InformNapalm.org (Беларуская)

Ад чорна-белага жыцьця да крывава-чырвонай службы ў ГРУ РФ

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зафіксавалі факт удзелу ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі акупаванага Данбаса вайскоўца з складу 22-й брыгады спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 11659, мейсца дысьлякацыі п.Стэпавы, Растоўская вобласьць) Галоўнага выведвальнага ўпраўленьня Генэральнага штаба ЗС РФ (22-я АБрСпН ГРУ).

Андрэй Чарноў – нарадзіўся ў Омску, навучаўся ў Сібірскім дзяржаўным унівэрсытэце фізічнай культуры й спорту, а затым вырашыў зьмяніць свае “чорна-белыя дні” спартсмэна і мірнага жыцьця на яскравыя запамінальныя колеры вайны і крыві, зьвязаўшы свае жыцьцё з службай у брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ РФ.

Чорна-белыя дні” Андрэя Чарнова

Служба ў расейскай арміі і чорна-белае жыцьцё набывае пакрысе колеры

Далёкі Усход, травень 2013 г. Сяло Сяргееўка, непадалёк ад Уладзівастока.

Украінскі Крым пазнаёміў расейскага жаўнера зь яскравымі і незабыўнымі колерамі іншага жыцьця па-за Расейскай Фэдэрацыяй. І, падобна “наркаману”, ён яшчэ неаднойчы пасьля гэтага наведваў акупаваны ўкраінскі Крым за новаю “дозай” гэтых яскравых уражаньняў.

Але Крым без Украіны пачаў чахнуць і кожнае наступнае наведваньне акупаванае паўвыспы давала ўсё менш і менш яскравых фарбаў расейскаму спэцназаўцу, колеры ўжо былі ня тыя і “дозу” трэба было павялічваць. Выправа за новай “дозай” украінскіх “жывых фарбаў” прывёў спэцназаўца Андрэя ў Растоўскую вобласьць да ўкраінска-расейскай мяжы. Андрэй прыйшоў з зброяй у рукох: ён разумеў, што ўкраінцы зараз гэтак проста не аддадуць «куточок рідної Батьківщини – частину неньки України».

І вось працяг уварваньня – акупацыя гарадоў Данбаса – вось яна тая рыса, за якой жыцьцё расейскіх жаўнераў, пазбаўленых сумленьня, набыла крывава-чырвоны колер.

Горад Горлаўка, Украіна, студзень 2015 году. Вайсковец 22-й брыгады СпН ГРУ РФ з ПЗРК «Ігла» (рас.) у рукох на даху захопленага будынку аддзела ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (АБАЗ) МУС Украіны. Нават не пабачыўшы геатэг, адзін з валянтэраў InformNapalm падчас ідэнтыфікацыі мясцовасьці сказаў: “Падобнае фота з ПЗРК «Ігла» у рукох магчыма толькі ва Украіне, так што гэта дзесьці ў акупаванай часткі Данбаса, дакладна не на Расеі”. Затым, у дадатак да геатэгу, жыхары Горлаўкі дапамаглі апазнаць дах будынку АБАЗ.

Фота ў вайсковай частцы і з шаўронам 22-й АБрСпН ГРУ.

Як і большасць расейскіх жаўнераў, Андрэй Чарноў пахваліўся мэдалём “За адвагу”, але ягонай мужнасьці й адвагі не хапіла, каб зрабіць фота развароту пасьведчаньня да дзяржаўнай узнагароды, дзе пазначанае ягонае імя, каб у адкрытую пахваліцца гэтымі крывавымі заслугамі.

Паводле расейскай Вікіпедыі: мэдаль “За адвагу” – вайсковая ўзнагарода, якой ўзнагароджваюцца вайскоўцы, супрацоўнікі ворганаў унутраных справаў Расейскай Фэдэрацыі, Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы Міністэрства Расейскай Фэдэрацыі ў справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сытуацыяў і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў і іншыя грамадзяне за асабістую мужнасьць і адвагу, праяўленыя:

Хацелася б, каб Мінабароны РФ удакладніла, паводле якога з вышэйпералічаных пунктаў быў узнагароджаны мэдалём Андрэй Чарноў?

Дзе зараз спэцназавец-выведнік Чарноў Андрэй мы ня ведаем, але прысутнасьць разнастайных падразьдзяленьняў ГРУ ЗС РФ ва Украіне і іхны ўдзел у баявых дзеяньнях на акупаваным Данбасе мы асьвятляем увесь час. Вайскоўцы гэтых падразьдзяленьняў да свайго скону ня зьлезуць зь іголкі пад назовам “Вайна”, а іхная прага крыві будзе толькі ўзрастаць.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў VidaL Sorokin

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын


(
CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

Exit mobile version