- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Учорашні баявік НЗФ «Спарта» працуе паводле кантракту ў Паўночным флёце ВМФ РФ

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm назіраюць цікавую тэндэнцыю, калі падчас падпісаньня кантракту з кандыдатамі на службу ў ЗС РФ перавага аддаецца асобам, якія былі ў складзе НЗФ «наваросіі». Адным з яскравых прыкладаў зьяўляецца нейкі Уладзіслаў Пятых, станам на 26 студзеня 2016 г. – баявік банды «Спарта», накіраваны 29 студзеня 2016 г. для праходжаньня кантрактнай службы ў адну з вайсковых частак Паўночнага флёту зь месцам дысьлякацыі ў горадзе Мурманск.

3 [1]

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Пятых Уладзіслаў Васілевіч, 30.08.1994 г.н., адрэса рэгістрацыі: Ліпецкая вобл., Леў-Талстоўскі раён, с. Залатуха, РФ. З чэрвеня 2013 году па чэрвень 2014 году праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў шэрагах ЗС РФ у РВСН. Пасьля службы нядоўга папрацаваў кіроўцам пры рэстаране «De Bassus» у Ліпецку. Зь верасня 2015 году – баявік НЗФ «Спарта» на Данбасе.
У сацсетках:

VK: https://vk.com/id106778527 [2] (архівы на профіль [3], фотаальбом [4], кантакты [5]).

ОК: http://ok.ru/profile/558249851331 [6] (неактыўны з 2013 году).
З 22 сьнежня 2015 году знаходзіцца ў базе дадзеных тэрарыстаў «Чысьцец» Цэнтра «Міратворац». Характэрна, што У.Пятых 4 студзеня 2016 году выклаў у свой фотаальбом скрыншот з ягонымі дадзенымі з «Міратворца [7]».
Падчас плянавага маніторынгу старонак сацсетак расейскіх баявікоў, якіх мы паставілі на кантроль, у фотаальбоме аднаго зь іх – Уладзіслава Пятых – былі выяўленыя сьвежыя фатаздымкі, выкладзеныя 29 студзеня 2016 году. У прыватнасьці, гэта фотакопіі праязных дакумантаў [8] – так званыя “ВПД” і квіткі РЖД у маршруце Раненбург (чыгуначная станцыя ў г. Чаплыгін Ліпецкае вобл.) – Масква – Мурманск, таксама прадпісаньне [9] Ліпецкага вайсковага камісарыяту №43 з 29.01.2016 г. з накіраваньнем шарагоўца запасу У.В. Пятых у мейсца праходжаньня кантрактнае службы ў вайсковую частку ў г. Мурманск.

fhQik2Ir71Q-576x1024 [10] 1dv6vEBDzYU-576x1024 [11]

Сярод іншых фатаздымкаў У.Пятых варта вылучыць шэраг рэклямна-інсцэнізаваных здымкаў, у тым ліку з кіраўніком тэрарыстаў «ДНР» Захарчанкам, таксама фота зь іншымі баявікамі «наваросіі».

15-3 [12]

 

32 [13] 42 [14] 44 [15]

48 [16]

З улікам усяго пададзенага вышэй, у расейскім вайсковым камісарыяце не маглі ня ведаць той факт, што прымаюць на кантрактную службу тэрарыста, які прайшоў праз НЗФ «наваросіі». Тым больш, што кожны з патэнцыйных кандыдатаў праходзіць праверку ў добранадзейнасьці праз ворганы ФСБ. Ня варта выключаць тое, што цяпер адной з тайных умоваў прыняцьця на кантракт у ЗС РФ зьяўляецца «баявы досьвед», атрыманы на Данбасе, які ў далейшым можна будзе выкарыстоўваць у іншых канфліктах, што правакуе Расея.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [17].

(CC BY 4.0 [18]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [19], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.