InformNapalm.org (Беларуская)

«Гудаута-Растоў-Данбас-Хмэймім» – Службовы сьпіс расейскага акупанта

За два гады дзейнасьці міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm назьбірала шмат сьведчаньняў таго, што расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва дзеля дасягненьня сваіх імпэрскіх мэтаў выкарыстоўвае ў незалежнасьці ад геаграфіі адны і тыя ж брудныя мэтоды, рэалізуючы іх з дапамогаю адных і тых жа сілаў і сродкаў. Расея, якая справакавала шэраг канфліктаў яшчэ ў пост-савецкі час, узбагаціла раней атрыманы досьвед праз новыя гібрыдныя элемэнты, выкарыстоўваючы ўсе гэта на іншых напрамках – як супроць Украіны, гэтак і на Блізкім Усходзе. У гэтай публікацыі мы падаем службовы сьпіс расейскага вайскоўца-кантрактніка 7-й акупацыйнай вайсковай базы з г. Гудаута (Абхазія, Грузія), які цягам апошняга году быў зафіксаваны ня толькі ў «растоўска-украінскай», але і ў «сірыйскай» камандыроўцы.

У выніку OSINT-дзеяньняў (выведка адкрытых крыніцаў) у сацыяльным сеціве «VK» быў выяўлены профіль расейскага кантрактніка 7-й расейскай вайсковай базы з г. Гудаута (акупаваная Абхазія, Грузія).

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Іван Юр’евіч Іваноў, 30.04.1995 г.н., п. Сьпірава Цьвярское вобласьці. Кантактная інфармацыя: у сацсеціве «VK» (архіў профілю 1 і 2, фотаальбому, кантактаў), у сацсеціве «ОК» (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў); тэлефоны: +79040175152, +79407231467, +79407274240; Skype: ivan3549. Жонка – Сьвятлана Мініна, у сацсетках «VK», «ОК».

На тэрміновую вайсковую службу Іван Іваноў быў рэкрутаваны ў 2013 годзе. Пасьля шкаленьня ў навучальным Цэнтры ПКС у г. Яраслаўлі ў спэцыяльнасьці «апэратар зараджалай машыны 22Т6, зэнітна-ракетнага комплексу тыпу С-300/С-400» быў накіраваны для праходжаньня далейшай службы ў групу зэнітна-ракетных дывізыёнаў 7-й акупацыйнай вайсковай базы 49-й агульнавайсковай арміі (в/ч 09332) ПВА ЗС РФ г. Гудаута (Абхазія, Грузія). Перад заканчэньнем гадавога тэрміну службы, падпісаў 3-х гадовы кантракт у гэтым жа вайсковым злучэньні – меркавана – ў выведпадразьдзяленьні 4-га мотастралковага батальёну, укамплектаванага кантрактнікамі, з разьлікам на камплектаваньне БТРг, дзе ён служыць дагэтуль.

З пачаткам акупацыі Крыма і распальваньнем канфлікту на Данбасе, расейскае вайсковае камандаваньне ўжо другі год запар трымае ля мяжы з Украінай магутную ўдарную групоўку войскаў. Расейскія войскі, якія знаходзяцца ў памежных з Украінаю раёнах, арганізаваныя ў выглядзе мабільных падразьдзяленьняў – батальённа- і ротнатактычных групаў (Б/(Р)ТГр) з вайсковых злучэнняў 4-х вайсковых акругаў і берагавых войскаў ВМФ, якія ўжо неаднойчы былі задзейнічаныя ў крытычныя для «наваросіі» моманты, для пералому сытуацыі на карысьць «сэпаратыстаў» (гл. базу дадзеных пра больш чымся 60 в/ч ЗС РФ, зафіксаваных ва Украіне). Баявая варта Б/(Р)ТГр ажыцьцяўляецца паводле ратацыйнай схемы, тэрмін камандыроўкі – ад 3-х да 5-ці месяцаў. Да «растоўска-украінскай» камандыроўкі часьцей за іншыя прыцягваюцца вайсковыя злучэньні Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Пры гэтым як тактычныя групы 7-й акупацыйнай вайсковай базы з г. Гудаута, гэтак і асобныя ейныя вайскоўцы, якія апынуліся нейкім чынам у складзе НЗФ «Д/ЛНР», што фігуруюць у 16 расьледаваньнях InformNapalm, датычных вайсковай авантуры Расеі супроць Украіны.

