- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі палігон Ашулук: зьнішчанае ўзбраеньне й тэхніка

20 чэрвеня 2016 г. а 09:20 паводле маскоўскага часу на расейскім вайсковым палігоне Ашулук у Астраханскае вобласьці здарыўся пажар, які спрычыніўся да выбухаў. Інфармацыю пра наступствы гэтай падзеі расейскія спэцслужбы намагаюцца абмяжаваць.

Спачуваем аднаму з працаўнікоў ТАА «ФНК «Інжынырынг», які першым выклаў у Youtube [1] відэа выбуху на палігоне Ашулук. Працаўнікі гэтай падраднай фірмы прымаюць удзел у будаўніцтве вайсковых аб’ектаў на палігоне.

З дапамогаю фатаздымкаў, якія патрапілі ў адкрыты доступ, удалося вызначыць дакладнае мейсца інцыдэнту й тэхніку, якая была зьнішчаная праз пажар і выбухі боепрыпасаў.

13435399_1719008508366076_7149936387594834724_n [2]

13450024_1719008425032751_2091139024670101204_n [3]13495470_1719008281699432_7056391771305464965_o [4]

На пададзеных фота й картаграфічных матар’ялах можна пабачыць дакладнае разьмяшчэньне зьнішчанае тэхнікі на так заванай пазыцыі «Кама».

Гэта радыёлякацыйная станцыя выяўленьня (РЛВ) 5Н64С (каштуе каля 40 млн usd), якая ўваходзіць у комплекс С-300ПТ, і згарэлыя ўстаноўкі аўтаномнага энэргазабесьпячэньня гэтай станцыі.
У фота засьведчаныя наступствы выбухаў і пажару на палігоне Ашулук.

Зь вялікай ступеньню верагоднасьці можна меркаваць, что наступствы пажару й выбухаў вельмі вялікія, як у матар’яльным значэньні, гэтак і ў вайсковым праз значныя страты ўзбраеньня й тэхнікі.

Афіцыйная вэрсія МА РФ – «узгараньне стартавага рухавіку ракеты комплексу ЗРК С-75». Цалкам мажліва, але расейскія вайскоўцы не захацелі дадаць, што апроч гэтага рухавіку на палігоне «ўзгарэліся» і дзясяткі маршавых ступеньняў ракетаў С-75, якія захоўваліся на адной пляцоўцы.

Складана таксама паверыць у тое, што няма ахвяраў сярод вайскоўцаў ЗС Расеі. За 300 мэтраў на поўнач ад эпіцэнтру выбуху знаходзілася памяшканьне варты й будынак падрыхтоўкі паветраных мішэняў на базе ракетаў састарэлых савецкіх ЗРК. Бяручы пад увагу плошчу й колькасьць аб’ектаў на пазыцыі «Кама», варту меліся зьдзяйсьняць мінімум 20-25 жаўнераў, сяржантаў і афіцэраў.

13495622_1719008348366092_2344726228180182182_o

Паводле дадзеных выданьня «Кавказский узел» [5], на палігоне Ашулук у 2011-2012 гадох падчас утылізацыі боепрыпасаў ужо была падобная сытуацыя, падчас якой загінулі вайскоўцы [6]. Пра гэта нагадаў палкоўнік у запасе, экспэрт  у прававых пытаньнях Камітэта маці жаўнераў Астраханскае вобласьці Анатоль Салін, камэнтуючы відэа з 20.06.2016 г.: «Паводле відэа вынікае, што адлегласьць да мейсца выбуху некалькі кілямэтраў. Абломкі і аськепкі ляцелі наўпрост да людзей. Яны выбягалі й крычэлі: «Сыходзь, сыходзь!» – баючыся аськепкаў. Можна толькі здагадвацца, што адбывалася там, у гэтым пекле».

У зьвязку з гэтым нагадваем пра пажар з выбухамі ў красавіку 2015 году ў палявым лягеры расейскае групоўкі ў ваколіцах палігону Кузьмінскі Няклінаўскага раёну Растоўскае вобласьці. Тады здарыўся пажар [7], які спрычыніўся да выбуху боепрыпасаў у мейсцы палявой дысьлякацыі 67-й зэнітна-ракетнай брыгады.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Кузьма Тутаў [8] адмыслова для InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [9].

 (CC BY 4.0 [10]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [11], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate [12]