Ідэнтыфікаваныя артылерысты 7-й вайсковай базы Мінабароны РФ, датычныя да абстрэлаў Украіны з-за «парэбрыка» у верасьні-лістападзе 2014 году.
Новае OSINT-расьледаваньне міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [IN] прысьвечанае выяўленьню й апазнаньню расейскіх вайскоўцаў-артылерыстаў 7-й вайсковай базы (в/ч 09332, Грузія, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія) 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі Збройных Сілаў РФ, якія ў складзе зводнага артылерыйска-рэактыўнага дывізыёну зьдзяйсьнялі абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, вёсак і пазыцыяў сілаў АТА з канца жніўня па сьнежань 2014 году. У выніку расьледаваньня апазнаныя 21 з 35-ці вайскоўцаў гэтага вайсковага злучэньня, якія прынесьлі на ўкраінскую зямлю сьмерць і спусташэньне.
Апазнаньне расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзяйсьнялася паводле групавых фатаздымкаў, выяўленых у сацыяльных профілях вайскоўцаў 7-й акупацыйнай вайсковай базы, ветэранаў «растоўска-украінскіх камандыровак» напрыканцы жніўня – пачатку сьнежня 2014 году, а таксама паводле фота, якія мы публікавалі раней. У прыватнасьці, 2 кастрычніка 2014 году IN апублікаваў матар’ял зь фіксацыяй так званай качэўнай артылерыйскай батарэі САУ «Акацыя» 7-й в/базы, заўважанай з боекамплектам за некалькі кілямэтраў ад дзяржаўнае мяжы РФ з Данецкай вобласьцю Украіны – ў лясным палявым лягеры ля вёскі Екацярынаўка Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці, РФ. 18 сьнежня 2014 году IN падаў новую публікацыю пра фіксацыю рэактыўна-артылерыйскага падразьдзяленьня РСЗВ «ГРАД» 7-й в/базы, але ўжо ў Куйбышаўскім раёне Растоўскае вобласьці, які мяжуе з Данецкай і Луганскай абласьцямі Украіны.
Характэрна, што расейскае незалежнае выданьне «РБК» 3 лютага 2015 году апублікавала артыкул «Служба поневоле: как срочникам навязывают контракт и поездку под Ростов» (рас.), у якім таксама фігуруюць артылерысты-кантрактнікі 7-й вайсковай базы, якія дэзэртавалі пасьля «растоўскае камандыроўкі». Як зазначыла выданьне, жаўнеры 7-й в/базы былі некалькі месяцаў у Растоўскае вобласьці. Пра падрабязнасьці камандыроўкі артылерысты не распавялі, спаслаліся на тое, што яны падпісалі «дакуманты пра неразгалошваньне». РБК падае фатаздымкі вайскоўцаў рэактыўнае батарэі 7-й базы, апублікаваныя InformNapalm раней, у якіх артылерысты пазуюць на тле «Градаў» з боекамплектам ля мяжы з Украінай. Сярод гэтых вайскоўцаў ёсьць і два неназваных суразмоўцы РБК. У артыкуле таксама маецца інфармацыя і пра гібель на мяжы з Украінай кантрактніка 7-й базы Анатоля Церахава – пра яго і пра «растоўска-ўкраінскую камандыроўку» падразьдзяленьня 7-й в/базы мы паведамлялі ў верасьні 2014 году.
Тэма ракетна-артылерыйскіх абстрэлаў тэрыторыі Украіны з боку Расеі ўлетку-ўвосень 2014 году была неаднойчы асьветленая й адлюстраваная ў працы шэрагу кампэтэнтных арганізацыяў. Пра гэтую наўпроставую расейскую вайсковую агрэсію маюцца шматлікія матар’ялы IN, у тым ліку пра артылерыйскія падразьдзяленьні ЗС РФ, якія пераходзілі дзяржаўную мяжу Украіны.
-
Публікацыі IN пра датычнасьць ЗС РФ да артабстрэлаў тэрыторыі Украіны
- Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраеньня артылерыйскіх падразьдзяленьняў расейскіх сілаў уварваньня.
- Баявыя разьлікі РСЗВ «ГРАД» 19-й МСБР, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
- САУ «Акацыя» 205-й матастралковай брыгады на мяжы з Украінай.
