- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Мурманская 61-я АБрМП ВМФ РФ на луганскіх «гастролях»

Больш за год таму было апублікаванае расьледаваньне InformNapalm «Сьведчаньні ўдзелу ў баёх на Данбасе 61-й брыгады марской пяхоты ПФ ВМФ РФ [1]», у якім былі раскрытыя факты ўдзелу ў баёх на Данбасе ўлетку – ўвосень 2014 году тактычнага падразьдзяленьня 61-й асобнай брыгады марской пяхоты Паўночнага флёту РФ. Доказы ўдзелу ў баёх марскіх пяхотнікаў былі пададзеныя ў выглядзе фотасьведчаньняў: больш за 40 фатаздымкаў зь мейсцаў баявых дзеяньняў з асабістых профіляў сацсетак 17 «ветэранаў Данбаса» – расейскіх вайскоўцаў. Пасьля згаданай публікацыі расейскія спэцслужбы зьдзейсьнілі масавую зачыстку крыніцаў уцечкі інфармацыі, але як толькі суцішыліся жарсьці, ліхія марпехі-інтэрвэнты зноў пачалі выхваляцца сваёй «украінскай камандыроўкай».

У выніку новага дасьледаваньня OSINT-экспэртаў міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm была выяўленая яшчэ адная група марскіх пяхотнікаў 61-й АБрМП ПФ (в/ч 38643 ПФ, пас. Спутнік, Мурманская вобласьць), якія тыражуюць фатаздымкі, зьвязаныя з «украінскай выправай» свайго злучэньня ў 2014 годзе. Збольшага гэта дасьведчаныя кантрактнікі з працяглым тэрмінам службы, якія атрымалі баявы досьвед у так званых контртэрарыстычных камандыроўках на Паўночным Каўказе. Характэрна, што частка «ветэранаў Данбаса» пасля ўкраінскага ваяжу ўдзельнічала ў «інтэрнацыянальнай місыі» на Блізкім Усходзе – у Сірыі [2]. Некаторыя зь фігурантаў патрапілі ў сеціва InformNapalm паноўна, частка з тымі ж імёнамі і профілямі, але з новымі фотасьведчаньнямі ўдзелу свайго падразьдзяленьня ў вайсковай агрэсіі супроць Украіны.

1-1 [3]

Ігар Бушуеў [4] (архіў профілю [5], фотаальбому 1 [6] і 2 [7], кантактаў [8]), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з Данбаса, у тым ліку знаёмы нам паводле мінулых расьледаваньняў супольны фатаздымак марскіх пяхотнікаў з шасьцю апазнанымі вайсковымі злачынцамі. У ягоным профілі маецца фота [9] на тле надмагільнага помніку камандыру батальёну 61-й брыгады Мышку, які «заўчасна памёр [10]» у “мірным часе” ў ліпені 2014 году.

1-2 [11]

У гэтым фатаздымку можна пабачыць гаражы на тэрыторыі в/ч 3035 у Луганску, ягоны аналіз зьдзейсьніў блёгер-дасьледнік Askai [12].

1-77 [13] 3-77 [14] 4-77 [15]

m [16]mishko [17]

2 [18]

Макс Баранаў [19], сапраўднае прозьвішча, меркавана, Развоў (архіў профілю [20], фотаальбому [21], кантактаў [22]), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з рамонтам БТР, якія, цалкам мажліва, былі выведзеныя з зоны баявых дзеяньняў. Фота маюць геалякацыю Каменск-Шахцінскага [23] раёну Растоўскае вобласьці, які мяжуе з Украінай. Гэтыя здымкі датаваныя ў верасьні 2014 году. Таксама ў альбоме Баранава маюцца фота з пачатку жніўня 2014 году з памежнай з Украінай вёскі Валаконаўка [24] Кантэміраўскага раёну Варонежскае вобласьці.

2-77 [25]

2-1 [26]32 [27]2-2 [28]

Апроч фота Баранаў выклаў відэа «прывалу» марпехаў з жніўня 2014 году на тэрыторыі вайсковай часткі №3035 у Луганску з назовам «вось так там [29]» (архіў [30]).

