- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Абвастрэньне на Данбасе: расейскія акупацыйныя войскі перакідваюць праз жылыя раёны цяжкую артылерыю

Цягам апошніх тыдняў адбываецца значнае абвастрэньне ваеннай сытуацыі на Данбасе. Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm на падставе выведкі й аналізу адкрытых крыніц інфармацыі вызначылі, што абстрэлы 24 студзеня 2020 году былі сплянаваныя расейскімі акупацыйнымі войскамі й рыхтавалася некалькіх дзён. Баявікі перакідваюць вялікакалібэрныя артылерыйскія сыстэмы ў тым ліку праз жылыя раёны акупаваных населеных пунктаў на Данбасе.

У справаздачы [1] Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ з 24 студзеня пазначанае, што назіральнікі зафіксавалі перасоўваньне 3 адзінак 120-мм самаходных артылерыйскіх гарматаў 2С9 «Нона-С», якіх перадысьлякоўвалі на захад у жылым масыве Кіеўскага раёну Данецка.
звіт СММ ОБСЄ
 

У выніку аналізу дадзеных зь іншых крыніцаў вызначанае, што ўжо на наступны дзень гэтыя артылерыйскія гарматы былі застасаваныя для абстрэлаў пазыцыяў ЗСУ.

Паводле камэнтароў мясцовых жыхароў Данецка ў сацыяльных сетках з 24 студзеня, гэтыя гарматы ня толькі перасоўвалі, але зь іх дапамогаю зьдзяйсьнялі актыўныя артылерыйскія абстрэлы. Расейскія акупацыйныя войскі абстралялі з артылерыі пазыцыі Збройных сілаў Украіны ў тым ліку і з 120-мм 2С9 «Нона-С» [2]. Інфармацыйны рэсурс obozrevatel.com [3] апублікаваў скрыншоты гэтых камэнтароў.

Загострення на Донбасі

Інфармацыя з зводу прэс-цэнтра ААС

Гэтыя дадзеныя адпавядаюць і інфармацыі, пададзенай у зводзе прэс-цэнтру [4] Апэрацыі аб’яднаных сілаў (ААС) 25 студзеня 2020 г. Сьлед зазначыць пра цікавыя дэталі, якія супадаюць з папярэдняю справаздачаю СММ АБСЭ пра перасоўваньне артылерыі баявікоў.

“24 студзеня збройныя фармаваньні Расейскае Фэдэрацыі 12 разоў парушылі рэжым спыненьня вагню. Супраціўнік абстраляў нашыя пазыцыі з забароненых паводле Менскіх дамоўленасьцей артылерыйскіх сыстэмаў калібру 122 мм, мінамётаў 120 мм і 82 мм…”

 … двойчы ў раёне населенага пункту Опытнае з 120-мм мінамёту супраціўнік выпусьціў 14 мінаў.

 –“… побач з Арэхавым – з артылерыйскіх сыстэмаў калібру 122-мм 9 знарадаў”.

Варта таксама асабліва зазначыць, што прэс-цэнтар ААС цягам апошняга часу ўжо неаднойчы падаваў інфармацыю пра абстрэлы з атрылерыйскіх сыстэмаў “побач з Арэхавым”. Гэты населены пункт месьціцца ўсяго за 3 км ад мейсца разьвядзеньня сілаў у н.п. Залатое.

Чытайце таксама: Агляд InformNapalm: прагназаванае абвастрэньне на Данбасе ў зонах адвядзеньня [5]

Зараз павернемся да справаздачы СММ АБСЭ, у якой маніторынгавая місія пазначыла перасоўваньне 3 гаўбіцаў Д-30 паблізу н.п. Перавальск Луганскае вобласьці (пры гэтым у справаздачы не пададзенае, што гэтыя гаўбіцы маюць калібар 122 мм, гэта важная дэталь, бо паводле зводу прэс-цэнтра ААС, менавіта з артылерыйскіх сыстэмаў 122-га калібру быў зьдзейсьнены абстрэл н.п. Арэхавае (побач з Залатым).

Выснова

У выніку аналізу справаздачаў СММ АБСЭ, у якіх пададзеныя зьвесткі з 22 і 23 студзеня, і спалучэньня іх з дадзенымі адкрытых крыніцаў валянтэры InformNapalm вызначылі, што расейскія акупацыйныя войскі загадзя перакідваюць цяжкія артылерыйскія сыстэмы дзеля эскаляцыі напружанасьці й абстрэлу пазыцыяў ЗСУ на Данбасе. Гэтыя правакацыйныя абстрэлы яны зьдзейсьнілі 24 студзеня, у тым ліку і побач з зонамі адвядзеньня ўкраінскіх войскаў непадалёк населенага пункту Залатое. Ня выключанае, што гэтая атака з боку расейскага акупацыйнага кантынгенту былі таксама прымеркаваныя да 5-й гадавіны абстрэлу Марыюпаля, якім кіравалі расейскія афіцэры [6] 24 студзеня 2015 году, некаторым зь якіх паводле загаду кіраўніка РФ Уладзімера Пуціна былі нададзеныя новыя званьні, у тым ліку генэральскія.

Чытайце таксама: Гадавіна абстрэлу Марыюпаля: хто кіраваў тэрактам і што пра іх  вядома [6]


Матар’ял падрыхтаваў Раман Бурко [7] адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [8].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [9].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [10])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [11] / Твітэр [12] / Telegram [13]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[14]InformNapalm [15] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [16] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [17] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.