InformNapalm.org (Беларуская)

“Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса

Да гэтага часу некаторыя падразьдзяленьня гаўбічнай і рэактыўнай артылерыі ад 291-й брыгады 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі ЗС РФ (в/ч 64670, месца дыслакацыі – Інгушэція, станіца Траецкая) ізноў фіксуюцца ў Растоўскай вобласьці, на мяжы з Украінай (азоўскі напрамак).
Вядома, што напрыканцы лета – пачатку восені артылерыя брыгады, а таксама сродкі іншых артпадразьдзяленьняў расейскай групоўкі актыўна выкарыстоўваліся пры абстрэле украінскай тэрыторыі.
На базе аднаго з дывізіёнаў 291-й брыгады летам гэтага года быў сфарміраваны новы артылерыйскі полк з месцам пастаяннай дысьлякацыі ў акупаваным Крыме (г. Сімферопаль) з падпарадкаваньнем камандаваньню Чарнаморскага флоту.
У прадстаўленай фотавыбарке “баявога шляху” таксама мільгае пара слайдаў з РСЗА “Смерч”, як мяркуецца, са складу 439-й рэактыўнай артбрыгады (в/ч 69673, месца дысьлякацыі – Астраханская вобласьць, г. Знаменск).

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

Пераклалі Кацярына КатэнкаДзяніс Івашын

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version