- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 8-й АМСБр Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе

Упершыню 8-я асобная мотастралковая брыгада (горная) 58-й агульнавайсковай арміі Збройных сілаў РФ патрапіла ў поле зроку валянтэраў-выведнікаў міжнароднае супольнасці InformNapalm яшчэ ў 2014 годзе. Было апублікаванае некалькі расьледаваньняў пра ўдзел вайскоўцаў гэтага падразьдзяленьня ў ваеннай аґрэсіі супроць Украіны. Гэтыя матар’ялы вы можаце вывучыць у нашай інтэрактыўнай базе дадзеных [1]. Адное з гэтых расьледаваньняў сёлета было працягнутае. Удалося ідэнтыфікаваць вайскоўцаў ЗС РФ, якія былі зафіксаваныя ў супольных фатаздымках з раней выяўленымі фігурантамі расьледаваньняў.


Увосень 2016 году OSINT-выведнік InformNapalm Іраклі Камахідзэ зьдзейсьніў чарговае расьледаваньне [2] ўдзелу ў вайне на Данбасе 8-й АМСБр (г) (в/ч 16544, пункт сталай дысьлякацыі – сяло Барзой, Чачэнская Рэспубліка, РФ). У матар’яле апублікаванае групавое фота, у якім зафіксаваныя чатыры расейскія кадравыя вайскоўцы. Тады былі ідэнтыфікаваныя трое зь іх. Зараз удалося ідэнтыфікаваць чацьвертага вайскоўца з гэтага фота.

[3]

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Нургаліеў Руслан (рас. – Нургалиев Руслан)

[4]Нарадзіўся 05.08.1993 г. у г. Тальяці Самарскае вобл., РФ. Жыве ў г. Дзімітраўград Ульянаўскае вобл., РФ. У 2013-2016 гг. праходзіў вайсковую службу паводле кантракту ў 8-й АМСБР (г) ЗС РФ. Удзельнік баявых дзеяньняў на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.

 

 

 

 

 

17 жніўня 2014 году Руслан Нургаліеў выклаў у сваім фотаальбоме акаўнту сацсеціва “VK” той жа групавы фатаздымак. У камэнтарох да фота ён паведаміў пра накіраваньне падразьдзяленьня ва Украіну (падаем у арыгінале): «Отправка на Украину…», «…все на Украину едем…».

[5]

У фатаздымку ніжэй (скрын [6]) можна пабачыць расейскіх вайскоўцаў, якія гатовыя да баявога выхаду на тэрыторыю Украіны. Практычна ўсе маюць нестатутны выгляд. На заднім тле леваруч зафіксаваны шматмэтавы транспартэр МТ-ЛБ ВМ/К. Праз павялічэньне фота на гэтым цягачы можна пабачыць розныя надпісы – ў 2014-2015 гг. расейцы досыць часта выкарыстоўвалі падобныя спосабы маскаваньня вайсковае тэхнікі сваёй рэґулярнае арміі на ўкраінскім Данбасе. Жаўнеры сфатаграфаваліся на тле САУ 2С1 “Гвазьдзіка”, на якой рукою напісаны нумар “432”. Гэты нумар быў нанесены на сапраўдны бартавы нумар самаходнае гаўбіцы. Гэты фатаздымак адлюстроўвае традыцыйны для расейскіх акупантаў вобраз «ополченцев-шахтеров» (рас.), якія, паводле сьведчаньняў расейскага боку на судзе [7] ў Ґаазе, адшукалі [8] тэхніку ў шахтах Данбасу.

[9]

Нургаліеў у фота ў першым шэрагу другі праваруч. Таксама ў фатаздымку зафіксаваныя фіґуранты папярэдняга расьледаваньня [2]: у першым шэрагу другі леваруч – Максім Канстанціноўскі, у цэнтры – Віктар Еўдакімаў

Таксама ўдалося выявіць акаўнт сацсеціва Нургаліева, які ён стварыў, пазначыўшы замест свайго сапраўднага імя псэўданім “Dark angel”. На гэтай старонцы ён апублікаваў фота, у якім ён зафіксаваны зь белымі ідэнтыфікацыйными павязкамі, якія расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі ў баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны:

[10]

Таксама ў фотаальбоме Нургаліева выяўлены фатаздымак шаўрону ўкраінскага дабраахвотнага 40-га батальёну тэрытарыяльнае абароны “Крыўбас”.

[11]

І фота мэдалю Суворава, атрыманага за ўдзел у вайне супроць Украіны. Такія ж мэдалі атрымалі [2] й таварышы Нургаліева ў вайсковай службе:

[12]

Праз вывучэньне кантактаў Нургаліева мы ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго расейскага ваеннага злачынца з 8-й АМСБр (г) ЗС РФ.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Шаўцоў Мікалай Алегавіч (рас. Шевцов Николай Олегович)

[36]Нарадзіўся 27.01.1993 г. у г. Шахты Растоўскае вобл., РФ. Праходзіў вайсковую службу паводле кантракту ў 8-й АМСБР (г) ЗС РФ. Удзельнік баявых дзеяньняў на тэрыторыі ўкраінскага Данбасу.

 

 

 

 

 

 

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 136-й АМСБр [37] 58-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ, гэта вынікае з фота пасьведчаньня да нагруднага знаку (пазначаны нумар вайсковай часткі – 63354) ды фатаздымку ля вайсковай тэхнікі гэтага падразьдзяленьня.

[38]

[39]

Пасьля сканчэньня тэрміновае службы Шаўцоў падпісаў кантракт на службу ў 8-й АМСБр (г) ЗС РФ. Пра гэта сьведчаць ягоныя ўласныя камэнтары [40], сяброўскія кантакты й фатаздымак на тле вайсковай тэхнікі з тактычным знакам гэтага падразьдзяленьня – белае кола ўнутры квадрату (фота [41] з эшалёнам вайсковае тэхнікі маецца і ў фотаальбоме Нургаліева).

[42]

[43]

Апроч гэтага, у фотаальбоме Шаўцова былі таксама выяўленыя фатаздымкі зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі войскаў расейскага акупацыйнага кантынґенту. У гэтым фота Шаўцоў крайні праваруч. Характэрна, што белы павязкі расейскія вайскоўцы выкарыстоўвалі падчас выкананьня баявых задачаў і ў Крыме [44] і на Данбасе [45].

[46]


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [58].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [59].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [60])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [61] / Твітэр [62] / Telegram [63]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[64]InformNapalm [65] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [66] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [67] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.