- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 19 жніўня 2014

19.08 [1]

Славянск

Як і абяцалі ў папярэдняй зводцы, мы навялі дадатковыя зводкі і ўдакладнілі інфармацыю па Славянску. Наконт Карачуна, мы сапраўды трохі перагнулі палку, так як наша крыніца прыняла за абстрэл, хутчэй за ўсё, папераджальныя стрэлы ў бок зяленак, якія атачаюць гару. Па інфармацыі ад іншай крыніцы, прыкладна тое ж адбываецца і на Славкурорце. Наконт бою пад с.Маякі, то тут памылкі няма, бой быў, лес гарэў, нават вылучаўся ў той бок верталёт. Наконт баявікоў, мы не будзем прыводзіць спіс прозвішчаў, але частка з іх вярнулася з Данецка і сапраўды знаходзіцца ў Славянску. Сёння наша крыніца ў горадзе сустрэла аднаго з баявікоў, які стаяў на барыкадзе ў раёне Чырвонага маста. Паведамленні аб гэтым пакуль застаюцца непачутымі. Дарэчы, знікаюць людзі, пры гэтым сілавікі, якія прыбываюць на месца, не могуць растлумачыць куды. Гэта мы пра выпадак, калі была абстраляна адна з аўтазаправак, а запраўшчык знік у невядомым накірунку.

Наконт адсутнасці кантролю па праверцы электрычак і слабы кантроль грузавых аўтамабіляў, якія выязджаюць з Славянска ў бок Ізюму, тут мы таксама напісалі цалкам дакладную інфармацыю. Літаральна, сёння адзін з нашых валанцёраў спецыяльна паўтарыў эксперымент з электрычкай, праехаўшы з вялікай чорнай торбай, у якую можна схаваць і зброю і боепрыпасы. І ніхто яго не даглядаў. Такім чынам, тэму Славянска нельга лічыць закрытай і выключаць таксама наяўнасць дыверсійных груп праціўніка, тут патрэбны цвёрды кантроль і хоць бы элементарныя правілы праверкі пры ўвозе / вывозе “грузу”. Хоць калі хто-небудзь хоча верыць у ілюзію бяспекі — гэта яго права.

Горлаўка

Сілам АТА яшчэ не атрымалася завяршыць акружэнне горада, хоць баявікі адцягнуліся з Возеранаўкі. Хутчэй за ўсё, гэта зроблена для таго, каб згубіцца ў гарадскіх кварталах, дзе можна выкарыстоўваць мірных жыхароў як прыкрыццё. Сілы АТА працягваюць наступ на горад з боку Вуглягорска і ПантЭлеймонаўкі, акрамя таго спрабуюць адрэзаць Горлаўку ад Данецка ўдарамі на Ждановку. Пытанне Кіраўскага ўмацавання баявікоў да гэтага часу застаецца не вырашаным. Акрамя таго, 19.08 у горад прыбыло папаўненне да баявікоў. Магчыма, гэта тэрарысты з Енакіева, якія зразумелі, што горад пара пакідаць, а магчыма і рэзерв для здзяйснення контрудараў. Мы не будзем нагнятаць абстаноўку, каб не “сеяць паніку” сярод абывацеляў, спяцы зробяць высновы самі.