3 [31]Сяргей Качанаў [32] (архіў профілю [33], фотаальбому [34], кантактаў [35]), у ягоным фотаальбоме маецца сэрыя фота з Данбаса, апублікаваных у красавіку 2016 году. У фатаздымках на тле разбуранай вёскі пазуюць «апалчэнцы», сярод якіх досыць лёгка апазнаць нашага фігуранта Качанава.

 

 

3-1 [36]

3-2 [37]

4 [38]

Раман Тэрцілаў [39] (архіў профілю [40], фотаальбому [41], кантактаў [42]) “засьвяціўся” ужо другога разу. Яго мы выкрылі раней, гл. інфармацыю пра яго ў гэтым матар’яле [1], у якім ён фігуруе з №1. Праз свае глупства ён паноўна выклаў новае фота з Данбаса – у напаўстатутнай форме, зь імпэрскім расейскім сьцягам на БТР на заднім пляне.

 

 

4-1 [43]

5 [44]

Максім Мартыненка [45] (архіў профілю [46], фотаальбому [47], кантактаў [48]) пазуе на тле танкаў сэрыі «Смерть Айдару» (рас.) суседняй 200-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня Паўночнага флёту РФ, якія ўжо неаднойчы фігуравалі [49] ў нашых расьледаваньнях.

Досыць адметным і іранічным ёсьць тое, што ў профілі Мартыненкі быў выяўлены рэпост [50] інфаграфікі з публікацыі [51] InformNapalm што да расейскіх ПВК, – выходзіць, што расейскія вайскоўцы зьяўляюцца прыхільнікамі й чытачамі нашага сайту.

aidar [52]

5-7 [53]

6 [54]Мікалай Мікалаевіч [55] (архіў профілю [56], фотаальбому 1 [57] і 2 [58]кантактаў [59]) з фатаздымкам з памежных з Украінаю палеткаў Растоўскае вобласьці на тле гэлікоптэраў [60] Ка-52 і Мі-8. Падобныя фота мы выяўлялі [61] і ў іншых расейскіх вайскоўцаў, якія былі  ў «растоўска-ўкраінскай» камандыроўцы. Адметным ёсьць фатаздымак фігуранту на БТР з дадатковым боекамплектам, цалкам мажліва, зробленым ужо на тэрыторыі Украіны.

6-1 [62]

6-2 [63]

7 [64]
Уладзімер Дуброўскі [65] (архіў профілю [66], фотаальбому [67], кантактаў [68]) падае фатаздымак замаскаванае тэхнікі мінамётнай батарэі з памежнага з Украінай раёну. Фота выкладзенае ў верасьні 2014 году, падобныя фатаздымкі з вандроўнымі батарэямі мы выяўлялі і ў іншых «ветэранаў Данбаса» (1 [69] і 2 [70]). Таксама ў ягоным фотаальбоме ёсьць фатаздымак мінамётнай батарэі САУ «Нона» на базе БТР, зроблены ўжо ў Мілераўскім раёне Растоўскае вобласьці ў лістападзе 2014 году.
7-2 [71]
7-1 [72]
8 [73]Дзіман Трудны [74] (архіў профілю [75], фотаальбому [76], кантактаў [77]) зь сэрыяй фатаздымкаў вандроўнай батарэі САУ «Нона» з верасьня – кастрычніка 2014 году. Тэхніка была схаваная ў лесе і, цалкам мажліва, як і іншыя артылерыйскія сродкі ЗС РФ, сканцэнтраваныя ля ўкраінскае мяжы, зьдзяйсьняла абстрэлы Украіны. Гэтыя ж САУ, але ўжо пад Мілерава, мы выявілі ў профілі фігуранту Дуброўскага (гл. вышэй).
8-1 [78]
8-2 [79] 8-3 [80] 8-4 [81]

Зь інфармацыяй пра іншыя ўкраінскія “прыгоды” вайскоўцаў Паўночнага флёту ВМФ РФ можна азнаёміцца ў спасылках, пададзеных ніжэй:


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [87].

 (CC BY 4.0 [88]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [89], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
donate [90]