InformNapalm.org (Беларуская)

Выяўлены расейскі ваенны злачынец, які ўдзельнічаў у баёх за Вуглегорск і Дэбальцава

Ідэнтыфікаваны расейскі вайсковец з 104-й асобнай брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (в/ч 11387, Чыта, Забайкальскі край, РФ), які прымаў удзел у баёх за Вуглегорск і Дэбальцава.

Вайсковец 104-й АБрМТЗ Агаеў Р.У., 16.07.1991 г.н., у сацсеціве “VK” мае некалькі профіляў з падобнымі імёнамі: №1 “Дэни Халифа” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 “Халифа Магомедов” (архіў профілю, фотаальбомукантактаў) і №3 “Халифа Магомедов” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). У ідэнтыфікацыі расейскіх акупантаў вельмі дапамагае іхная шчырая жарсьць да “сэлфі”. Ня ёсьць выключэньнем і Агаеў, дзякуючы “сэлфі” якога валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі ягоную ідэнтыфікацыю.

Гэта й шматлікія іншыя фота ў фотаальбомах вайскоўца з шаўронам 104-й асобнай брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня ЗС РФ.


У гэтым фота зафіксаваныя прозьвішча й ініцыялы вайскоўца. У фотальбоме ягонага таварыша ў  тэрміновай службе, які пасьля ейнага сканчэньня зрабіў для ўспамінаў фатаздымкі, выяўленае фота, у якім аб’ект дасьледаваньня мае на форме тую ж нашыўку зь прозьвішчам і ініцыяламі – “Агаев Р.У.” (рас.). Гэта сьведчыць пра слушнасьць вызначэньня ягоных асабістых дадзеных.

На Данбасе Р. Агаеў быў прыкамандыраваны ў склад тэрарыстычнага батальёну “Оплот” (рас.) і ваяваў пад прыкрыцьцём ў ягоным складзе. Пра гэта сьведчыць шэраг фатаздымкаў зь ягоных  фотаальбомаў.

Маштабная ваенная апэрацыя на тэрыторыі Украіны ўзімку 2014-2015 гг. у раёне гарадоў Дэбальцава, Вуглегорск і навакольных населеных пунктаў Збройныя Сілы РФ зьдзяйсьнялі з падтрымкаю матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня вайсковых злучэньняў, якія былі задзейнічаныя ў гэтым раёне.

Выяўлены расейскі вайсковец з 104-й АБрМТЗ Агаеў Р.У. адзін з тых, хто забясьпечваў прыкрыцьцё падчас перакідваньня расейскай тэхнікі, узбраення й боепрыпасаў для вядзеньня баявых дзеяньняў, як мінімум, у Вуглегорску.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Відаль Сарокін адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version