- САУ «Мста-С» 19-й МСБР з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай.
- САУ «Мста-С» 385-й Артылерыйскай брыгады з Урала на мяжы з Украінай.
- «Баявы шлях» 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыма да Данбаса.
- Баявы шлях 200-й АМСБР асаблівага прызначэньня Паўночнага флёта ВМФ РФ — Растоўская вобласьць і Украіна — Частка Першая «Рэактыўнікі».
- САУ «Мста-С» 288-й артылерыйскай брыгады ў Тарасаўскім раёне Растоўскае вобласьці.
- Расея. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая зьдзяйсьняла абстрэлы тэрыторыі Украіны ў 2014 годзе.
- САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа).
- Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 1.
- Вайсковыя злачынствы 291-й артбрыгады ЗС РФ у вайне супроць Украіны. Частка 2.
- Абстрэлы Украіны з тэрыторыі РФ у жніўні 2014 г. Аналіз спадарожнікавых здымкаў 539 варонак.
- Удзел РСЗВ 18-й АМСБр ЗС РФ у абстрэлах Украіны. Фотафакты й геалякацыя.
- Google Earth раскрыў новыя сакрэты абстрэлаў з-за «парэбрыка».
- «Служылі два таварышы»: апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне.
Такім чынам, як было зазначанае вышэй, крыніцаю для апазнаньня бальшыні артылерыстаў 7-й в/базы, якія датычныя да абстрэлаў Украіны, сталіся групавыя фатаздымкі, зробленыя падчас «растоўска-ўкраінскіх камандыровак» у 2014 г. У тым ліку №39 і №40, выкладзеныя ў сьнежні 2014 году ў фотаальбоме пададзенага ніжэй вайскоўца, а таксама фота за верасень-лістапад, якія IN публікаваў раней.
Апазнаныя артылерысты 7-й в/базы
1. Сяргей Лунін
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Анапа, Краснадарскі Край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае сэрыі фота з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 г., у тым ліку супольныя здымкі артылерыстаў №39, №40) і скрыншот выкрывальніцкае публікацыі InformNapalm.
У сацсеціве «VK» 1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «VK» 2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
2. Мікалай Саламідзенка
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
3. Улад Быкаў
Нарадзіўся 30 траўня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
4. Шомка Мучыпаў
Нарадзіўся ў 1995 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «OK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
5. Мікалай Захараў
Дата нараджэньня – н/в. Родам з г. Пенза, РФ. Станам на 2012-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
6. Алег Дземскі
Нарадзіўся 29 кастрычніка, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Барнаул, Алтайскі Край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» 1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «VK» 2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
7. Серёжа «Мудрый» Берадзе
Нарадзіўся 25 жніўня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
8. Віталь Сярбаеў
Нарадзіўся 3 сьнежня, год нараджэньня – н/в. Родам зь с. Пералюб Саратаўскае вобл., РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
9. Дзьмітры Коваль
Нарадзіўся 11 студзеня, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Навасібірск, РФ. Станам на 2014 г. – вайсковец 7-й в/базы. У 2016 годзе скончыў курсы прапаршчыкаў МВАА, г. Санкт-Пецярбург.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
10. Андрэй Булгакаў
Нарадзіўся 15 сьнежня 1992 г. Родам з г. Саратаў, РФ. Станам на 2014 г. –вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фота).
11. Стас Лёвін
Нарадзіўся 21 жніўня 1994 г. Родам з г. Краснадар, РФ. Станам на 2014 -2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
12. Рома Іваноў
20 ліпеня 1993 г.н. Родам з г. Урупінск Валгаградзкае вобл., РФ. Станам на 2012 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, фота 2015 г.).
13. Мікіта Халуеў
5 красавіка 1989 г.н. Родам з пас. Баброўскі, Сысерцкага раёну Сьвярдлоўская вобл., РФ. Выпускнік Екацерынбургскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучэльні. Станам на 2012-2016 гг. – афіцэр 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), «OK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
14. Антон Пятроў
Дата нараджэньня – н/в. Родам з с. Біяваш Пермскага Краю, РФ. Выпускнік Казанскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучэльні й Міхайлаўскае вайсковае артылерыйскае акадэміі. Станам на 2012-2016 гг. – афіцэр 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архмвы профілю, фотаальбому, кантактаў).
