- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Афіцэр ЗС РФ раскрыў таямніцы дывізыёну БРК «БАЛ» у Крыме

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае ідэнтыфікацыю ўзбраеньня й тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў у Крыме. У чарговым OSINT-расьледаваньні будуць пададзеныя дазеныя выведкі пра дакладнае мейсца дысьлякацыі расейскіх берагавых ракетных комплексаў (БРК) «БАЛ» навасфармаванай 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны, для якой узбраеньне і тэхніка былі перакінутыя ў Крым з Дагестана.

Адной з галоўных прычынаў захопу й акупацыі Крыма Расеяй зьяўлялася практычнае ўвасабленьне дактрыны, так званай, «перадавой вайсковай прысутнасьці». Пасля анэксіі некалі квітнеючая паўвыспа паступова ператвараецца на вайсковую базу, своеасаблівы «прыродны авіяносец». Гэтая тэндэнцыя працягвае захоўвацца і перашкаджае сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю рэгіёну.

Да таго ж, пачынаючы з сакавіка 2014 г., апроч іншага ўзбраеньня, расейскія акупацыйныя войскі павялічылі колькасьць сродкаў сыстэмаў супрацьпаветранае абароны, перакінуўшы на паўвыспу шэраг разнастайных ЗРК. У прыватнасьці, у 2014 г. у Крым пасля «перафарматаваньня» быў перабазаваны 46-ы асобны берагавы ракетны дывізыён марской пяхоты (46-й АБРДН МП) з складу Касьпійскай флятыліі (в/ч 85103, г. Касьпійск, Рэспубліка Дагестан). Ён мае ва ўзбраеньні найноўшыя мабільныя берагавыя ракетныя комплексы (БРК) з назовам «БАЛ», паводле кадыфікацыі [1] НАТА: SSC-6 «Sennight».

Гэты дывізыён, які складаецца з 4 пускавых установак (ПУ), каманднага пункту й транспартна-перагрузачнай машыны ўвайшоў у склад зноў сфармаванай 15-ай ракетнай брыгады берагавой абароны (в/ч 80365, афіцыйнае мейсца базаваньня – г. Сэвастопаль).

Характэрна, што ў адкрытым доступе канкрэтныя матар’ялы з “унутранага жыцьця” гэтай часткі практычна адсутнічалі, рэдкім выключэньнем былі фота, у якіх устаноўкі БРК «БАЛ» былі зафіксаванаыя падчас парадаў або на афіцыйных вышкалах. Валятэры-выведнікі InformNapalm раскрылі некаторыя новыя падрабязнасьці, зьвязаныя з вайсковай тэхнікай і асабовым складам брыгады дзякуючы афіцэру ЗС РФ, які падаў усю неабходную інфармацыю ў сваім сацыяльным профілі.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя на афіцэра расейскіх акупацыйных войскаў.

Старэйшы лейтэнант ЗС РФ Мельнікаў Мікалай Пятровіч, родам з г. Канск, 03.11.1990 г.н., Skype: nikolay23544, старонка [2]ў “VK”, архіў профілю [3] і альбому [4], нумар аўто [м863OE (123)]. Выпускнік Канскага марскога кадэцкага корпуса (школа-інтэрнат, аналяг Сувораўскае вучэльні). Скончыў Ціхаакіянскую вышэйшую вайскова-марскую вучэльню імя С.В. Макарава.

У 2012 – 2013 гг. Мельнікаў выкладвае фатаздымкі з службы ў Касьпійскай флятыліі, дзе ён праходзіў службу ў складзе 46-га асобнага берагавога ракетнага дывізыёну марской пяхоты (АБРДН МП). Пра гэта сьведчыць і геалякацыйная прывязка да Карабудахкенцкага раёну Дагестана, да Касьпійска і іншыя выведныя азнакі: спэцыфічная вайсковая тэхніка, краявід і г.д. У сваім профілі афіцэр мае вялікую колькасьць фота, якія падаюць багата інфармацыі пра працу 46-й АБРДН МП таго часу, уключаючы прозьвішчы таварышаў у службе, але ў якасьці прыкладу мы абралі толькі некалькі фатаздымкаў, у якіх зафіксаваныя элемэнты сыстэмы БРК «БАЛ».

