19 лістапада 2016 году Украінская парляманцкая дэлегацыя прэзэнтавала два відэа супольнасьці InformNapalm з доказамі расейскае вайсковае агрэсіі супроць Украіны перад чальцамі Парляманцкае асамблеі NATO ў Стамбуле, Турэччына.
Міжнародная валянтэрская выведвальная супольнасьць InformNapam ужо больш за два гады рупліва зьбірае доказы расейскае агрэсіі ва Украіне. Збор доказаў удзелу расейскіх кадравых вайскоўцаў у вайне на Данбасе зьяўляецца адным з важнейшых аспэктаў працы супольнасьці.
Нягледзячы на тое, што расейскія вайскоўцы паводзяць сябе дастаткова асьцярожна й старанна хаваюць сваю датычнасьць да баявых дзеяньняў, яны ўсё адно пакідаюць свае сьляды. Аналітыкі InformNapalm уважліва адсочваюць разнастайныя крыніцы інфармацыі – вэбсайты, відэа, паведамленьні ў сацыяльных сетках – дзеля выяўленьня гэтых сьлядоў і падачы вынікаў расьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці.
На гэты момант мы ідэнтыфікавалі вайскоўцаў з 75 расейскіх вайсковых частак, якія выконвалі загады свайго кіраўніцтва і зьдзяйсьнялі вайсковыя злачынствы ва Украіне. Відэа-прэзэнтацыя, пададзеная ніжэй, апэратыўна азнаёміць вас з нашымі асноўнымі высновамі.
Поўная база дадзеных InformNapalm утрымлівае значна большую інфармацыю, зь якой можна азнаёміцца праз спасылку : http://russian-presence-in-ukraine.silk.co.
У базу занесеныя 165 задакумантаваных інцыдэнтаў. Кожны запіс у базе дадзеных мае спасылкі на дэталёвае расьледаваньне кожнага інцыдэнта фіксацыі.
Таксама глядзіце: База дадзеных і відэаграфіка найноўшага ўзбраеньня ЗС РФ на Данбасе
База дадзеных узбраеньня ЗС РФ на Данбасе: http://russian-weaponry-in-ukraine.silk.co
Падчас Парляманцкае асамблеі NATO заканадаўцы ўхвалілі справаздачы, якія заклікаюць краіны-чальцы NATO «рашуча падтрымліваць Украіну і мець моцную пазыцыю ў дачыненьні да расейскіх агрэсіўных дзеяньняў». Для азнаямленьня даступны поўны прэс-рэліз ПА NATO (на ангельскай мове).
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