Данецк і ваколіцы

Выязджаем з Горлаўкі ў Данецк. Першы населены пункт на нашым шляху — гэта Пантэлеймовнаўка. Тут ужо грунтоўна замацаваліся сілы АТА, далей Аўдзееўка і Ясінаватая. Сілы АТА кантралююць Аўдзееўку, і вядуць наступ на Ясінаватую, якая пакуль яшчэ застаецца за тэрарыстамі (па стане на вечар 19.08). Акрамя таго, учора было заўважана рух тэхнікі тэрарыстаў у бок Васільеўкі з Ясінаватай, магчыма, вызначаўся контрудар па Пантэлеймонаўке, а магчыма і па Аўдзееўке. Але аб гэтым мы ўжо не даведаемся, паколькі дадзены манеўр баявікоў быў спынены артылерыяй АТА. Пасля названых населеных пунктаў мы трапляем у Данецк. Тут працягваюцца артылерыйскія двубоі паміж сілавікамі і тэрарыстамі. Гінуць мірныя людзі, якіх тэрарысты выкарыстоўваюць як прыкрыццё. Рыхтуецца некалькі контрудараў па сілах АТА. Так сёння заўважаная актыўнасць тэрарыстаў у накірунку Мар’інкі. Пакуль не ясна, ці то яны рыхтуюць контрудар, ці то чакаюць наступ сілавікоў з названага напрамка. З поўдня, баявікі адцягнулі частку сіл. Пасля ўваходу батальёна «Данбас» у горад Іллавайск, баявікі адцягнулі частку сіл з Моспіна, але працягвалі абстрэльваць Іллавайск з боку Данецка і Сярдзітага. Баі працягваюцца. Акрамя таго, у Данецк і Харцызск з Шахцёрска перыядычна прыязджае тэхніка. Таксама, баявікі пачалі праяўляць моцную актыўнасць на Старабешэўскім накірунку. Фактычна кожны дзень праводзяць абстрэл пазіцый ВСУ У раёне Старабешэва і Амвросіеўкі з прымежных раёнаў. Магчыма, гэта спроба адцягнуць сілы АТА ад Данецка, а, магчыма, спрабуюць расчысціць сабе калідор, пра які мы пісалі раней.

Луганск і ваколіцы

З Данецка спрабуем даехаць да Луганска. Тут траса Н21, якая знаходзіцца пад кантролем баявікоў, праўда сілавікі могуць яе прастрэльваць ў раёне Маладзецкая і Вялікія Шышеўкі. Улічваючы пастаянныя сутыкнення ў райне Саўра-Магілы, наступ на Шахцёрскім, Торэз і Снежнае пакуль прыпынена. Акрамя таго, патрабуе вырашэння праблема катла, які ўтварыўся ў раёне Мануйлаўка-Пятроўскага і Саўра-Магіла. Тут ад баявікоў можна чакаць спробаў ліквідаваць акружаную групу войскаў, ўдары будуць наносіцца, хутчэй за ўсё з боку Данецкага Кражу і Сцепанаўкі. Але сіл у іх недастаткова, асабліва калі ўлічыць, значную групоўку войскаў АТА ў раёне Шышэвак. Але факт застаецца фактам: траса Н21 не перакрытая і па ёй пастаянна перамяшчаюцца калоны тэхнікі праціўніка. За мінулыя суткі трохі парадаваў Алчэўск, дзе служба ў адным з храмаў перарасла ў мітынг, на якім асноўным пытаннем была просьба мірных жыхароў да баявікоў пакінуць горад. Мяркуючы па сведчаннях мясцовых, баявікоў у самім горадзе не так ужо і шмат, але, улічваючы складаны рэльеф мясцовасці, а таксама наяўнасць вялікай колькасці бэлек, яны могуць проста не сьвяціць сваю прысутнасць, як гэта было ў свой час у Папаснай. Мы пакуль не ведаем, як адрэагавалі на просьбу людзей тыя, хто называе сябе “апалчэнцамі і абаронцамі”, але па стане на вечар 19.08 у горадзе было ціха.
Першамайск застаецца пакуль за баявікамі, яны працягваюць рабіць контрвыпады ў бок Папаснай, сілы АТА набліжаюцца да горада з паўночнага напрамку.

Па Луганску шмат рознабаковай інфармацыі. Па адным чуткам баі вядуцца ў цэнтры горада, па інфармацыі ад мясцовых, украінскія сілы у цэнтры ніхто пакуль не бачыў, хутчэй за ўсё, войскі ўвайшлі ў паўднёвыя кварталы горада і спрабуюць там замацавацца. З паўночнага напрамку сітуацыя не змянілася. Праходзяць артылерыйскія двубоі паміж Вяргункамі, сілы АТА зайшлі і выйшлі з Луганскай станіцы. Паўднёвей ж Новасветлаўкі, уся тэрыторыя кантралюецца баявікамі. Тут можна таксама чакаць спробаў дэблакіроўкі трасы М04.

