- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

15-я АМСБр “міратворчых сілаў” на мяжы з Украінай

Сярод расейскіх сілаў уварваньня, якія былі выяўленыя ля мяжы з Украінай, знаходзіцца падразьдзяленьне 15-й асобнай матастралковай брыгады “міратворчых сілаў” (які цынізм!). Мейсца сталай дысьлякацыі 15-й брыгады – пад Самарай,  падразьдзяленьне  (батальённа- або ротна-тактычная група) з гэтай часткі, адкамандыраванае ў групоўку сілаў уварваньня, на дадзены момант знаходзіцца ў Каменскім раёне Растоўскае вобласьці. Крыху раней яны знаходзіліся на поўначы ад сёньняшняй дысьлякацыі і былі скіраваныя на Харкаўскі накірунак.

Трэба адзначыць адзін цікавы момант: вайскоўцы “міратворчай” брыгады разам з шаўронам “МС” носяць шаўроны “вайсковай выведкі”, што можна заўважыць на шматлікіх фатаздымках.

Што зь сябе ўяўляе 15-я АМСБр МС, в/ч 90600?

У 2005 годзе ў вайсковым гарадку Рошчынскім, шо за 35 км ад Самары, на базе 589-га асобнага гвардзейскага матастралковага палку (які “праславіўся” у “міратворчых апэрацыях” на тэрыторыі Грузыі /Абхазыі/ і Малдовы (Прыднестроўе) была сфармаваная 15-я асобная гвардзейская матастралковая брыгада міратворчых сілаў.

Колькасны склад брыгады – больш за 2 тысячы вайскоўцаў. У ейным складзе 3 матастралковыя й адзін батальён выведкі, таксама адмысловыя падразьдзяленьні баявога, тылавога і матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня.

Падразьдзяленьні брыгады ўкамплектаваныя збольшага кантрактнікамі, маюць новае ўзбраеньне і тэхніку.

Паводле наўянасьці мэдалькаў “КрымНаш” на фатаздымках можна меркаваць, што асабовы склад боыгады ўдзельнічаў у апэрацыі па анэксыі Крыма.

1 [1] 2 [2] 3 [3] 4 [4] 5 [5]

P.S.: Мой запіс грунтуецца на падставе інфармацыі, атрыманай з разнастайных адкрытых крыніцаў. Ён дадае раней выкладзены расклад па расейскім сілам уварваньня. Вітаю любыя аргумэнтаваныя заўвагі. Фатаскрыны часткова адрэдактаваныя і пададзеныя бяз прозьвішчаў, каб не даць магчымасьць рашыстам падчысьціць свае профілі.

Працяг будзе!

Аўтар: Іраклі Камахідзэ [6]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [7], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [8]