InformNapalm.org (Беларуская)

Антытэрарыстычная апэрацыя ва Украіне. Зводкі па стане на 7 жніўня 2014

0708

Пралог

Чытаючы матэрыялы нашых калег, ваенных экспертаў і аналітыкаў, ствараецца ўражанне, што яны аддаюць перавагу ідэалагічнаму ганенню замест адэкватнай ацэнкі рызыкаў і небяспекі. Такі метад добры для хатніх гаспадынь і для кухоннага ура-патрыятызму, але шкодны для структурнага аналізу і прагнозу дзеянняў праціўніка.

Не варта забываць, што кіруюць баявікамі спецыялісты расейскіх спецслужб, а не алкаголікі, што маячаць ў эфірах і пазіруюць на камеру. Пэўная частка баявікоў, безумоўна, гэта скончаныя наркаманы, бандыты і маньякі, выпушчаныя на вольныя хляба, але да камандавання такіх не падпускаюць. У асноўным вайна вядзецца ўсё ж такі супраць расейскіх спецыялістаў і наймітаў, інакш яна б даўно скончылася, нягледзячы на ўсе бяздарныя дзеянні “вясельных генералаў” і чыноўнікаў.

Ніколі не варта недаацэньваць ворага, нават калі ен спешна пакідае свае ўмацаваныя раёны. Баявікі пакінулі пазіцыі, якія сілы АТА маглі б заваёўваць яшчэ гады два… Калі зараз знойдзецца хоць адзін чалавек, які скажа, што Гіркін “зліўся” з Славянска таму, што на яго моцна націснулі ВСУ, мы вымушаны яго расчараваць. У Славянску можна было сядзець і цяпер, асабліва калі ўлічваць той факт, што не быў перакрыты рух баявікоў праз Васілеўскую пустку і далей на Краматорск і Дружкоўку. Акрамя таго, сам горад мае шмат пад’язных дарог, аб якіх ведаюць толькі паляўнічыя ды рыбакі.

Гэта да таго, што калі тэрарысты і ходзяць атакаваць Папасную, то гэта ім выгадна, а чым — мы даведаемся пазней, калі будуць нанесеныя ўдары з раёна Гольмаўскага і Стаханава, пад дыхала, украінскім сілам у раён Дэбальцэва. Калі ўлічыць, што мы не змаглі нават ўтрымаць паўночную ўскраіну Шахцёрска, матывуючы гэта “тактычным адступленнем”, то казаць пра нейкі кацёл ў раёне Дэбальцэва ў выпадку прарыву туды тэрарыстаў па меншай меры недальнабачна. Што ж, пакінем лірыку і паспрабуем разабрацца ў тым, што ж адбылося за мінулы дзень…

Ход АТА

Працягваецца павялічванне сіл суперніка ў Снежным, Луганску, Алчэўску, Стаханаве і Данецку. Павялічванне бронетэхнікі, а менавіта танкаў, сведчыць аб умацаванні сіл для удараў за гарадской мяжой. Першая Чачэнская кампанія паказала Расее, што танкі ў горадзе — зброя малаэфектыўнае. Таму ў бліжэйшай будучыні можна чакаць удараў па групоўцы сіл АТА ў раёне Дмітраўкі і Мар’інаўке. Пры гэтым сам ўдар будзе нанесены з раёна Залеснага (паміж Снежным і Міўсінскам) па левым беразе Міўса ў раён Дмітраўкі. А другі па напрамку: Снежнае-Мануйлаўка-Пятроўск-Данецкі Краж-Мар’інаўка. І вось калі там “выпадкова” апынуцца нейкія групы ВСУ, тады мы атрымаем сітуацыю падобную, што адбылась ў Чырвонапартызанске. Мы ўжо неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць знішчэння шляхоў зносін, якія выкарыстоўваюцца баявікамі. Неабходна знесці масты праз раку Арэхава ў раёне Мануйлаўска, што дасць магчымасць адсекчы падмацавання з Снежнага, дзе ў праціўніка колькасць танкавай групоўкі набліжаецца да 50-ці адзінак. Мясцовасць там цяжкапраходная, рэк на шляху з Снежнага ў Пятроўск, хоць і невялікіх, але хапае, гэтага цалкам дастаткова для стварэння перашкодаў праходжання цяжкай тэхнікі баявікоў. Але гэта актуальна, калі праціўнік не паспеў ўладкавацца ў запаведніку Данецкі Краж, а мяркуючы па тым, што з вышыні Саўра-Магілы нашым сілам прыйшлося адысці, то менавіта там ён і жыве. Дарэчы, ноччу пачаўся ўдар менавіта па адным з апісаных намі раней накірункаў.

