- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

120-я АРБр ЗС РФ на подступах да сірыйскае Пальміры

Вайсковец 120-й асобнай артылерыйскай брыгады Арцём Амірахаў [1] (архіў на профіль [2], фотаальбом [3], кантакты [4]) (в/ч 59361, мейсца дысьлякацыі – Юрга) 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай вайсковае акругі выпадкова выклаў у сацсеціва фатаздымак зь геатэгам, які пазначае мясцовасьць за 10 км на захад ад сірыйскага гораду Пальміра. Нагадаем, што на працягу апошніх двух тыдняў за кантроль над горадам адбываліся жорсткія баі між войскамі рэжыму Асада і групоўкамі ІД. На фатаздымках Амірахава зафіксаваныя гаўбіцы Мста-Б, артылерыйскі цягач на шасі КамАЗ-63501, якія маюцца ва ўзбраеньні 120-ай АРБр ЗС РФ. Таксама пра прыналежнасьць да гэтага падразьдзяленьня сьведчаць шаўроны на вайсковай форме жаўнераў і геатэгі Юргінскага раёну ў выяўленых фатаздымках.

Selection_043 [5]

Selection_042 [6]

Selection_041 [7]

Selection_040 [8]

Фота з ваколіцаў Сірыйскае Пальміры былі выкладзеныя ў фотаальбом 28 сакавіка 2016 г. На адным з фатаздымкаў [9] пазначаны дакладны геатэг з каардынатамі 34.51919200 38.14945400 [10].

Selection_044 [11]

Selection_047 [12]

Selection_048 [13]

Зьвярніце ўвагу на фатаздымак ніжэй, які таксама быў выкладзены 28 сакавіка 2016 г. Зафіксаваныя ў ім пяшчаная глеба і аліўкавыя дрэвы адпавядаюць мясцовасьці, якую пазначае геатэг.

Selection_045

Дадаткова падаем некалькі фактаў, якія сьведчаць пра прысутнасьць 120-й артбрыгады ў Сірыі:

17 лістапада 2015 г. падчас відэапрэзэнтацыі Мінабароны была прадэманстраваная мапа, на якой непадалёк базы Шайрат былі пазначаныя пазыцыі 5-й гаўбічнай артылерыйскай батарэі 120-й артылерыйскай брыгады, разгорнутай у раёне з 6 лістапада 2015 г. Таксама на мапе можна пабачыць, што станам на 14:00 6 лістапада 2015 г. на аэрадроме Шайрат знаходзіліся чатыры ўдарныя гэлікоптэры Мі-24 і адзін транспартны Мі-8.

12319339_173169306367585_697480876_n [14]

17 сакавіка 2016 г. Пуцін раздаў 17 дзяржаўных узнагародаў [15] сваім вайскоўцам за ўдзел у сірыйскай апэрацыі. У ліку ўзнагароджаных намесьнік камандыра гаўбічнага артдывізыёну 120-й артылерыйскай брыгады капітан Андрэй Падольскі.

Больш інфармацыі пра артылерыйскія брыгады ЗС РФ у Сірыі, якія ідэнтыфікавалі валянтэры InformNapalm, глядзіце ў нашых матар’ялах:

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [18].

(CC BY 4.0 [19]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [20], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!