InformNapalm.org (Беларуская)

Аповяд пра тое як іжэўскія рамонтнікі “зьлілі” вайскоўцаў супрацьпаветранае абароны 21-й АМСБр, “заблукалых” на Данбасе

У межах OSINT-захадаў, мэтаю якіх ёсьць выяўленьне і ідэнтыфікацыя кадравых расейскіх вайскоўцаў, прыцягнутых вайсковым камандаваньнем РФ для выкананьня баявых задачаў, ськіраваных супроць Украіны, валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі зэнітчыкаў 21-й асобнай мотастралковай брыгады Цэнтральнае вайсковае акругі, якія прайшлі праз так званую “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”. У гэтай ідэнтыфікацыі нам «садзейнічалі» прадстаўнікі расейскага ВПК, якія пасьпяхова «засьвяцілі» тэхніку гэтага вайсковага злучэньня, перакінутага ў Растоўскую вобласьць з Арэнбурга.

У выніку вывучэньня адкрытых крыніцаў і геалякацыі ў раёне базавага лягеру расейскай групоўкі войскаў, ськіраванай на Украіну, у ваколіцах палігону «Кузьмінскі» ля хутару Чкалава Мясьнікоўскага раёна Растоўскае вобласьці, быў выяўлены фатаздымак цывільнае асобы на тле белага пікапу, на заднім пляне якога зафіксаваныя 4 адзінкі зэнітна-ракетнага комплексу тыпу «Тор». Фатаздымак выкладзены 5 лютага 2016 году ў фотаальбоме нейкага Дзьмітрыя Торхава (архівы старонкі, фотаальбому, кантактаў), які зьяўляецца прадстаўніком рамонтна-эксплюатацыйнае брыгады АТ “Іжэўскі электрамэханічны завод “Купал””, якое займаецца рамонтам і абслугоўваньнем вышэйзгаданых зэнітных сродкаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя на старонках нешматлікіх сяброў-калегаў Торхава. Напрыклад, ягонага напарніка Дзьмітрыя Ажэгава, у альбоме якога ёсьць фота таго ж службовага пікапу «Нісан», а ў ягоных кантактах шмат калегаў з АТ «Купал».

Даведка: АТ ІЭМЗ “Купал” – расейскае навукова-вытворчае прадпрыемства, якое месьціцца ў горадзе Іжэўск, адное з найбуйнейшых прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу Расеі. Уваходзіць у Канцэрн СПА «Алмаз-Антэй» як адное з галоўных прадпрыемстваў-вытворцаў. Выпускае ЗРК «Тор-М2Э».

Дзе ёсьць «Тор»-ы, там ёсьцека і іхныя баявыя разьлікі. Адпаведна выведнікі InformNapalm ськіравалі свае высілкі на пошук і выяўленьне вайскоўцаў, якія ўваходзяць у разлікі гэтых зэнітна-ракетных комплексаў. У выніку глыбокай выведкі старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў, што «засьвяціліся» у ваколіцах палігону «Кузьмінскі», атрымалася выявіць камандыраванага з Арэнбурга вайскоўца, які выклаў фота з пазначэньнем геалякацыі 21-га кастрычніка 2015 году (геатэг фота прадстаўніка АТ «Купал» і вайскоўца 21-й брыгады пазначае, практычна, аднолькавую мясцовасьць).

Даведка: 21-я асобная гвардзейская Омск-Новабугская мотастралковая брыгада (цяжкая), в/ч 12128 (п. Тоцкое, Арэнбургскай вобл.). Структура: кіраваньне, тры МСБ, два ТБ, два ГСАДн, РЕАБ, ПАБ, ЗРАДн, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён сувязі), рота РЭБ, батальён МТА, камэнданцкая рота, мэдычная рота, рота забесьпячэньня навучальнага працэсу. Узбраеньне: 84 адз. Т-72Б3/БА, 132 адз. БМП-2, 6 адз. БМ-21 “Град”, 36 адз. 152-мм СГ 2С19 “Мста-С”, 12 адз. 122-мм СГ 2С34 “Хоста”, 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 “Штурм-С”, 12 адз. БМ 9А331 “Тор-М1”, 6 адз. БМ 9А34 (35) “Страла-10”, 8 адз. ЗСУ 2С6М “Тунгуска”, 27 адз. ПЗРК 9К38 “Ігла”.

Камандыраваным апынуўся вайсковец зэнітна-ракетнага дывізыёну 21-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 12128 п. Тоцкое, Арэнбургскай вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ Яўген Сьнігіроў, у сацсеціве «VK» (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты).

У выніку вывучэньня кантактаў фігуранту Сьнігірова ўдалося выйсьці на асноўны склад Арэнбургскіх зэнітчыкаў, якія прайшлі праз працяглую “растоўска-ўкраінскую камандыроўку”:

Варта зьвярнуць увагу і на іншых расейскіх зэнітчыкаў з Арэнбурга, якія так ці інакш зьвязаныя з вышэй пералічанымі фігурантамі і, як мяркуецца, таксама знаходзіліся ў “растоўска-ўкраінскай камандыроўцы”:

Нагадваем, што гэта не пяршы выпадак «зьліву» інфармацыі ад прадстаўнікоў ВПК РФ:


 

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

Exit mobile version