15. Андрэй Варэнік
Нарадзіўся 29 сакавіка 1994 г. Родам з г. Туапсэ Красндарскага Краю, РФ. Станам на 2014 – 2015 гг. –вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае сэрыю фота № 27, № 31) з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» 2014 г.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
16. Аляксандар Аліеў
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1995 г. Родам з г. Омск. Станам на 2014 г. – вайсковец 7-й в/базы. У фотаальбоме захоўвае фотасэрыі з «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 г. з палявым складам боепрыпасаў (№2, №4), у якіх маюцца фатаздымкі з геатэгам Матвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласьці, за 2 км ад украінскае мяжы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
17. Аляксандр Сямёнаў
Нарадзіўся 25 траўня 1991 г. Родам з г. Ёшкар-Ала, Марый Эл, РФ. Станам на 2012 – 2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы. У верасьні 2016 г. узнагароджаны граматай камандыра Паўднёвае вайсковае акругі №3).
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантаткаў).
18. Сяргей Лаеўскі
Нарадзіўся 5 сакавіка 1994 г. Родам з г. Омск, РФ. Станам на 2013 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
19. Ільля Яфрэмаў
Нарадзіўся ў 1994 г. Родам з г. Перм, Пермскі Край, РФ. Станам на 2013 – 2015 гг. – вайсковец 7-й в/ базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
20. Дзьмітры Лунг (Беркут, Іваноў)
Нарадзіўся 5 верасьня 1991 г. Родам з г. Данецк Растоўскае вобл., РФ. Станам на 2014 -2016 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
21. Георгі Кісялёў
Нарадзіўся 20 сьнежня 1985 г. Родам з г. Саранск, Мардовія, РФ. Станам на 2014 -2015 гг. – вайсковец 7-й в/базы.
У сацсеціве «VK» (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Як мінімум 10 з 21 апазнанага артылерыста, якія прайшлі праз «растоўска-ўкраінскую камандыроўку» у 2014 г. зьяўляюцца дзейнымі вайскоўцамі і працягваюць служыць на 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базе ў Абхазіі. Некаторыя зь іх зафіксаваныя ў складзе батальёна-тактычнай групы 7-й в/базы, якая з 2014 году зьдзяйсьняе баявую варту ў памежным з Украінай раёне Растоўскае вобласьці РФ.
-
Склад і ўзбраеньне 7-й расейскай акупацыйнай вайсковай базы
7-я Краснодарская Красназнамённая орденаў Кутузава й Чырвонай Зоркі вайсковая база, в/ч 09332 (Грузія, акупаваная Абхазія, г. Гудаўта)
Структура
— Кіраваньне;
— чатыры матастралковыя батальёны;
— стралковая рота снайпэраў;
— танковы батальён;
— два самаходна-артылерыйскія дывізыёны + адная батарэя буксаваных гаўбіцаў;
— рэактыўны артылерыйскм дывізыён;
— процітанкавы артылерыйскі дывізыён;
— зэнітны ракетны двыізыён і зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён (уваходзяць у склад так званай групы зэнітных дывізыёнаў 7-й в/базы);
— выведвальны батальён;
— рота БПЛВ;
— інжынэрна-сапёрны батальён;
— рота РХБА;
— батальён кіраваньня (сувязі);
— рота РЭБ;
— батарэя кірваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі);
— узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны);
— узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня);
— рамонтна-аднаўленчы батальён;
— батальён матар’яльнага забесьпячэньня;
— камэнданцкая рота;
— мэдычная рота;
— узвод інструктараў;
— узвод трэнажэраў;
— палігон;
— аркестар.
У склад в/базы ўваходзіць так званая авіяцыйная камэндатура, якая забясьпечвае пэрыядычныя палёты авіяцыйнае тэхнікі ВПС/ПКС ЗС РФ на аэрадром Гудаўта. Зэнітна-ракетны полк (колішні 100-ы ЗРП, в/ч 90100) у складзе 2 зэнітна-ракетных дывізыёнаў у н.п. Агудзера й Прыморскае, у якіх баявую варту зьдзяйсьняюць 8 адзінак ЗРК С-300, уваходзіць у склад так званае групы зэнітна-ракетных дывізыёнаў 7-й в/базы. Таксама ў складзе базы – радыётэхнічнае падразьдзяленьне, сродкі варты якога знаходзяцца на тэрыторыі Сухумскага аэропорту Бабушэр.
