Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm прэзэнтуе пачатак сэрыі публікацыяў у выніку ўзлому дзясяткаў паштовых скрыняў ключавых фігураў, якія каардынуюць дзеяньні баявікоў, расейскіх наймітаў і вайскоўцаў РФ на Данбасе і ў Сірыі. Дадзеныя здабылі ўкраінскія хакеры з ананімнай групы Falcons Flame (#FF) і перадалі для аналізу і апрацоўкі. Больш падрабязна пра апэрацыю арганізацыі ўцечкі дадзеных можна прачытаць у матар’яле: «Чаму гарыць МА РФ – InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных».
У гэтым расьледаваньні гаворка пойдзе пра ліст, які быў атрыманы з закрытага ліставаньня арганізацыі «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса». Фігурантамі гэтага лісту зьяўляюцца замежныя найміты, якія ваююць у брыгадзе “Прызрак” (рас.) (незаконнае збройнае фармаваньне тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР», створанае Аляксеем Мазгавым, выкарыстоўвае «левыя» лёзунгі для наданьня ідэйнасьці сваім дзеяньням). Інфармацыю пра гэтае тэрарыстычнае падразьдзяленьне, ідэалёгію і склад можна знайсьці праз спасылкі [1] [2] [3].
Скрыншот ліста арганізацыі і тэхнічныя дадзеныя:
Вольга Кулыгіна
Называе сябе «журналісткай» расейскага прапагандысцкага канала «ANNA-News». Зьяўляецца блізкай сяброўкай Аляксандра Барадая і Ігара Гіркіна. Дакладна вядома, што тэрарыст Ігар Безьлер ў Горлаўцы інсьпіраваў растрэл палонных дзеля таго, каб абмяняць ва ўкраінскіх уладаў Кулыгіну на 15 украінскіх палонных разам з палкоўнікам СБУ. Кулыгіна, меркавана, зьяўляецца супрацоўніцай ФСБ РФ, якая працуе пад прыкрыцьцём журналіста. Невялікае расьледаваньне пра яе можна прачытаць праз спасылку [1]. Таксама Кулыгіна занесеная ў базу «Міратворца». З апісаньня ейнае дзейнасьці:
“Вольга Кулыгіна грае вялікую ролю ў арганізацыі апэрацыяў расейскіх спэцслужбаў дзеля падтрымкі тэрарыстычных груповак у Сірыі, Грузіі і ва Ўкраіне.
Яна зьяўляецца адным з кіраўнікоў агентуры, якую спэцслужбы РФ інфільтруюць для кіраўніцтва расейскімі нацыяналістычнымі групоўкамі.
Іх выкарыстоўваюць у якасьці вэрбавальных пунктаў для фармаваньня дывэрсыйных групаў і для кантролю за радыкальным рэвалюцыйным рухам у самой Расеі.
Удзельніца двух вайсковых пераваротаў “.
«Саюз Добраахвотнікаў Данбаса»
Арганізацыя створаная ўвосень 2015 году нібы дзеля абароны правоў “добраахвотнікаў”, якія прайшлі праз вайну ва Украіне ў незаконных бандфармаваньнях. Насамрэч адной з мэтаў ёсьць улік і кантроль з боку расейскіх спэцслужбаў тых, хто атрымаў баявы досьвед на Данбасе. Апроч таго, зыходзячы з аналізу атрыманай намі інфармацыі, кантора займаецца вярбоўкаю, вырашэньнем пытаньняў візавага суправаджэньня наймітаў з замежжа, рэабілітацыяй параненых і дапамогаю сем’ям загінулых. Шчыльная сувязь з спэцслужбамі, ворганамі УФМС і памежнай службай РФ пацьверджваная праз тэкст просьбы ў лісьце.
На гэтай старонцы можна азнаёміцца з статутам арганізацыі. Цікавы артыкул Вадзіма Фульмахта: Навошта Барадай стварае ў Расеі “Саюз добраахвотнікаў Данбаса”, у якім ён абгрунтоўвае вэрсію пра сапраўдныя мэты арганізацыі. 10 кастрычніка 2015 г. у Маскве адбыўся зьезд «Саюза добраахвотнікаў Данбаса», у якім удзельнічалі каля 600 дэлегатаў, якія прайшлі праз вайсковыя дзеяньні на ўсходзе Украіны, спасылкі [1] [2]. Стары дамен сайту http://sdonbassa.ru (зарэгістраваны 09.06.2015 г.), стаіць заглушка з пераадрэсацыяй на новы: http://sddonbassa.ru (зарэгістраваны 31.01.2016 г і разьмешчаны на расейскім хостынгу: https://hosting.reg.ru). Адрэса рэгістрацыі: Расея, Масква, Настасьеўскі завулак, д.5, ст. 3. Паводле паштовай перапіскі офіс знаходзіцца на трэйцім паверсе.
