За мінулыя суткі адзначаецца шэраг пазытыўных тэндэнцый у паспяховым прасоўванні сіл АТА і вызваленні раней акупаваных баявікамі тэрыторый.
Пад вечар 7 жніўня ўкраінскаму войску удалося вярнуць кантроль над Саўра-Магілай і замацавацца там. Паралельна з гэтым, цэлы дзень вяліся баі за вызваленне Міўсінска.
Чаму мы не акцэнтавалі ўвагу на гэта ўчора?
Па-першае, наша задача інфармаваць пра падзеі, якія адбыліся, таму інфармацыю мы даём толькі пасля яе удакладнення ад інсайдэраў на месцах, а ўкраінскія войскі ўзялі Міўсінск не з першага разу і канчатковае пацверджанне гэтага прыйшло толькі сёння.
Па-другое, пісаць пра незавершаныя манёўры нашых сіл загадзя — азначае выявіць іх задум. Мы не гонімся за сенсацыямі і лічым правільным нейкі час прытрымаць інфармацыю ў выпадку, калі яе асвятленне можа як-небудзь перашкодзіць нашым сілам.
Вызваленне Міўсінска — гэта рэальны крок да кантролю за трасай Н21 ў раёне Штэргрэса, што некалькі ўскладняе перакідку падмацавання тэрарыстаў з Луганскай вобласці ў Данецк і адкрывае дарогу нашым сілам у бок Чырвонага Променя з паўднёвага захаду. Таксама на Чырвоным Промені сілы АТА вядуць наступ і з паўночнага-усходу праз Фашчаўка. Акрамя таго, яны рушылі на Торэз і Снежнае з паўднёвага захаду праз Вялікую і Малую Шышэўкі, тым самым адразаючы баявікам магчымасць контрудару ў фланг сілам на Саўра-Магілы з боку Торэза. У гэтую хвіліну баі таксама ідуць на паўднёвых ўскраінах Снежнага. І гэта не можа не радаваць, нарэшце сталі відавочна праглядацца сапраўдныя, а не задэклараваныя ў СМІ, поспехі сіл АТА.
За мінулыя суткі адзначаюцца і негатыўныя моманты.
Адбылося адступленне нашых войскаў ад пазіцый ля мяжы пад Дзякава. Адцягваліся сілы і ў раёне Ніжняга Нагольчыка, а таксама ў раёне Есаўлаўкі.
Таксама адзначаецца страта кантролю над пунктам пропуску Далжанскі. Гэта дае магчымасць тэрарыстам нанесці контрудары з боку Антрацыта і Ровенек ў фланг войск, якія ідуць на Міўсінск і Чырвоны Промень.
Увечары паступіла інфармацыя аб баях пад Чырвоным Партызанам (паўднёвы захад Горлаўкі) і ўваходзе сіл АТА у некаторыя прыгарадныя пасёлкі. На сёння Пантэлеймонаўку ўжо можна лічыць тэрыторыяй, падкантрольнай украінскім войскам, што адразае адзін з шляхоў перакідання баявікоў з Горлаўкі ў Макеўкі, але не варта забываць, што вотчына Януковіча ўсё яшчэ знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў. Такім чынам, поўнае акружэнне Горлаўкі пакуль не адбылося. Хутчэй за ўсё, Горлаўку пакінулі на дэсэрт, заняўшыся канчатковай ачысткай населенага пункта Дэбальцэва ад рэшткаў тэрарыстычных груп. Нас грэе нясмелая надзея, што кіраўніцтва АТА нарэшце перад тым, як развіваць наступ далей, пачынае згадваць пра неабходнасць прыкрыцця сваіх тылоў.
Што датычыцца Данецка, то тут таксама ўзнікае некалькі цікавых момантаў.
