 18:29 Привет. Можно начать с пробной на 200-250 человек. Это уже есть и готово. По большим количествам позже — пока в работе. Можно с возмущением коммуналкой, высокими ценами, безработицей, созданием властями искусственного геноцида — это на выбор. Или сами предлагайте. Затейники, возмутители, интересное шоу —
это всё на хорошем уровне. Только по мирному. На 200-250 чел — 3,5 т. у.е. 50% предоплата.

Пачынаючы зь лістапада 2016 году Бузіла далучаецца да інфакампаніі супроць Беларусі. Нейкі Walter U iengsari@yandex.ru (меркавана, гэта чалавек з каманды Суркова/Ардзінбы) ставіць задачы ў маніторынгу беларускіх СМІ, падбору блёгераў для замоўных публікацыяў праз тэхнічнае заданьне. Бузіла прапаноўвае наступных беларускіх блёгераў: Юры Паўлавец, Сяргей Шыптэнка, Мікалай Малішэўскі, Юры Баранчык, Пятро Пятроўскі.

Характэрна, што Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка былі затрыманыя 8 сьнежня 2016 году спэцслужбамі Беларусі. Усе яны абвінавачваюцца ў злачынстве паводле артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы.
Ніжэй падаем скрыншот з кансолі ліставаньня і адное з тэхнічных заданьняў ад Walter U паводле замоўнай публікацыі.

Победа пророссийских кандидатов на выборах в Молдове и Болгарии задают новый тренд в восточноевропейской политике, в особенности – на постсоветском пространстве.

О том, что мы имеем дело именно с трендом, а не со случайными победами условно пророссийских сил, можно говорить, если принять во внимание глобальные изменения (Брексит, победа Трампа и т.д.). В этих условиях, наметившийся в последнее время крен белорусской власти входит в противоречие с общей тенденцией. Белоруссизация, формирование идеологии государственного национализма, заигрывания с оппозицией (допуск в парламент прозападной либералки и националистки, разрешение концерта промайданной группы «Брутто» Сергея Михалка и т.д.) выглядят как расходящиеся с общей тенденцией. В условиях глобального кризиса власти многих стран все меньше прислушиваются к рецептам МВФ, все меньше рассчитывают на глобальные рынки, стремясь к развитию внутреннего рынка и региональной кооперации. В противовес этой тенденции власти РБ расширяют сотрудничество с МВФ, видя в этом свой успех. Никакие кредиты от МВФ и Евросоюза — даже если они и будут — положения не спасут: западные финансовые вливания предполагают не спасение госсектора, а ускоренное его сокращение. Облегчить ситуацию могут только согласованные действия с Россией в рамках Евразийского экономического сообщества. Продолжат ли белорусские власти «плевать против ветра» или вернутся к традиционному «пророссийскому» курсу.

 

Тэхнічнае заданьне выканаў Пятро Пятроўскі, чые прапагандысцкія артыкулы былі апублікаваныя на прарасейскім сайце «IMHOClub» і чарнасоценным рэсурсе «Империя». Як і ў выпадку з арыштаванымі раней аўтарамі агенцыі «Regnum», цалкам мажліва, Пятроўскі рыхтаваў публікацыі за грашовае ўзнагароджаньне:

 

З ліставаньня Бузілы вынікае, што матар’ял Пятроўскага вельмі спадабаўся замоўцам:

Сьлед зазначыць, што Пятро Пятроўскі зьяўляецца частым госьцем у перадачах беларускае тэлевізіі «АНТ» Вадзіма Гігіна, дэкана факультэту філязофіі й сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, разам зь якім быў заўважаны падчас сьвяткаваньня ў верасьні 2016 г. гадавіны пазначанага вышэй прарасейскага сайту «IMHOClub».


Выснова

Гэтая публікацыя, як і шматлікія іншыя матар’ялы, якія для грамадзкае супольнасьці здабываюць украінскія хактывісты, сьведчаць пра закулісныя працэсы адладжанай Крамлём сыстэмы маніпуляцыяў і ўплыву на палітыку суседніх з РФ дзяржаваў. У прыцэл расейскай інфармацыйнай агрэсіі, якая зьяўляецца адной з складовых частак мэтаскіраванай інтэрвэнцыі, трапляе ня толькі Украіна і Беларусь, ня толькі краіны колішняга «савецкага лягеру», але й ЭЗ, і нават ЗША. Згодна з тэмнікамі расейскіх куратараў, «глябальныя зьмены», якімі яны лічаць Brexit і перамогу Дональда Трампа, а таксама перамогу прарасейскіх кандыдатаў на выбарах у Малдове і Балгарыі задаюць новы трэнд. І гэты трэнд быў бы немагчымы без мэтаскіраванай працы расейскае прапаганды, як праз сваіх агентаў уплыву, гэтак і праз рупары Крамлю, якія Эўрапарлямант не выпадкова параўнаў з жорсткай прапагандай тэрарыстаў ІДІЛ. Невыпадковая і ўвага да Рэспублікі Беларусь, якая на думку расейскіх адмыслоўцаў інфармацыйнае вайны «выпадает из тренда». У ліставаньні прапагандыстаў і іхных куратараў мы бачым жорсткі сыгнал да зьдзяйсьненьня дыскрэдытацыі як кіраўніцтва Беларусі, гэтак і прадстаўнікоў нацыянальных патрыятычных сілаў. Бо менавіта сьвядомая частка грамадзтва, менавіта патрыёты і нацыяналісты зьяўляюцца імунітэтам супроць вірусаў сьвядомасьці «русскаго міра». Пакуль у краіне ёсьць імунітэт – агрэсар двойчы вымушаны ўзважваць рызыкі ўварваньня на ейную тэрыторыю.


Нагадаем, што раней хактывісты ўкраінскага Кібэральянса (UCA) падалі InformNapalm дампы паштовых скрыняў прыймальні Апарату памочніка прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Уладзіслава Суркова (#SurkovLeaks), дампы паштовае скрыні намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД Кірылы Фралова (#FrolovLeaks), а таксама мноства іншых матар’ялаў, якія раскрываюць факты падрыхтоўкі вайсковае агрэсіі РФ супроць Украіны задоўга да падзеяў Майдана 2014 году.

Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі з групы Invisible Front на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version