InformNapalm.org (Беларуская)

За акупацыю Крыму ўзнагародзілі мэдалямі ў поўным складзе 7057-ю авіябазу марской авіяцыі ЧФ РФ

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm падчас выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выявіла доказы ўдзелу ў захопе Крыму вайскоўцаў 7057-й авіябазы марской авіяцыі Чарнаморскага флёту Збройных сілаў РФ (в/ч 49311, пункт сталай дысьлякацыі – пгт. Кача, Аўтаномная Рэспубліка Крым). Згодна з міждзяржаўным пагадненьнем між Расеяй і Украінай гэтая авіябаза часова базавалася ў Крыме, як і іншыя расейскія падразьдзяленьні Чарнаморскага флёту. Выяўленыя факты сьведчаць пра тое, што ўвесь асабовы склад 7057-й авіябазы ўзнагародзілі мэдалямі «За возвращение Крыма» (рас.).

Матрос Чабатароў

Чабатароў Аляксандар Юр’евіч (рас. – Чеботарев Александр Юрьевич), 08.01.1995 г.н., г. Волжскі, Валгаградзкая вобласьць, РФ.

Тэрміновую службу праходзіў у 2013-2014 гадох. Пра мейсца службы пазначыў у статусе ў сацсеціве «ОК»:

Служыў матросам у 7057-й АБ. Фатаздымак ніжэй зроблены ля будынку клюбу в/ч 49311:

Аляксандар Чабатароў атрымаў мэдаль за акупацыю ўкраінскае зямлі. У сваіх акаўнтах сацсетак ён апублікаваў фота мэдалю й узнагароднага пасьведчаньня да яго:

Пасьля дэмабілізацыі Чабатароў пачаў служыць у МНС РФ.

Камандыр 7057-й авіябазы

Узнагародныя пасьведчаньні да мэдалёў за акупацыю Крыму вайскоўцам 7057-й авіябазы падпісваў камандыр авіябазы палкоўнік Сьцяпанаў А.Я.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Сьцяпанаў Анатоль Яўгенавіч (рас. – Степанов Анатолий Евгеньевич), 26.12.1967 г.н., г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РФ. Жыве паводле мейсца дысьлякацыі авіябазы – у пгт. Кача, часова акупаваны Крым.

Крыніца фота – выданьне «Чырвоная зорка»

 

Сьцяпанаў А.Я. – вайсковы лётнік-інструктар 1-й клясы, выпускнік Арэнбургскае вышэйшае вайсковае авіяцыйнае вучэльні лётнікаў Санкт-Пецярбургскай вайскова-марской акадэміі. Засвоіў кіраваньне сямьмю тыпамі лятакоў: Л-29, Ту-134УБЛ, Ту-22М3, Су-17, Су-24, Су-24МР, Ан-26, мае больш за 800 гадзінаў палётаў. Служыў у авіяцыйных гарнізонах Кастрычніцкае, Гвардзейскае, Остраў.

Фота з акаўнту сацсеціва “ОК” Сьцяпанава

 

У 2011 годзе авіябазы ў Гвардзейскім і Качы аб’ядналі ў 7057-ю авіябазу, якую ачоліў А. Сьцяпанаў.

Таксама Сьцяпанаў – фігурант шэрагу судовых працэсаў. У прыватнасьці, у 2015 годзе яго судзіў вайсковы суд за перавышэньне паўнамоцтваў і ўчыненьне шкоды на суму агулам больш за 15 млн руб. Таксама ён прайграў некалькі судоў вайскоўцам у справе нявыплаты фінансавых сродкаў (1, 2, 3, 4, 5).

Сьцяпанаў леваруч. Фота з акаўнту сацсеціва “ОК” ягонага аднакурсніка Алега Лявонцева

 

У чэрвені 2014 году 7057-ю авіябазу перафармавалі, на гэты момант А. Сьцяпанаў – камандыр асобнага зьмяшанага авіяцыйнага палку ЧФ.

Зьвяртаем увагу дзяржструктураў Украіны: палкоўнік А.Я. Сьцяпанаў не фігураваў у сьпісах (1, 2, 3) чальцоў каманднага складу ЗС РФ, якім Галоўнай вайсковай пракуратурай Украіны паведамленае пра падазрэньне. Просім лічыць гэты матар’ял паведамленьнем пра злачынства супроць Украіны й абвесьціць палкоўніку ЗС РФ Анатолю Сьцяпанаву падазрэньне.

Паводле дадзеных сайту «Міратворац», брат камандыра 7057-й АБ Сьцяпанаў Алег Яўгенавіч да акупацыі Крыму служыў у ВМС Украіны й перайшоў на бок акупантаў.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Алег Яўгенавіч Сьцяпанаў, 11.11.1971 г.н., навучаўся ў школе № 5 у пгт. Навафёдараўка ў 1978-1988 гадох. З 1988 па 1992 год навучаўся ў філіі ЛВВАУШ ў пгт. Багерава, АРК. Фатаздымкі ў ягоным фотаальбоме сьведчаць пра тое, што ён служыў ў Збройных Сілах Украіны:

Алег Сьцяпанаў (у першым шэрагу першы леваруч) трымае сьцяг Паветраных сілаў ЗСУ.

Парушыў прысягу, здрадзіў народу Украіны. Узнагароджаны мэдалём за акупацыю Крыму.

У наступным фатаздымку – браты Сьцяпанавы: другі леваруч Алег, першы праваруч Анатоль.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version