InformNapalm.org (Беларуская)

Баявік з батальёну “Восток” засьвяціў станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель”

Падчас OSINT-выведкі, якую зьдзяйсьняе каманда InformNapalm.org і нашыя сябры, былі знойдзеныя фатаздымкі расейскага баявіка з батальёну (цяпер брыгада) “Восток” (рас.), які засьвяціў станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель” (рас.).

  

  

Спасылкі на арыгіналы фота: 1, 2, 3, 4, 5, 6.

На жаль, дакладнае мейсца здымкі на дадзены момант вызначыць не атрымалася, але з аналізу дадзенага профілю баявіка і ягоных сяброў-таварышаў з службы стае зразумела, што жыве ён у горадзе Макееўка і “служыць” у макееўскай роце батальёну (брыгады) “Восток”, то бок мы маем прыблизны раён знаходжаньня дадзенай аўтаматызаванай станцыі перашкодаў Р-330Ж “Житель”.

UPD: Дакладнае мейсца зафіксаванай расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж “Житель” у Макееўцы ёсьць у дадатковым артыкуле.

Некалькі фотаздымкаў, якія паказваюць прыналежнасьць гэтага баявіка да батальёну “Восток”.

  


Пра Аўтаматызаваную станцыю перашкодаў Р-330Ж “Житель”.

Станцыя прызначаная для вырашэньня наступных задачаў:

Прылада можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў спалучанай пары, у якасьці вядучага, або кіраванага пад кіраўніцтвам комплексу Р-330КМК. Любы вышэйпералічаны сыгнал глушыцца цалкам у радыюсе 20-30 кілямэтраў ад станцыі, што працуе.

Свая сувязь таксама глушыцца, таму перад уключэньнем падаўленьня радыёсыгналаў па сувязі паміж падразьдзяленьнямі перадаецца умоўны сыгнал, які апавяшчае пра поўнае радыёмаўчаньне і выключэньне сродкаў радыёсувязі. Сыгнал пра выключэньне перадаецца праз правадную сувязь з дапамогай пасыльных і г.д.

Сродкі радыётэхнічнай выведкі супраціўніка ня змогуць выявіць станцыю пасьля таго, як яна пачне працаваць, бо “Житель” проста заглушыць іх, але супраціўнік можа паспрабаваць ужыць ракеты, якая наводзяцца на крыніцы радыёвыпраменьвання, але дзеля гэтага ў інжынэрных падразьдзяленьнях ёсьць сродкі пастаноўкі радыёперашкодаў, якія адводзяць ракету ў бок, а ў роце РХБА адмысловыя імітатары, якія здольныя стварыць індукцыйную пастку.

Крыніца сілкаваньня з блёкам антэнаў перадачы:

Машына з людзьмі і апаратурай прыёму:

 

 Прагледзеўшы невялікае відэа і ўбачыўшы, як абсталяваная станцыя ўнутры, стае зразумела, што для кіраваньня гэтай складанай апаратурай неабходныя адмысловыя веды, якіх НЯМА ў шахтароў Данбаса, але гэтыя веды для кіраваньня складанай тэхнікай ёсьць у жаўнераў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі.

Дапамога ў OSINT-выведцы – @GirkinGirkin

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK і каманда InformNapalm.org

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version