З’явілася інфармацыя аб праявах актыўнасці партызанскіх атрадаў у самым гняздзе тэрарыстаў — у горадзе Данецку. Паводле папярэдняй інфармацыі дыверсійныя групы займаюцца знішчэннем тэхнікі праціўніка, чым сеюць паніку ў шэрагах баявікоў. Пакуль мы не атрымалі пацверджанне гэтай інфармацыі ад інсайдэраў, але не выключаем яе дакладнасці. Акрамя таго, памечана актыўнасць баявікоў у накірунку Марыўпаля. Але верагоднасць прарыву ў той бок за апошнія дні істотна панізілася, паколькі дзеянні сіл АТА ў раёне Торез, Снежнае і Чырвонага Луча вымушаюць тэрарыстаў адцягваць частку сваіх сіл на тыя напрамкі. Для тэрарыстаў страта кантролю над трасай Н21 з’яўляецца вельмі крытычнай, бо адразу спыняцца паступлення падмацаванняў і зброі з РФ, таму яны будуць, у што б там ні сталася, старацца зберагчы свае каналы. Гэта пацвярджаецца заўважанымі фактамі перамяшчэнні калон тэхнікі баявікоў з Данецка ў Харцизск.
У самым Данецку працягваюцца правакацыйныя абстрэлы баявікамі мірных раёнаў. І калі раней тэрарысты маглі пасля чарговага абстрэлу распускаць чуткі, што “кіеўская хунта і карнікі знішчаюць мірнае насельніцтва”, то цяпер ім ужо мала хто верыць, так як людзі навучыліся супастаўляць факты і не ісці на паваду ў чорных прапагандыстаў.
Працягваюцца ўдары сіл АТА па Першамайску і контрудары баявікоў у бок Папасная.
Варта звярнуць увагу на Першамайск, Стаханаў, Ірмін і Кіраўск — гэтыя раёны можна доўга ўтрымлівацца баявікамі, калі ўлічыць, што з паўночна-ўсходняга напрамку яго ад знешняга свету адразае рака Северскі Данец, а з поўначы сілы АТА могуць ўперціся ва укрепрайон, які бандфармаванні пачалі актыўна ствараць у Кіраўску. Акрамя таго, з гэтага раёна застаецца вялікая верагоднасць ўдару па Дэбальцэва і ў тыл групы сіл АТА, якая ідзе на Фашчэеўку.
Пакуль не ясна, што адбылося ноччу ў Шчасце, мясцовыя жыхары бачылі нейкія ўспышкі і пажары, але калі гэта была дыверсія, то прагназуемыя кропкавыя ўдары ў тыл сіл АТА на Вясёлай Горы ўжо пачаліся. Працягваецца наступ сіл АТА з поўначы на Луганск. Пры гэтым, мяркуючы па нашых дадзеных, тэрарысты рыхтуюць зваротны ўдар у раён Вялікія Вергункі. Акрамя таго, праз Сухадольск і Чырвонадон працягваецца перасоўванне невялікіх калон тэхнікі, якая пастаўляецца баявікам з РФ; хутчэй за ўсё, тэрарысты накапліваюць яе альбо ў Ровеньках і Антрацыце з мэтай нанясення контрудараў ў раён Саўра-Магілы і ўтрымання кантролю над Даўжанскім, альбо ў Алчэўску і Перавальску, што можа даць ім магчымасць нанясення ўдару па Лутугінскай групоўцы войскаў, асабліва калі ўлічыць, што сілы АТА пачалі рух у паўднёвым напрамку ад Успенка ў бок Чырвонага Яра (мяркуючы па дадзеных СНБА).
І напрыканцы, у прыгранічных гарадах з РФ (Чырвонадон, Маладагвардзейска і інш.) Нечакана з’явілася пакрыццё расейскіх аператараў Мегафона і Теле2. Звязана гэта з пашкоджаннем базавых станцый МТС ці не, пакуль не вядома, але такая акупацыя мабільнага прастору прыгранічных тэрыторый насцярожвае. Чакаем высноў спецыялістаў.
Пераклад Кацярыны Катэнка
