- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Беларускі “Ваяр” супроць “Чорнай сотні”

У Расейскай Фэдэрацыі, пачынаючы з савецкіх часоў, любяць называць беларусаў “братэрскім народам”, а Беларусь – “братэрскай рэспублікай”. Гэтак жа яны любяць сьцьвярджаць, што культурнай дыстанцыі паміж краінамі не існуе, бо расейцы і беларусы маюць агульнарускую гісторыю, расейскую літаратурную мову, і прыналежнасьць большасці вернікаў да Рускай праваслаўнай царквы. Да таго ж у якасьці значнага аргумэнту для пацьверджаньня гэтых тэзаў яны выкарыстоўваюць той факт, што “Белоруссия” – удзельнік усіх інтэграцыйных праэктаў, ініцыяваных Расеяй на постсавецкай прасторы – “Саюзнай дзяржавы”, “Эўразійскага саюзу”, “Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы” і іншых. Аднак усе гэтыя тэзы й аргумэнты – толькі публічны бок зьнешнепалітычных і ідэалягічных мэтаў расейскага кіраўніцтва што да Рэспублікі Беларусь.

Рэальнасьцю жа ёсьць тое, што Расея праз выкарыстаньне розных методаў узьдзеяньня спрабуе ўтрымаць Беларусь у сфэры свайго ўплыву, нэйтралізуючы падчас гэтага любыя праявы нацыяналістычных і патрыятычных настрояў у беларускім грамадзтве. Больш за тое, любая дзейнасьць канкрэтных асобаў або арганізацыяў, якія маюць антырасейскую ськіраванасьць і ўплывае на адраджэньне беларускае ідэнтычнасьці, сустракае жорсткі супраціў з боку расейскага кіраўніцтва і спэцслужбаў. У гэтым кантэксьце варта акцэнтаваць увагу на інфармацыйнай кампаніі, якую напачатку 2016 году разгарнулі расейскія СМІ і іх прарасейскія аналягі ў Беларусі з мэтай поўнае дыскрэдытацыі дзейнасьці спартова-патрыятычнага клюбу “Ваяр”, які зьяўляецца актыўным крылом беларускага грамадзка-палітычнага апазыцыйнага руху “Малады фронт [1]“.

Спартыўна-патрыятычны клюб «Ваяр»

Рыторыка матар’ялаў на гэтую тэму мае характар абвінавачваньня ў (пакідаем у арыгінале) “развитии идей нацизма и милитаризма””, а таксама “создании ультранационалистической политической платформы, деятельность которой может привести Беларусь к трагическим последствиям и как следствие разрушению государства”. Характэрна тое, што гэтая кампанія прыцягнула для рэалізацыі сваіх мэтаў цэнтральны інфармацыйны рэсурс Міністэрства абароны Беларусі, што пацьверджвае наяўнасьць і актыўную дзейнасьць патэнцыйных агентаў уплыву Расейскай Фэдэрацыі [2] ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве Беларусі. Для большасьці экспэртаў, палітычных і грамадзкіх дзяячоў, а таксама сябраў “Ваяра” і “Маладога Фронту” такая рэакцыя прапагандыстаў не сталася сюрпрызам, бо гэта ўкладваецца ў агульную канцэпцыю “Рускага сьвету”, але пры гэтым трэба зазначыць, што гадаванцы У.Пуціна не ўлічылі некалькі істотных момантаў.

Па-першае, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць больш за 100 як афіцыйна зарэгістраваных, так і нелегальных прарасейскіх арганізацыяў, падрабязны пералік якіх апублікаваў [3] “Малады Фронт”, назваўшы гэты сьпіс “чорнай сотняй”, праводзячы аналёгіі з атрадамі расейскай манархічнай чэрні, якая 100 гадоў таму дзеля абароны імпэрыі праз пагромы і гвалт распраўлялася зь іншаверцамі. Пры гэтым найяскравымі прадстаўнікамі гэтага сьпісу можна назваць – беларускае прадстаўніцтва “Россотрудничества”, інфармацыйна-аналітычны партал “Империя”, вайскова-патрыятычны клюб “Казачий Спас [4]“, суполка “Антимайдан”, міжнародны рух “Интернациональная Россия”, “Евразийский гражданский союз”, “Русское культурно-просветительское общество”, “Русь молодая», «Русский дом», дзясяткі праваслаўных вайскова-патрыятычных клюбаў і мноства іншых.

