InformNapalm.org (Беларуская)

“11 сяброў ня Оўшэна”: ГУМВД ў Данецкай вобласьці абвясьціла ў вышук “міністраў ДНР”

The head of the pro-Russian separatists government Denis Pushilin (3rd L) speaks during a news conference in the regional government building in Donetsk, eastern Ukraine April 18, 2014. Armed pro-Russian separatists in eastern Ukraine said on Friday they were not bound by an international deal ordering them to disarm and would not move out of public buildings they have seized until the Kiev government stepped down. REUTERS/Baz Ratner (UKRAINE - Tags: POLITICS CIVIL UNREST TPX IMAGES OF THE DAY)

Сёння, 2 жніўня 2015, начальнік ГУМВД ў Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін на сваёй старонцы ў facebook паведаміў аб вышуку злачынцаў – удзельнікаў НВФ “ДНР”.

“З пачатку правядзеньня АТА абвешчаныя ў вышук па ч.5 ст.260 КК Украіны – 1037 чалавек, па ч.1 ст.258-3 КК Украіны – 106 чалавек, адшукаў – 97 чалавек.

Так, у чэрвені-ліпені 2015 міліцыяй Данецкай вобласці былі абвешчаныя ў вышук 11 так званых “міністраў ДНР”, якія займалі свае пасады па стане на канец мая гэтага года.

Нягледзячы на ​​сталыя “кадравыя перастаноўкі”, “арышты ў маладой рэспубліцы”, мы паспяваем дакументаваць злачынную дзейнасьць “міністраў” і іншых здраднікаў “, – даў справаздачу В.Аброськін.

У вышук патрапілі: 1. “міністр юстыцыі ДНР” Кацярына Філіпава, 2. “міністр энергетыкі ДНР” Яўген Файніцкі, 3. “міністр аграпрамысловай палітыкі і харчаваньня ДНР” Максім Савенка, 4. “міністр унутраных спраў ДНР” Аляксей Дзікі, 5. “міністр аховы здароўя ДНР” Віктар Кучкавы, 6. “міністр культуры ДНР” Аляксандр Парэцкі, 7. “міністр эканамічнага развіцьця ДНР” Яўгена Самохіна, 8. “міністр працы і сацыяльнай палітыкі ДНР” Вольга Маліноўская, 9. “міністр моладзі, спорту і турызму ДНР “Міхаіл Мішын. Імёны яшчэ дваіх, якія трапілі ў спіс “11 сяброў ня Оўшэна” – “міністраў ДНР” пакуль не абвясьцілі ..

Нагадаем, што ў канцы ліпеня InformNapalm.org прадставіў таксама матэрыял “11 сяброў Пуціна”: сэлф-разведчыкі 18-й ОМСБр на Данбасе.

InformNapalm.org

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version