Нягледзячы на ​​тое, што фігурант Іван Іваноў ня мае ў фотаальбомах здымкаў, якія сьведчаць пра ягоную “ўкраінска-сірыйскую” камандыроўку, якія мы прызвычаіліся знаходзіць у профілях іншых расейскіх вайсковых злачынцаў, што ператвараюцца на «данбаскіх шахтароў-сэпаратыстаў», ускосных доказаў у  выглядзе фота і камэнтароў больш чым дастаткова.

«Растоўска-ўкраінская камандыроўка» Вані Іванова стартавала ў студзені 2015 году і доўжылася да чэрвеня 2015 году. Да перакідваньня ў Растоўскую вобласьць на 7-й вайсковай базе ў Гудауце была сфармаваная новая БТГр праз тое, што большасьць кантрактнікаў з папярэдніх тактычных групаў, якія прайшлі праз падобнага кшталту камандыроўкі, вырашылі звольніцца паводле ўласнага жаданьня. Пасьля нядоўгай падрыхтоўкі й зладжваньня гудауцкіх акупантаў перакінулі ў Растоўскую вобласьць – у адзін з базавых лягероў растоўскае групоўкі – разьмешчанай у раёне Кадамаўскага палігону.

Заўвага: на 7-й в/базе практыкуецца падпісаньне кантракту рэкрутаванымі вайскоўцамі пасьля 6-8 месяцаў службы. Зарплата кантрактніка – каля 45 тысяч рублёў плюс палявыя і баявыя. Перавод у іншыя вайсковыя часткі і тым больш звальненьне да заканчэньня тэрміну спрычыніцца да праблемаў. Але шмат каму жыцьцё даражэй, чымся штамп пра праф.непрыдатнасьць у асабістай справе. Гл. папярэднія публікацыі ў тэме “Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”” і “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”.

 

Як было зазначанае вышэй, у фотаматар’ялах Івана Іванова няма звыклых нам фота ў амплуа «апалчэнца», але шэраг ускосных момантаў сьведчаць пра тое, што ён удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе. Напрыклад, з 12 па 20 сакавіка 2015 г. у фотаальбоме Іванова паўза, пасьля якой зьяўляецца фота з узнагародаю – «Мэдаль Жукава» №0561, выдадзенай паводле ўказу вярхоўнага галоўнакамандуючага – прэзыдэнта РФ з 22-га студзеня 2015 г., цалкам магчыма, «авансам» за тое, што вырашыў сам паехаць у “камандыроўку” ў складзе БТГр. Да фота з узнагародай пададзены і камэнтар фігуранта з вытрымкай з уставы да мэдалю.

Тое, што Іваноў у межах «растоўскае камандыроўкі» быў ва Украіне, пацьверджвае камэнтар ягонай маці з 25 жніўня 2015 г. Сьвятланачкі Івановай-Валодзінай (падаем тут і далей у арыгінале):

«поседею. мало украины мне было, теперь сирию подавай» (гл. архіў у спасылцы з камэнтарамі).