Узбраеньне
— Танкі Т-90А і Т-72Б3 – 41 адз. (паводле іншых дадзеных 51 адз.);
— бронетранспартэры БТР-82АМ і БТР-80 – 156 адз.;
— шматмэтавыя лёгкабраняваныя цягачы МТ-ЛБ – 15 адз;
— РСЗВ БМ-21 «Град» – 18 адз.;
— 152-мм САУ 2С3М «Акацыя» – 36 адз.;
— 122-мм гаубицы Д-30 – 6 адз.;
— 120-мм мінамёты 2С12 «Сані» – 18 адз.;
— 100-мм процітанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра» – 12 адз.;
— самоходны ПТРК 9П149 «Штурм-С» – 12 адз.;
— бронемашины тыпу БВДМ-2 – 4 адз.;
— ЗРК 9А33БМ2(3) «Аса» – 12 адз.;
— БМ 9А34(35) «Страла-10» – 6 адз.;
— ЗСУ 2С6М «Тунгуска» – 6 адз.;
— ПЗРК 9К38 «Ігла» – 27 адз.
У склад узбраеньня в/базы ўваходзяць пускавыя ўстаноўкі ЗРК С-300ПМ – 16 адз. Апроч гэтага, паводле пагадненьня паміж Расейскай Фэдэрацыяй і так званай «Рэспублікай Абхазія» пра «Аб’яднаную групоўку войскаў (сілаў) Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі й Збройных Сілаў Рэспублікі Абхазія», ухваленым у Маскве 21 лістапада 2015 году, з складу Збройных Сілаў Абхазіі 7-й в/базе нададзеныя два асобныя матастралковыя батальёны, артылерыйскія й авіяцыйная групы й асобны атрад спэцыяльнага прызначэньня.
У гэтай даведцы збольшага (з выняткам некалькіх нашых дадаткаў) выкарыстаныя дадзеныя з сайту milkavkaz.
Згодна з колькасьцю нашых публікацыяў, у якіх вядзецца пра в/ч 09332 (21 эпізод), 7-я расейская акупацыйная база пабіла ўсе папярэднія рэкорды і зьяўляецца адным з асноўных злучэньняў, якія Збройных Сілаў РФ выкарыстоўваюць у вайсковай агрэсіі супроць Украіны.
Глядзіце таксама нашыя тэматычныя матар’ялы:
- Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай.
- «Данецкі экспрэс» – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, якое перакідваюць на Данбас.
- «Інтэрны» – медычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазіі на мяжы з Украінай.
- Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазіі на мяжы з Данбасам.
- “З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў добраахвотна-прымусовым чынам выпраўляюць забіваць украінцаў.
- Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазіі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі.
- Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі для “ўкраінскіх камандыровак”.
- Міхос “адважны” – выведнік 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”.
- Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак.
- Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня ў баявікоў “ДНР/ЛНР”.
- Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы.
- Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазіі.
- Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць.
- Кантрактнік ЗС РФ з 7-й вайсковай базы ваюе ў складзе бандфармаваньняў “ДНР”.
- «Калі няма што рабіць»: Гульні расейскіх акупантаў на Данбасе.
- «Падвойны ўдар» Лі па афіцэрах СПА Збройных Сілаў РФ
- Гудаўта – Растоў – Данбас – Хмэймім – Службовы сьпіс расейскага акупанта
- Дынастыя расейскіх вайсковых злачынцаў. Біяграфія акупанта
- Новая сукенка ВВХ: «А кароль голы!»
- Будні й сьвяты растоўскага рэзэрву арміі «наваросіі»
- Выяўленыя дакуманты пра склад БТГр 7-й в/базы, якая знаходзіцца ў «растоўска-ўкраінскай камандыроўцы»
Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне ў складзе расейска-тэрарыстычных сілаў даступная праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.
Матар’ял да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледавання падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ.
Інфаграфікў стварыў Лук’ян Турэцкі.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
