InformNapalm.org (Беларуская)

10-я АБрСпН ГРУ РФ заўважаная ў Луганску

Каманда InformNapalm.org працягвае лавіць расейскіх кадравых вайскоўцаў ЗС РФ, гэтым разам перад намі чарговы расейскі “адпускнік” з 10-й АБрСпН ГРУ РФ (10 Асобная брыгада спэцыяльнага назначэньня (Мін. Абароны), в/ч 51532, адрэса – 353211, Краснадарскі край, г.Гарачы Ключ, пас. Молькіна), які ваюе на акупаванай тэрыторыі Украіны.

Мы паноўна наглядаем слабасьць “абаронцаў рускага сьвету” перад жаданьнем зрабіць сэлфі або зрабіць фатаздымак на тле якіх-кольвечы разбурэньняў і трафеяў, гэтым разам “баявыя” трафеі – гэта бяскрыўдныя экспанаты Авіяцыйна-тэхнічнага музэю ў Луганску.

Экспанаты Авіяцыйна-тэхнічнага музэю, які былі  заўважаныя на фота вышэй:

Тое, што Раман Мілошавіч зьяўляецца вайскоўцам 10-ай АБрСпН ГРУ РФ нам кажуць ягоныя фатаздымкі з геатэгам, якія зробленыя на палігоне спэцназу Генштаба Збройных сілаў РФ (пас. Молькіна).

Яшчэ некалькі фатаздымкаў ад гэтага спэцназаўца ГРУ, на якіх ўсюды ўкраінскія надпісы: “Куріння вбиває”, “Чернігівське”, “Натуральна італійська кава”.

Можа мы нешта прамінулі або ў Расеі ўжо даўно і ўсюды карыстаюцца ўкраінскай мовай? Калі гэта так, то Расея – гэта ўжо Украіна!

Дапамога ў OSINT-выведцы – @el_roosevelt

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version