- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі комплекс РЭБ РБ-341В «Леер-3» у Данецку

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm атрымала для вывучэньня кароткае, але вельмі цікавае эксклюзыўнае відэа ад украінскіх патрыётаў, якія засталіся на часова акупаванай тэрыторыі. У гэтым відэа, апублікаваным 29 сакавіка 2016 г., зафіксаваны найноўшы расейскі комплекс РЭБ РБ-341В «Леер-3» у акупаваным Данецку.

У відэа фігуруе КамАЗ, які з ідэнтычным камуфляжам ужо быў зафіксаваны раней у 2015 годзе ў Данецку.

Адразу зазначым, што схема камуфляжу ня сьведчыць пра 100% ідэнтычнасьць аўтамабіля, але тое, што гэта аднатыпныя машыны – факт.

Была зробленая раскадроўка відэа з гэтай машынай дзеля лепшага ўспрыманьня падчас параўнаньня камуфляжу.

Забягаючы крыху наперад зазначым, што відэа, меркавана, зробленае 27 сакавіка 2016 г.

РБ-341В.mp4 [1]

Нумар на аўтамабілі цяжка дакладна вызначыць, але выкажам здагадку: «ДК 7415». А вось найноўшы тактычны знак (ТЗ) “3 (тры) у трапэцыі” аднаго з падразьдзяленьняў баявікоў расейска-тэрарыстычных войскаў на акупаваным Данбасе можна выразна пабачыць.

ТЗ2_cr [2]


Фота для параўнаньня

Данецк, лета 2015 году.

донецк [3]

Мейсца на мапе [4] ў рэжыме прагляду вуліцаў Google Maps.

Донецк_2015 [5]

Травень 2015 году, вышкалы расейска-тэрарыстычнага падразьдзяленьня 1-га корпуса акупацыйных войскаў, ці як яны сябе называюць – «першы мотастралковы батальён – Вікінгі».

2016-04-01_215631 [6]

mp4_20160402_095157_cr [7]


Праз праверку паведамленьняў у Twitter [8] і пошукавы сэрвіс Google было вызначанае, што гэты ТЗ «3 (тры) у трапэцыі» ня надта распаўсюджаны ў параўнаньні зь іншымі ТЗ баявікоў, і збольшага быў зафіксаваны ў Данецку.

З апошніх – паведамленьне з 27 сакавіка 2016 г.: «Данецк 18.30. (мясцовы час) з ДАКа па Куйбышава праімчэў і павярнуў на Сакаліную КАМАЗ тыпу КШМ у трапецыі 3 белым», што падыходзіць пад нашае відэа.

2016-04-02_184038 [9]

Зазначым, што ад ДАК (пасёлак дрэваапрацоўчага камбіната) па вул. Куйбышава да н.п. Пяскі усяго ля 7 км.


Зараз найцікавейшае.

Упершыню комплекс быў паказаны публіцы напачатку кастрычніка 2015 году на выставе “Дзень інавацыяў Паўднёвае вайсковае акругі”, паведамляе [10] расейскае выданьне «Военное обозрение». І толькі 14 кастрычніка 2015 г. паводле афіцыйнай вэрсіі адмыслоўцы падразьдзяленьня радыёэлектроннай барацьбы Заходняе вайсковае акругі пачалі адпрацоўваць навучальныя задачы выкарыстаньня комплексу РЭБ «Леер-3» у Курскай вобласьці.

Прынамсі, увесну-ўлетку 2015 году на акупаваным Данбасе Крэмль зьдзяйсьняў выпрабаваньне свайго найноўшага вайсковага абсталяваньня, аднаго з зафіксаваных комплексаў радыёэлектроннай барацьбы РБ-341В «Леер-3». То бок Крэмль ажыцьцяўляе «вышкалы» свайго войска на тэрыторыі чужой краіны, арганізаваўшы на Данбасе вайсковы палігон, тэрыторыя якога пераўзыходзіць шматлікія эўрапейскія краіны разам узятыя.

Таксама цікавым момантам ёсьць тое, што расейцы, як заўжды намагаюцца зьмяніць гісторыю, ці больш дакладна перапісаць яе, толькі цяпер (з 15 сакавіка 2016 г.) пачалі напаўняць артыкул у расейскай Wikipedia [11] пра гэты комплекс.


Сьлед зьвярнуць увагу на вельмі важныя тэхнічныя характарыстыкі гэтага комплексу.

Афіцыйна сыстэма «Леер-3» называецца «перадавальнік перашкодаў абаненцкім тэрміналам сотавае сувязі стандарту GSM з аэрадынамічным закідваньнем». То бок гэты комплекс прызначаецца для падаўленьня GSM-сувязі з дапамогаю перашкодаў, якія перадае БПЛА «Арлан-10» (2 адзінкі ў камплекце). Непасрэднае падаўленьне радыёканалаў зьдзяйсьняе БПЛА з гэтага комплексу «Леер-3».

Прызначэньне

Перадача зьвестак пра мейсца абанэнцкіх кропак артылерыйскім разьлікам для зьдзяйсьненьня вагнявога ўдару.

1444834381_den-innovaciy-leer-3-1 [12] 1444834436_den-innovaciy-leer-3-4 [13]

БПЛА «Арлан-10» можа знаходзіцца ў паветры да 10 гадзінаў і мець карысную нагрузку з вагай да 4 кг. Максымальная хуткасьць апарата – 150 км/г, крэйсерская – 80 км/г.

1444834432_den-innovaciy-leer-3-3 [14]

Матар’ял падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін [15].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [16].

(CC BY 4.0 [17]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [18], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!