- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Чаму гарыць МА РФ – InformNapalm анансуе сэрыю публікацыяў на падставе ўцечкі дадзеных

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm [1] прэзэнтуе пачатак сэрыі публікацыяў у выніку ўзлому дзясяткаў паштовых скрыняў ключавых фігураў, якія каардынуюць дзеяньні баявікоў, расейскіх наймітаў і вайскоўцаў на Данбасе і ў Сірыі. Дадзеныя здабылі ўкраінскія хакеры ананімнае групы Falcons Flame (#FF) [2] і перадалі для аналізу і апрацоўкі. Звыш 30 Гб карыснай інфармацыі, каля 12 000 лістоў, звыш 6 000 асабістых перапісак у сацыяльных сетках, якія сьведчаць пра дзеяньні расейскага боку ў вайсковых канфліктах ва Украіне і Сірыі. Раскрываюць сетку агентуры, інфарматараў, якія дзейнічаюць у тыле ўкраінскіх войскаў, каардынатараў і крыніцы фінансаваньня.

Хакеры Falcons Flame (#FF) разам з OSINT-экспэртамі InformNapalm і супрацоўнікамі Цэнтра «Міратворац» загадзя перадалі інфармацыю украінскім сілавым структурам і вытрымалі неабходную паўзу да пачатку актыўных дзеяньняў.

Атрыманьне інфармацыі было не клясычным кібер узломам, але складалася з разгалінаванае доўгачасовае апэрацыі выяўленьня і разрыву слабых зьвёнаў ланцуга арганізацыяў, а таксама агентаў уплыву расейскіх спэцслужбаў.

Пасьпяховы старт раскрыцьця сеціва паштовых скрыняў і ўнутраных рэсурсаў быў зьдзейсьнены дзякуючы расейскай шпіёнцы Марыі Калядзе (пазыўны «Багіра»/дасье [3]), затрыманай 08.04.2014 г., але вызваленай ў межах абмену палоннымі 16.09.2014 г. Пазьней яна была прызначаная в.а. начальніка аддзела сувязяў з грамадзкасьцю так званага «міністэрства замежных справаў Данецкай народнай рэспублікі».

Чытайце таксама: «Хакерская група #FF узламала афіцыйны сайт «МЗС ДНР [4]».

«Масавае ўзгараньне» сеткі агентаў, якое пачалося з Каляды, было пасьпяхова працягнутае «Саюзам добраахвотнікаў Данбаса». Толькі ў выніку “зьліва” дадзеных з арганізацыі «Саюз добраахвотнікаў Данбаса» была атрыманая база з 5000 анкетаў наймітаў, завэрбаваных для ўдзелу ў баявых дзеяньнях дзеля інтарэсаў Расейскай Фэдэрацыі. Двухгадовая база мае дадзеныя таксама пра замежных легіянэраў, якія выкарыстоўваліся ня толькі ў якасьці баявікоў, але і як прапагандысты ідэяў «русского мира» супроць Захаду.

Схемы фінансаваньня і шпіёнскае сеціва ўжо масава накрывае СБУ. Будзе апублікаваная інфармацыя, якая не зашкодзіць  зьдзяйсьненьню апэратыўных мерапрыемстваў і будзе спрыяць публічнаму “выпальваньню” супраціўніка.

На відэа пададзеная толькі невялікая частка працы Falcons Flame, якую падрабязна апішуць і прааналізуюць экспэрты InformNapalm.

Будзе апублікаваны першы артыкул з гэтай серыі публікацыяў пра атрыманьне візаў замежнымі наймітамі, якія праніклі на Данбас праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Вы можаце дадаць гэтую старонку ў закладкі і сачыць за зьяўленьнем спасылак на новыя расьледаваньні і матар’ялы ў гэтай тэме. Дзяліцеся інфармацыяй у сацсетках – гэта падлівае алею ў пажар будынку Міністэрства абароны РФ.

Сьпіс матар’ялаў расьледаваньняў на падставе вялікай ўцечкі дадзеных у межах апэрацыі #opDonbasLeaks [5].
Сьпіс актуалізуецца.

  1. Расея дае візы для тэрору ва Украіне – ўцечка пашпартных дадзеных наймітаў. [6]
  2. Мэдычныя паслугі для VIP наймітаў Расеі. Перапіскі, дакуманты, ідэнтыфікацыя баявікоў. [7]
  3. Хакеры і OSINT-аналітыкі раскрылі падрабязнасьці гібрыднае гісторыі вайскоўца ЗС Расеі. [8]

(CC BY 4.0 [9]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [10], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [11].

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding [12]. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

0