Фігуранты OSINT-расьледаваньня згодна з дадзенымі перапіскі:
Fazolo Alberto, 26.10.1979, Італія, пашпарт AA0278798, ID AR7346959. Удзельнічаў у арганізацыі Міжнароднага форуму інтэрнацыянальнай салідарнасьці «Антыфашызм, Інтэрнацыяналізм, Салідарнасьць», які адбыўся ў Луганску 8 траўня 2015 г. Скан пашпарту, знойдзены ва ўзламаным паштовым ліставаньні:
“На фатаздымку – эвакуяваныя з тэрыторыі ЛНР байцы-гішпанцы ДКО.
Праз зьмененае заканадаўства Гішпаніі хлопцы былі вымушаныя пакінуць атрад. Але, запэўніваюць, што гэта часова. Знаёмцеся з нашымі братамі ў зброі і іхным суправаджэньнем. На фатаздымку:
Я, Becerra Rb, Héctor Arroyo Payero, Daniel Alcorcón, Adria Irigoyen Bretones, Барс і Віктар”.
«Восем гішпанцаў былі арыштаваныя за ўдзел у канфлікце на Данбасе. Апэрацыя арышту адбывалася ў Астурыі, Барсэлоне, Мурсыі, Навары, Мадрыдзе і Эстрэмадуры. У Мадрыдзе былі тры арышты, Ароё Гектара ў тым ліку. Пазначанае, што Ароё быў у Луганску тры месяцы і павярнуўся разам з трыма іншымі спадарожнікамі перад Калядамі. Затрыманыя былі вызваленыя ўвечары пасьля наданьня паказаньняў у паліцыі. Арыштаваныя абвінавачваюцца ва ўдзеле ў злачынствах і забойствах, захоўваньні зброі і выбуховых рэчываў і дзеяньнях супроць інтарэсаў Гішпаніі за мяжой». У гэтым артыкуле пазначаныя замежнікі, якія ваююць разам з тэрарыстамі на тэрыторыі Украіны – гішпанцы Alexis Kastiye Idodeai, Brian Rodríguez, Héctor Arroyo Payero, Andrés Rohm Sal, сэрбы Zoran Kjazic і Stevan Milosevic, французы Guillaume Lenormand, Victor Alonso Lenta, Michael Takahashi, грамадзянін Сэрбіі Nikola Perovic, які раней ваяваў у Афганістане, а таксама Víctor Alfonso Lenta. Скан пашпарту:
«Паводле прафэсіі я пажарны. Узрост 28 гадоў. Мае захапленьні: дзюдо, таксама прырода й паляваньне. Мая выбарная праграма: выхад з ЭЗ – запабяганьне сяброўству ў NATO».
У 2003 годзе яму было 28 гадоў, то бок ён 1975 году нараджэньня, як і пазначанае вышэй.
У 2010 годзе ўдзельнічаў у партыйным жыцьці Лапляндыі, праўда цяпер ён ня проста пажарны, але начальнік пажарнага вучастку, тут вынікі галасаваньня. Меркавана, у 2011 годзе выступаў на першатравеньскім мітынгу.
Petri Juhana Vijakainen, 16.06.1976 г.н., Фінляндыя, пашпарт PU514631. Профіль сацсеціва [1].
Высновы:
Аналіз лісту ўзламанае паштовае скрыні сьведчыць пра тое, што:
- у брыгадзе “Прызрак” ваююць замежнікі, збольшага, радыкалы “левых” поглядаў, якія выступаюць за гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу Украіны. Фактычна, гэта неўладкаваныя маргіналы, якія ня могуць рэалізаваць сябе на Радзіме і прыехалі на Данбас з мэтай заробку альбо з ідэалягічных матываў.
- «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» – арганізацыя, створаная ў Маскве, для кантролю, вярбоўкі і каардынацыі дзеяньняў наймітаў.
- Чацьвёра з шасьці фігурантаў расьледаваньня зьяўляюцца вайсковымі злачынцамі, знаходжаньне яшчэ аднаго зь іх у Луганску пацьверджваецца дакумантамі правядзеньня сустрэчы камуністычных партыяў.
- «Саюз Добраахвотнікаў Данбаса» і Вольга Кулыгіна асабіста зьдзяйсьняюць дапамогу ў атрыманьні і падаўженьні тэрміну дзеяньня візаў замежным наймітам праз падразьдзяленьні УФМС РФ безь іхнае асабістае прысутнасьці, што сьведчыць пра лабіяваньне гэтага працэсу з боку спэцслужбаў Расеі.
- Найміты трапляюць на акупаваныя тэрыторыі Украіны праз абыход памежнай службы РФ, бо дэ-юрэ яны знаходзяцца ў Расеі. Гэта таксама сьведчыць пра лобі расейскіх спэцслужбаў.
Бонус: Відэа з кадрамі ўзлому ліставаньня ў межах гэтай апэрацыі.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Кацярына Ярэська і Міхаіл Кузьняцоў на падставе перададзеных дадзеных хакерскай групай Falcons Flame.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.
Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!