Што датычыцца Данецка, то там працягваюцца артылерыйскія дуэлі. Пры гэтым сілы АТА спрабуюць ўразіць аб’екты тэрарыстаў, якія знаходзяцца ўдалечыні ад месцаў пражывання мірных жыхароў. Тэрарысты ж акрамя адказаў на залпы сіл АТА, абстрэльваюць яшчэ і часткІ жылых кварталаў, хутчэй за ўсё, каб на наступным “брыфінгу” ужо ніхто не сумняваўся ў гуманітарнай катастрофе ў рэгіёне. Працягваецца павялічванне баявікоў на Марыупальскім напрамку, таму верагоднасць контрудару ў бок мора застаецца досыць высокай. Радуе толькі тое, што сілы АТА ўжо не спрабуюць ўваходзіць у горад з боку Мар’інакі, хутчэй за ўсё пачаўшы перагрупоўваюцца па больш небяспечным напрамкам.
На поўначы Данецка сілы АТА не праяўляюць вялікай актыўнасці, тут сапраўды няма сэнсу працягваць наступ на Ясінаватую і далей, выцягваючыся ў вузкі калідор паміж Горлаўкі і Данецкам, пакуль не вырашана праблема Макееўкі і Харцызска. Таму як па такім калідоры супернік можа лёгка нанесці рассякаючыя ўдары. Чакаем, пакуль камандаванне паспее для ўдару ў напрамку Дэбальцэва-Енакіева і далей на Макееўку. Хутчэй за ўсё, гэтага ж чакаюць і тэрарысты, мяркуючы па тым, што з раніцы пачалі працаваць артылерыяй з Данецка ў накірунку Макеевкі: ці то прыстрэльваюць, ці то панікуюць і думаюць, што сілы АТА там вядуць наступ. Змяніўся якасны склад баявікоў. Жыхары кажуць, што на вуліцах з’явіліся новыя персанажы.

З Горлаўкай таксама не ўсё так проста. Наяўнасць вялікай колькасці палявых дарог паміж Горлаўкай і найбліжэйшымі населенымі пунктамі дае магчымасць тэрарыстам скрытна перамяшчацца, выходзячы з-пад удараў ВСУ.

Першамайск застаецца непрыступным, тэрарысты пастаянна наносяць контрудары ў бок Папаснай, тым самым адцягваючы частку сіл АТА з іншых напрамкаў (напрыклад, Шахцёрска). Акрамя таго, працягваюць узмацняць сілы ў Стаханава. Пра рэзервы стаўкі ў Алчевску і Перевальску мы ўжо пісалі ва ўчарашняй зводцы. Актуальнасць контрудару па Дэбальцеэва з Брянцы і Алчэўску, дзе скаплены даволі вялікія сілы баявікоў, таксама захоўваецца.

Што датычыцца Луганска, то сюды працягваецца паступленне жывой сілы і тэхнікі праціўніка з населенага пункта Данецк (Растоўская вобласць, РФ). Тэрарысты аказваюць сапраціўленне сілам АТА, што вядуць наступ з паўночнага напрамку, перыядычна наносяць артылерыйскія ўдары па Лутугінскай групоўцы ўкраінскіх сіл. Аднак варта ўлічыць, што наяўнасць шляхоў зносін паміж Шчасце і Луганска праз Малінскае лясніцтва можа прывесці да ахопу сіл, якія надыходзяць на Луганск з поўначы. Мы не будзем адмаўляць, што гэтая думка выглядае даволі дзерзкай, але не варта забываць, што ідзе вайна з нерэгулярна ўзброенымі фарміраваннямі, тактыка якіх у асноўным і зводзіцца да нечаканых манеўраў. А калі ўлічваць асаблівасці мясцовасці на правым беразе Данца, то можна чакаць кропкавых удараў па тылах сіл, што вядуць наступ.

Нас перыядычна пытаюцца, чаму мы так рэдка радуем чытачоў добрымі навінамі і нашы прагнозы заўсёды дастаткова скептычныя.

Думаем, што ў час, калі на ўсходзе ідзе вайна, а большая частка Украіны яшчэ не адчувае ўсёй адказнасці за будучыню і свабоду нашай краіны, недарэчна займацца замыльваннем вачэй чытачоў развагамі аб немінучай хуткай перамоге. Час мабілізаваць усі намагання і нарэшце-та ўсвядоміць, што мы вядзем вайну не з купкай зброду, што тэрарызуе гарада на ўсходзе, а са спецыяльна навучанымі наймітамі, якіх забяспечваюць зброяй, тэхнікай і падмацаваньнем з Расійскай Федэрацыі. І грань паміж паўнамаштабным уварваннем і сталым уліваннем новай крыві практычна сціраецца. Якая розніца, ці ёсць у ваенным білеце страляючага ў цябе тэрарыста запіс, што ён служыць у ВС РФ або такога запісу няма?! Вынік адзін і той жа, на нашу свабоду і незалежнасць замахнуліся, і мы павінны адказваць на гэты замах вокамгненна, жорстка і бескампрамісна. У гэтай вайне стаўка больш, чым жыццё, гэтая стаўка — будучыня нашых дзяцей…

Слава нації — смерць ворагам!!!

Пераклад Кацярыны Катэнка

Exit mobile version