InformNapalm.org (Беларуская)

Вызначаны ўдзел у акупацыі Крыму 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну ЧФ РФ

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm сабрала факты што да ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму падразьдзяленьня Наварасійскай вайскова-марской базы ЧФ РФ – 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну (184-я БрКАВР). Вайсковая пракуратура Украіны дагэтуль ня мела гэтых фактаў у наяўнасьці.

Дадзеныя маракоў Наварасійскае вайскова-марское базы

Баранаў Ігар Вячаслававіч (рас. – Баранов Игорь Вячеславович)

Нарадзіўся 29.05.1995 г. у Казані (Рэспубліка Татарстан, РФ). Служыў мараком на малым супрацьлодкавым караблі (МСК) «Поворино» (рас., бартавы нумар 053).

Ніжэй падаем параўнаньне характэрных элемэнтаў карабля на падставе фатаздымкаў з фотаальбому Ігара Баранава ў сацсеціве «VK»:

МCК «Поворино» уваходзіць у склад 181-га дывізыёну малых супрацьлодкавых караблёў, а дывізыён ўваходзіць у склад 184-й брыгады караблёў аховы воднага раёну Наварасійскай вайскова-марской базы (ВМБ) ЧФ РФ, в/ч 90921, пункт сталай дысьлякацыі – г. Наварасійск (Краснадарскі край, РФ).

У наступным фота Баранаў зафіксаваны з мэдалём за акупацыю Крыму:

У выніку аналізу ягонага фотаальбому можна зрабіць здагадку, што на караблі ён выконваў функцыі кока:

Таксама Баранаў апублікаваў фота пасьведчаньня да мэдалю, у якім пазначанае шмат важнай інфармацыі:

Аляксей Жукаў

Мэдалём за акупацыю Крыму пахваліўся яшчэ адзін вайсковец Наварасійскай ВМБ – Аляксей Жукаў.

У фотаальбоме Жукава маецца шмат фатаздымкаў, якія сьведчаць пра тое, што ён таксама служыў на МСК «Поворино»:

У фота ніжэй Жукаў зафіксаваны побач з МПК «Поворино» падчас докавага рамонту судна. Падаем у арыгінале ягоны камэнтар да здымку (артаграфія захаваная):«Нас поставили в сухой док в судо ремонтный завод».

Вызначанае, што падчас сваёй службы Жукаў меў штатную пасаду – тарпэдыст:

Таксама ён ідэнтыфікаваны ў групавым здымку з фотаальбому Баранава:

У фота ў другім шэрагу (стаяць): крайні праваруч – Ігар Баранаў,
другі праваруч – Аляксей Жукаў

У выніку правядзеньня расьледаваньня высьветленае, што Аляксей Жукаў нарадзіўся 30.07.1994 г., жыве ў г. Есентукі (Стаўрапальскі край, РФ).

Камандыры

Расейскія афіцэры Наварасійскае вайскова-марское базы – удзельнікі апэрацыі захопу Крыму

Узнагародныя дакуманты да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 184-й БрКАВР падпісаў камандыр брыгады капітан 1-га рангу Дзьмітры Яўгенавіч Кузьменка. Яго поўнае імя, пасада й тэлефон маюцца ў дакуманце, выяўленым у Сеціве (скрыншот).


Камандырам МСК «Поворино» у падчас правядзеньня апэрацыі захопу Крыму быў капітан 3-га рангу Яўген Шылаў.

Зьвяртаемся да праваахоўных органаў Украіны: у пераліку падразьдзяленьняў ЗС РФ і караблёў ЧФ ВМФ РФ, якія маюць дачыненьне да захопу Крыму, складзеным вайсковай пракуратурай Украіны, 184-я брыгада караблёў аховы воднага раёну ЧФ РФ (Наварасійская ВМБ) і МСК «Поворино» адсутнічаюць. Таксама камандыр в/ч 90921 капітан 1-га рангу Д.Я. Кузьменка і камандыр МСК «Поворино» капітан 3-га рангу Я. Шылаў пакуль не фігуруюць у пераліку (1, 2, 3) вайсковых службовых асобаў каманднага складу Збройных сілаў і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім успрымаць нашае расьледаваньне як паведамленьне пра злачынства, якое зьдзейсьненае супроць Украіны, і зьдзейсьніць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version