1234 [5]234 [6]345 [7]Цікавы таксама фатаздымак Мельнікава з 22 кастрычніка 2012 г., які суправаджаецца камэнтаром (падаем у арыгінале): «вертолетная площадка. прилетел из моздока, заряжали его. потом он улетел бородатых долбить».

678 [8]Дужа насычаным зьяўляецца і самы цікавы для нас крымскі пэрыяд службы гэтага «таленавітага» расейскага афіцэра.

Першыя крымскія фота Мельнікаў выкладвае ў верасьні 2014 г. Фатаздымак, у якім зафіксаванае атрыманьне званьня старэйшага лейтэнанта, мае геатэг – горад Сэвастопаль. На паперцы, у якую абгорнутыя пагоны, пазначанае: “Старэйшы лейтэнант Мельнікаў Мікалай Пятровіч пр КЮВО (загад Камандавання Паўднёвае вайсковае акругі) №117 з 23.06.2014 г.”.

5674 [9]сев [10]У наступным фатаздымку зафіксаванае перасоўваньне тэхнікі дывізыёну новасьпечанага старэйшага лейтэнанта (с. Міхайлаўка ля г. Сакі, на паўночны захад ад Сімфэропалю), арыентыр-каардынаты: 45°06’44.1″N 33°38’49.6″E.

1йф [11]Вядома ж, такі афіцэр ня мог застацца без узнагароды «За вяртаньне Крыма» (загад Мінабароны ЗС РФ з 01.07.2014 г. №411 з подпісам начальніка в/ч 80365, палкоўніка Алега Буданава).

медаль [12]Як ужо было зазначанае вышэй, в/ч 80365 – гэта акурат новая 15-я ракетная брыгада берагавой абароны. Такім чынам, было атрыманае дакумантальнае пацьверджаньне таго, што «дагестанскія» БРК «БАЛ» сталіся «крымскімі».

Геалякацыя БРК «БАЛ» у Крыме

Падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльнага профілю старэйшага лейтэнанта Мельнікава былі выяўленыя некалькі мейсцаў, у якіх былі зафіксаваныя БРК «БАЛ».

Геалякацыя 1, красавік 2015 г.: крыху на ўсход ад мысу Фіялент ля Сэвастопалю, арыентыр: 44°29’52.7″N 33°32’50.1″E

гео1 [13]Геалякацыя 2, лістапад 2015 г.: сяло Аленеўка ў Чарнаморскім раёне ля мысу Тарханкут на ўсходнім ускрайку паўвыспы, арыентыр: 45°23’26.7″N 32°29’47.1″E. На адной з 5 адз. тэхнікі зафіксаваны таксама вайсковы нумар [0680 АТ (21)].

гео2 [14]Паводле мейсца другой геалякацыі ў Чарнаморскім раёне, таксама ў лістападзе 2015 г., фіксуецца і фота палявога лягеру, дзе Мельнікаў зафіксаваны на фота разам з падначаленымі.

палатки [15]Варта зазначыць, што мейсца дысьлякацыі БРК «БАЛ» ёсьць вельмі даступнымі аб’ектамі як для партызанскіх дывэрсіяў, гэтак і першаснымі мэтамі ў выпадку эскаляцыі вайсковай канфрантацыі на паўвысьпе. На мапе пазначаныя пазыцыі, дзе былі зафіксаваныя БРК «БАЛ» 15-й ракетнай брыгады берагавой абароны падчас зьдзяйсьненьня гэтага OSINT-расьледаваньня.

kart [16]Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm жадаюць афіцэру акупацыйных войскаў РФ Мікалаю Мельнікаву «посьпехаў» у далейшым праходжаньні службы ў сонечным Крыме і дзякуюць за садзейнічаньне ў раскрыцьці службовае інфармацыі. Верагодна, наступны ягоны «кар’ерны рост» пасля гэтай публікацыі можна будзе акрэсьліць фатаздымкам часу ягонае службы ў Дагестане.

жопа [17]Расьледаваньне зьдзейсьніў Nikolay Mahno [18].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [19].

(CC BY 4.0 [20]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [21], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.