InformNapalm.org (Беларуская)

08.08.08 – 9-я гадавіна расейскага ўварваньня ў Грузію. Мы Памятаем!

8 жніўня 2017 году  – 9-я гадавіна расейскага ваеннага ўварваньня ў Грузію, якое шмат хто называе «пяцідзённай вайной». Гэта першая наўпроставая ваенная агрэсія з сэрыі наступных захопніцкіх войнаў пуцінскае Расеі, на якую сусьветная супольнасьць не адрэагавала своечасова й належным чынам. У выніку маўклівае заклапочанасьці й бязьдзейнасьці адбыліся новыя авантуры Крамля: захоп Крыма і расьпальваньне вайны на Усходзе Украіны, збройная падтрымка злачыннага рэжыму Асада ў Сірыі.

Нягледзячы на ​​спыненьне вагню, вайна ў Грузіі ня скончаная, яна толькі зьмяніла форму. На гэты момант пад кантролем расейскіх акупантаў знаходзіцца больш за 20% тэрыторыі Грузіі, і гэты паказьнік павялічваецца кожнага дня, бо Расея праз парушэньне ўсіх дамоваў і нормаў міжнароднага права мэтаскіравана працягвае палітыку паўзучае акупацыі, выкрадае й забівае мірных грамадзянаў.

У дзявятую гадавіну расейскае агрэсіі супроць Грузіі міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm вяртаецца да гэтай тэмы. Храналёгія тых падзеяў адлюстраваная ў публікацыі вядомага грузінскага блёгера Giorgi Cyxymu JakhaiaЗ чаго пачыналася расейская ваенная агрэсія ў дачыненні да Грузіі ў жніўні 2008.

Сярод матар’ялаў, датычных Грузіі й апублікаваных на сайце нашае супольнасьці, сьлед вылучыць як нашыя працы, гэтак і дасьледаваньні праэкту damoukidebloba, а таксама дадзеныя іншых крыніцаў, якія выкрываюць хлусьню расейскае прапаганды:

Апроч пазначанага вышэй InformNapalm зьдзейсьніў шэраг уласных OSINT-расьледаваньняў дзеля выяўленьня расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі РФ супроць Грузіі ў жніўні 2008 году і якія маюць дачыненьне да ваенных злачынстваў і этнічных чыстак. Сярод гэтых матар’ялаў сьлед вылучыць:

Таксама варта нагадаць і пра іншыя матар’ялы InformNapalm, якія адлюстроўваюць цынізм і подласьць расейскіх акупантаў, што пазуюць на тле зьнішчаных імі грузінскіх вёсак і асьвятляюць факты вандалізму й мэтоды вядзеньня ганебнай вайны:

Атмасфэра й эмоцыі тых драматычных жнівеньскіх дзён 2008 году вельмі добра адлюстраваныя ў вядомай працы расейскага дакуманталіста Андрэя Някрасава – фільм «Уроки русского» (рас.).


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны адмыслова для сайту InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version