– «Сірыйская камандыроўка» Вані Іванова пачынаецца ў жніўні 2015 году. Яго зноў падкупляюць авансамі, але цяпер ужо не мэдалькай, але «лістом падзякі» ад камандыра 7-й базы палкоўніка Касабокава, які наш фігурант камэнтуе наступным запісам: «Отправляюсь в командировку. Сирия 2015-2016. Миротворческая миссия до 10 месяцев…», потым маецца шэраг камэнтароў, у тым ліку і занепакоенай маці фігуранту (быў пададзены вышэй). Іваноў, мабыць, зь першай партыяй у Сірыю не патрапіў, але камандыроўка ўсё ж адбылася зь верасьня па лістапад 2015 году.
Сірыйскіх фота Іваноў мае няшмат, цалкам мажліва, праз жорсткі інструктаж і навучаньні ад “асабістаў” і “зампалітаў” што да выкарыстаньня сацсетак. Аднак усяго некалькі фатаздымкаў, якія нібы ня маюць аніякіх сьведчаньняў, цалкам пацьверджваюць удзел у ягонай сірыйскай камандыроўцы. Галоўным доказам Іванова зьяўляецца фота з 5 лістапада 2015 г. зь сеткаватым плотам і банэрам «Армія Расеі», да якога маецца камэнтар фігуранту: «Где-то далеко на чужой земле. Мы скучаем по Родине, по родным и близким. Выполняя сложные боевые задачи в интересах Российской Федерации. Гордитесь нами, мы -…». Гэты плот з банэрам добра знаёмы выведнікам InformNapalm, якiя займаюцца маніторынгам і зборам інфармацыі што да Сірыі. У нашых архівах ёсьць эксклюзыўнае фота з авіябазы ПКС РФ «Хмэймім» зь лютага 2016, у якім можна пабачыць гэта ж мейсца. Здымак зроблены ў той час, калі авіябазу наведвалі крамлёўскія блазны Парэчанкаў, Нікіфараў і іншыя.
І, вядома ж, фота «багатага Бураціна» з 30 студзеня 2016 г. зь “ненавіснымі” для расейцаў амэрыканскімі баксамі, дзеля якіх яны і езьдзяць у «сірыйскую камандыроўку». Фігурант камэнтуе здымак: «Целых 7 баксов нашёл в кармане Сирийской формы. Я сука богат блеать!!!!».
Някепскі ваяж для жаўнера-кантрактніка і тройчы акупанта. За год Іваноў пасьпеў зьдзейсьніць турнэ у «крывавым коле» – Абхазія, Грузія – Растоў – Данбас – Сірыя, а таксама некалькі разоў быў у адпачынку ў родным Сьпірава, упэшце павярнуўся ў пачатковы пункт – на акупацыйную вайсковую базу ў Гудауце.

Някепскі ваяж для жаўнера-кантрактніка і тройчы акупанта. За год Іваноў пасьпеў зьдзейсьніць турнэ у «крывавым коле» – Абхазія, Грузія – Растоў – Данбас – Сірыя, а таксама некалькі разоў быў у адпачынку ў родным Сьпірава, упэшце павярнуўся ў пачатковы пункт – на акупацыйную вайсковую базу ў Гудауце.

Нас неаднойчы пыталі, чаму InformNapalm пазыцыянуе сябе як міжнародная валянтэрская супольнасьць. Спадзяемся, што адказ на гэта чытач атрымаў з гэтай публікацыі. Сёньня на пярэднім краі інфармацыйнага фронту, які супрацьстаіць расейскай агрэсіі, стаяць валянтэры з Украіны, Беларусі, Грузіі і шэрагу іншых краінаў, у тым ліку, якія асабіста зазналі гора і беды, якія нясе расейская агрэсія.

Нашыя валянтэры спрабуюць данесьці да сусьветнай супольнасьці праўду і паказаць сапраўднае аблічча носьбітаў «русского мира». Калі Захад і далей працягне палітыку “охаў і ахаў», час ад часу выказваючы занепакоенасьць і заклапочанасьць, і ў той жа час гуляючы з Крамлём, неўзабаве мы можам стаць сьведкамі іншых, у тым ліку і эўрапейскіх, камандыровак «Ваняў Івановых».

Азнаёміцца ​​з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.

У спасылках ніжэй пададзеныя 16 эпізодаў з фактамі ўдзелу вайскоўцаў 7-й вайсковай базы ЗС РФ у вайсковай авантуры супроць Украіны:


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар расьледаваньня – Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Exit mobile version