- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Аналіз дакумантаў «МГБ ДНР» і СММ АБСЭ: узбраеньне й тэхніка РФ на Данбасе

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm зьдзейсьнілі ідэнтыфікацыю расейскай тэхнікі й узбраеньня з калібрам больш за 100 мм, якое выкарыстоўваюць баявікі «ДНР». Ідэнтыфікацыя зробленая на падставе здымкаў, атрыманых з электронных паштовых скрыняў «МГБ ДНР» і дакумантаў так званай «1-й асобнай мотастралковай брыгады ДНР», у якіх фігуравалі фатаздымкі сэрыйных нумароў тэхнікі й зброі (1-я АМСБр «ДНР», в/ч 08801, мейсца дысьлякацыі пас. Камсамольскае Данецкае вобласьці, тэрыторыя колішняй ПМК-106 [1] і базы АПЗ [2] (“ОРС”, рас.).

Аналіз інфармацыі

Адведзеная тэхніка маецца ва ўзбраеньні «1-й АМСБр». Адказны за тэхніку і артылерыйскае ўзбраенне – начальнік артылерыі «брыгады», маёр П.Белапашанцаў. Дакладнае мейсцазнаходжаньне базы захоўваньня вызначанае дзякуючы адмыслоўцу у геалякацыі surpher [3]: база знаходзіцца [4] ў ваколіцах населенага пункту Ульянаўскае Данецкае вобласьці.

Нагадаем, што ў лістападзе 2015 году валянтэры InformNapalm таксама фіксавалі [5] схаваныя ад прадстаўнікоў маніторынгавай місыі АБСЭ самаходныя гаўбіцы 2С1 «Гвазьдзіка» пазначанай «брыгады» у населеным пункце Пятроўскае [6].

Падчас аналізу фатаздымкаў з паштовай скрыні «МГБ ДНР» былі выяўленыя:

4 баявыя машыны РСЗВ «Град» БМ-21 на базе «Урал-375Д» – выдатны стан лакафарбавага пакрыцьця, новыя шыны, тэхніка ўкамплектаваная каркасам і маскавальнай сеткай, маюцца чахлы для краткаў радыятару:

1 [7]2 [8]3 [9]4 [10]5 [11]6 [12]7 [13]

5 самаходных артылерыйскіх установак 2С1 «Гвазьдзіка» – выдатны стан апорных каткоў і пярэдніх вядучых колаў, мінімальны нагар ля выкідной трубы:

9 [14]10 [15]11 [16]12 [17]13 [18]14 [19]15 [20]16 [21]17 [22]18 [23]

2 супрацьтанкавыя гарматы МТ-12 «Рапіра» – выдатны стан лакафарбавага пакрыцьця, маюцца пазначэньні пра праходжаньне капітальнага рамонту й сьляды кансэрвацыі:

19 [24]20 [25]21 [26]22 [27]

Аналіз расейскага рэпартажу пра працу СММ АБСЭ

Апроч геалякацыі базы захоўваньня адведзенае тэхнікі, карыстальнік surpher [3] перадаў для вывучэньня спасылку на відэарэпартаж расейскага прапагандысцкага каналу, зроблены на базе ў населеным пункце Ульянаўскае. Рэпартаж прысьвечаны прыезду спэцыялістаў СММ АБСЭ на базу для пераверкі сэрыйных нумароў тэхнікі. Цікава, што ў кадрах відэа фігуруюць два цягачы «Урал-4320» з дызельным рухавіком ЯМЗ-238 (іх адметнаю асаблівасьцю ёсьць тое, што паветраны фільтар усталяваны на правым крыле і падоўжаны маторны адсек). Сэрыйная вытворчасьць гэтай мадыфікацыі была пачатая ў 1994 годзе, ва ўзбраеньні Украіны падобнай тэхнікі няма.

Selection_159 [28]

Таксама прыцягвае ўвагу кадар, у якім зафіксаваны нататнік супрацоўніку АБСЭ. У ягоных запісах фігуруюць сэрыйныя нумары супрацьтанкавых гарматаў 2А29 №04165 і №03229, якія супадаюць з нумарамі гарматаў з паштовае скрыні «МГБ ДНР». Таксама ў нататніку пазначаны сэрыйны нумар САУ 2С1 «Гвазьдзіка» 978294, якога раней у дакумантах не было.

Selection_163 [29]

Яшчэ адным цікавым момантам ёсьць факт падмены расейска-тэрарыстычнымі войскамі САУ 2С1 «Гвазьдзіка» з бартавым нумарам 416. Аналягічныя інцыдэнты з падменай тэхнікі й разыходжаньнямі сэрыйных нумароў неаднойчы фіксавалі назіральнікі місіі АБСЭ (1 [30], 2 [31], 3 [32]).

Выснова

Падчас расьледаваньня, зьдзейсьненага на падставе зыходных дадзеных зь некалькіх крыніцаў (фатаздымкі з электроннай паштовай скрыні «МГБ ДНР» і відэафіксацыя працы СММ АБСЭ), былі пацьверджаныя факты неаднаразовага ўтойваньня й падмены аб’яднанымі расейска-тэрарыстычнымі войскамі ўзбраеньня з калібрам звыш 100 мм, а таксама выкарыстаньня тэхнікі, якой ніколі не было ва ўзбраеньні ЗСУ. Гэтыя факты чарговага разу дэманструюць галоўную ролю Расейскай Фэдэрацыі, як у пастаўках узбраеньня для баявікоў, гэтак і ў парушэньні Менскіх дамоўленасьцей.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў [33].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [34].

(CC BY 4.0 [35]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [36], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.