Інфармацыя пра велізарную калону расейскай тэхнікі, якая ўвайшла ў Луганск таксама далёка неадназначная. Версія Камандуючага АТА ў Луганскай вобласці Ігара Варончана: за 1200 чалавек, верагодна, вайскоўцы РФ, 150 адзінак бронетэхнікі — у тым ліку танкі і град зайшлі ў цэнтр Луганска.

Па версіі крыніц блізкіх да батальёну “Айдар”: звесткі аб палутаракілометровай калоне ваеннай тэхнікі з Расеі, якая нібыта 19 жніўня ўвайшла ў Луганск, з’яўляюцца дэзінфармацыяй і з’яўляецца эксперыментам інфармацыйнай вайны. Верыфікаваць гэтую інфармацыю аказалася вельмі складанай задачай, так як фактычна такую вялікую калону нашы крыніцы ў Луганску не назіралі, ды і праблемы з мабільнай сувяззю ў горадзе не дазваляюць правесці больш падрабязную рэкагнасцыроўку. Насцярожвае той факт, што ў паўднёва-ўсходнім напрамку ад Луганска, у прыватнасці ў Маладагвардзейска і Чырвонадона за апошнія дні з’явіўся роўмінг РФ, таму датэлефанавацца ў прыгранічныя гарады стала вельмі складана. Магчыма, праблемы са сувяззю, звязаныя з разгортваннем актыўнасці аўтамат. станцыі перашкод Р-330Ж “Жыхар”, якая здольна глушыць любы сігнал GPS, GSM-сувязі ў радыусе 20-30 км, комплексаў радыёкантроля, пеленгавання і падаўлення РП-377ЛА “Лоранда”, а таксама комплексаў радыёрозведкі і радыёпадаўлення РБ-531Б “Інфауна “. Нагадаем, што перакідка гэтых станцый да ўкраінскай мяжы назіралася даволі даўно.

Вяртаючыся да пытання “велізарнай калоны”, хочам звярнуць увагу на тое, што праходжанне расейскай тэхнікі больш малымі групамі па 15-20 адзінак фіксуецца даўно, у тым ліку некалькі дзён таму ў сеткі было відэа праходжання чарговай калоны праз Сухадольск. Не варта забываць, што Расея вядзе паўзучую агрэсію супраць Украіны, калоны тэхнікі праходзяць пастаянна, таму тут варта падымаць не пытанне, што рабіць з калонай — адказ на яго адназначны і не абмяркоўваецца, а пытанне поўнага перакрыцця каналаў пастаўкі жывой сілы і тэхнікі тэрарыстам ў Украіну. Наяўнасць вялікай групоўкі ВС РФ ўздоўж усёй мяжы з Украінай таксама прымушае азірацца і за межы зоны АТА, якая можа стаць катлом для перадавых сіл.

За мінулыя суткі актыўнасць баявікоў некалькі ўпала, гэта можа быць як паказчыкам знясілення іх сіл па пэўных напрамках, так і падрыхтоўкай да сур’ёзнай аперацыі, напрыклад па захопу Дэбальцева. Значнасць гэтага накірунку сілы АТА хай вызначаць для сябе самі…

Ну і з добрага, пакуль Расея адцягнена пастаўкай тэрарызму ва Украіну і “атрымлівае асалоду” ад анэксіі Крыму, ў Маскве мінулай ноччу невядомыя перафарбавалі зорку на шпілі вышсотнага дома на Кацельнічэскай набярэжнай у сіне-жоўты колер, таксама там быў вывешаны сцяг Украіны. (не верыце? — паспрабуйце трошкі раейскія навіны). Так што ўкраінскія партызаны чакаюць суперніка за кожным вуглом не толькі на нашай тэрыторыі, але і ў глыбокім тыле ворага.

Слава Украіне! Слава яе героям!

10615706_1444742532475639_240808745_n [2]

10622293_1444742605808965_104718389_n [3]

Пераклад Кацярыны Катэнка [4]