Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае ідэнтыфікацыю ўзбраеньня й тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў у Крыме. У чарговым OSINT-расьледаваньні будуць пададзеныя дазеныя выведкі пра дакладнае мейсца дысьлякацыі расейскіх берагавых ракетных комплексаў (БРК) «БАЛ» навасфармаванай 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны, для якой узбраеньне і тэхніка былі перакінутыя ў Крым з Дагестана.
Адной з галоўных прычынаў захопу й акупацыі Крыма Расеяй зьяўлялася практычнае ўвасабленьне дактрыны, так званай, «перадавой вайсковай прысутнасьці». Пасля анэксіі некалі квітнеючая паўвыспа паступова ператвараецца на вайсковую базу, своеасаблівы «прыродны авіяносец». Гэтая тэндэнцыя працягвае захоўвацца і перашкаджае сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю рэгіёну.
Да таго ж, пачынаючы з сакавіка 2014 г., апроч іншага ўзбраеньня, расейскія акупацыйныя войскі павялічылі колькасьць сродкаў сыстэмаў супрацьпаветранае абароны, перакінуўшы на паўвыспу шэраг разнастайных ЗРК. У прыватнасьці, у 2014 г. у Крым пасля «перафарматаваньня» быў перабазаваны 46-ы асобны берагавы ракетны дывізыён марской пяхоты (46-й АБРДН МП) з складу Касьпійскай флятыліі (в/ч 85103, г. Касьпійск, Рэспубліка Дагестан). Ён мае ва ўзбраеньні найноўшыя мабільныя берагавыя ракетныя комплексы (БРК) з назовам «БАЛ», паводле кадыфікацыі НАТА: SSC-6 «Sennight».
-
Даведка пра берагавы ракетны комплекс “БАЛ”
БРК «БАЛ» прызначаны для кантролю тэрытарыяльных водаў і праточных зонаў; абароны вайскова-марскіх базаў, іншых берагавых аб’ектаў і інфраструктуры ўзьбярэжжа. У склад сыстэмы БРК «Бал» уваходзяць:
- самаходныя камандныя пункты кіраваньня й сувязі – да 2 адз.
- самаходныя пускавыя ўстаноўкі (СПУ) – да 4 адз.
- апорныя супрацькарабельныя ракеты Х-35/Х-35Э і Х-35У/Х-35УЭ ў транспартна-пускавых
кантэйнэрах (ТПК), на тыпавым варыянце СПУ знаходзіцца 8 ТПК.
- транспартна-перагрузачныя машыны (ТПМ), прызначаныя для фармаваньня паўторнага залпу – да 4 адз.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі:
- Далёкасьць паражэньня: 120 км з ракетай Х-35 і з ракетай Х-35У 260 км.
- Аддаленасьць стартавай пазыцыі ад берагавой лініі: да 10 км.
- Колькасьць ракетаў на кожнай СПУ і ТПМ: да 8.
- Інтэрвал пуску ракетаў у залпе: ня больш за 3 с.
- Максымальная хуткасьць руху: праз шашу – 60 км/гдн, празь бездараж – 20 км/гдн.
- Стартавая маса ракеты: 620 кг. Сумарны боекамплект комплексу: да 64. Запас ходу (без дазапраўкі): ня менш за 850 км.
Гэты дывізыён, які складаецца з 4 пускавых установак (ПУ), каманднага пункту й транспартна-перагрузачнай машыны ўвайшоў у склад зноў сфармаванай 15-ай ракетнай брыгады берагавой абароны (в/ч 80365, афіцыйнае мейсца базаваньня – г. Сэвастопаль).
Характэрна, што ў адкрытым доступе канкрэтныя матар’ялы з “унутранага жыцьця” гэтай часткі практычна адсутнічалі, рэдкім выключэньнем былі фота, у якіх устаноўкі БРК «БАЛ» былі зафіксаванаыя падчас парадаў або на афіцыйных вышкалах. Валятэры-выведнікі InformNapalm раскрылі некаторыя новыя падрабязнасьці, зьвязаныя з вайсковай тэхнікай і асабовым складам брыгады дзякуючы афіцэру ЗС РФ, які падаў усю неабходную інфармацыю ў сваім сацыяльным профілі.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя на афіцэра расейскіх акупацыйных войскаў.
Старэйшы лейтэнант ЗС РФ Мельнікаў Мікалай Пятровіч, родам з г. Канск, 03.11.1990 г.н., Skype: nikolay23544, старонка ў “VK”, архіў профілю і альбому, нумар аўто [м863OE (123)]. Выпускнік Канскага марскога кадэцкага корпуса (школа-інтэрнат, аналяг Сувораўскае вучэльні). Скончыў Ціхаакіянскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню імя С.В. Макарава.
У 2012 – 2013 гг. Мельнікаў выкладвае фатаздымкі з службы ў Касьпійскай флятыліі, дзе ён праходзіў службу ў складзе 46-га асобнага берагавога ракетнага дывізыёну марской пяхоты (АБРДН МП). Пра гэта сьведчыць і геалякацыйная прывязка да Карабудахкенцкага раёну Дагестана, да Касьпійска і іншыя выведныя азнакі: спэцыфічная вайсковая тэхніка, краявід і г.д. У сваім профілі афіцэр мае вялікую колькасьць фота, якія падаюць багата інфармацыі пра працу 46-й АБРДН МП таго часу, уключаючы прозьвішчы таварышаў у службе, але ў якасьці прыкладу мы абралі толькі некалькі фатаздымкаў, у якіх зафіксаваныя элемэнты сыстэмы БРК «БАЛ».
Першыя крымскія фота Мельнікаў выкладвае ў верасьні 2014 г. Фатаздымак, у якім зафіксаванае атрыманьне званьня старэйшага лейтэнанта, мае геатэг – горад Сэвастопаль. На паперцы, у якую абгорнутыя пагоны, пазначанае: “Старэйшы лейтэнант Мельнікаў Мікалай Пятровіч пр КЮВО (загад Камандавання Паўднёвае вайсковае акругі) №117 з 23.06.2014 г.”.
Геалякацыя БРК «БАЛ» у Крыме
Падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльнага профілю старэйшага лейтэнанта Мельнікава былі выяўленыя некалькі мейсцаў, у якіх былі зафіксаваныя БРК «БАЛ».
Геалякацыя 1, красавік 2015 г.: крыху на ўсход ад мысу Фіялент ля Сэвастопалю, арыентыр: 44°29’52.7″N 33°32’50.1″E
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