1511-640x360

Баявікі “Казачьего Спаса”

Усе пералічаныя арганізацыі відавочным чынам ўяўляюць вялізарную небясьпеку для Рэспублікі Беларусь, бо дзейнічаюць пры падтрымцы расейскага кіраўніцтва і пад заступніцтвам РПЦ, перасьледуючы галоўную мэту – падрыхтоўку падставаў для магчымай рэалізацыі крымскага сцэнару й адкрытай агрэсіі з боку РФ. Як падкрэсьліў рэдакцыі InformNapalm лідэр «Маладога Фронта» Зьміцер Дашкевіч, менавіта для супрацьдзеяньня пракрамлёўскай пятай калёне і быў створаны спартыўна-патрыятычны клюб «Ваяр», а таксама для непасрэднай падрыхтоўкі патрыётаў краіны для супраціву магчымай акупацыі з боку Расеі.

Па-другое, па сутнасьці, уся кампанія супроць “Ваяра” і “Маладога Фронта” – гэта інэрцыя прапагандысцкай машыны РФ, а рэальнай прычынай хваляваньня расейскага кіраўніцтва і іхных гадаванцаў у Беларусі зьяўляецца акцыя ў зборы матар’яльнай дапамогі для беларускіх добраахвотнікаў, якія прымаюць удзел у вайне на Данбасе на баку Украіны.

Тактическая группа “Беларусь” ДУК ПС

Тактычная група “Беларусь” ДУК ПС

Іх вельмі непакоіць той факт, што нацыяналістычны рух Беларусі набывае практычны досьвед вядзеньня баявых дзеяньняў непасрэдна супроць расейска-тэрарыстычных падразьдзяленьняў, якія зь вялікай доляй верагоднасьці ў недалёкай будучыні могуць быць накіраваныя і ў Беларусь для пашырэньня жыцьцёвай прасторы сваёй імпэрыі, як гэта вельмі ўпэўнена заяўляюць стваральнікі «Камітэта 25-га студзеня», сярод якіх фігуруе і міжнародны тэрарыст Ігар Стралкоў-Гіркін, актыўны ўдзельнік рэалізацыі крымскага сцэнару й акупацыі ўкраінскага Данбаса.

Создатели “Комитета 25-го января”

Стваральнікі “Комитета 25-го января”

Пераважная большасьць гэтых імпэрскіх шавіністаў наагул не разглядаюць якую-кольвечы самастойнасьць беларускага народу і нават не вызнаюць ягонае існаваньне. У Расеі кожнага дня павялічваецца патрэба ў «моцнай» руцэ, якая выявілася раптоўна і абрынулася ў 2014 годзе на рэвалюцыйную Украіну, у момант, калі яна зыходзіла крывёю сваіх лепшых сыноў, якія ахвяравалі свае жыцьці на алтар свабоды і дэмакратыі. Гэтая патрэба непазьбежна прывядзе да зьяўлення ва ўладзе людзей, якія лічаць рэжым Пуціна мяккацелым і нязграбным. Таму падобныя спартыўна-патрыятычныя клюбы як «Ваяр» маюць быць арганізаваныя ва ўсёй краіне, у кожным раённым цэнтры і мястэчку, нягледзячы на ​​магчымае значнае супрацьдзеянне як адэптаў рускага сьвету [5], гэтак і патэнцыйных агентаў уплыву [2] Расейскай Фэдэрацыі. Патрыёты маюць ня толькі на словах дэкляраваць свае жаданьне абараняць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць свайго краю, але й на практыцы ўмець гэта эфэктыўна рабіць.

Спартыўна-патрыятычны клюб «Ваяр»

Як зазначыў Зьміцер Дашкевіч, такія ініцыятывы, як «Ваяр», збор сродкаў для беларусаў, што ваююць у зоне АТА на баку Украіны, акцыі салідарнасьці з Украінай, усё больш значны ўплыў беларускіх нацыяналістаў – разрываюць шаблон расейскім шавіністам, якія да нядаўняга часу былі перакананыя, што ў Беларусі ім будуць чысьціць боты, але цяпер яны выдатна ўсьведамляюць, што замест абутковай шчоткі ў руках шматлікіх будзе аўтамат.

Спартыўна-патрыятычны клюб «Ваяр»


 

EV1NiQkZcsg [6]Для атрыманьня дадатковай інфармацыі пра дзейнасьць спартыўна-патрыятычнага клюбу «Ваяр» зьвяртайцеся на сайт Маладога Фронта [1], а таксама на афіцыйныя паблікі клюбу ў сацсетках «VK [7]» і ў “FB [8]“.


Матар’ял падрыхтаваны Міжнароднай валянтэрскай супольнасьцю InformNapalm.

Актыўны распаўсюд матар’ялу дужа вітаецца!