Ідэнтыфікаваныя танкісты 74-й мотастралковай брыгады расейскай арміі, тактычная група якой улетку-ўвосень 2014 году ўдзельнічала ў баёх на Данбасе.
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла новае OSINT-расьледаваньне з мэтай выяўленьня й апазнаньня расейскіх вайскоўцаў тактычнае групы 74-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 21005, Кемераўская вобласьць, г.Юрга) 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай вайсковай акругі Збройных Сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. У выніку былі апазнаныя дзесяць з трыццаці танкістаў тактычнае групы гэтага вайсковага злучэньня, якія пакінулі свае брудныя сьляды ня толькі на ўкраінскай зямлі але і ў сацыяльных сетках.
Апазнаньне расейскіх вайсковых злачынцаў было зьдзейсьненае паводле групавых фатаздымкаў (1 і 2), выкладзеных у профіль сацсеціва вайскоўца 74-й АМСБр, «ветэрана» баявых дзеяньняў на Данбасе Аляксандра Нодзя 14 верасьня 2014 году. Варта зазначыць, што першая згадка InformNapalm пра брыгаду зь Юргі ў складзе Растоўскае групоўкі расейскіх Сілаў уварваньня была ў верасьні 2014 году. А першыя фотасьведчаньні ейнай «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» мы падалі ў лістападзе 2014 году.
Характэрна, што імя А. Нодзя і шэраг фатаздымкаў фігуравалі ў адкрытых крыніцах і раней. У прыватнасьці, у публікацыі InformNapalm з 7 лістапада 2014 году была пададзеная сэрыя фатаздымкаў вайскоўцаў 74-й брыгады, у тым ліку з пашкоджаным танкам Т-72 і працэсам ягонай эвакуацыі. Праз тое, што ў той час дзенайсьць нашае супольнасьці была засяроджаная ў распаўсюджваньні апэратыўнае інфармацыі адносна сілаў і сродкаў расейскіх акупантаў, спасылкі на крыніцы фатаздымкаў зь вядомых прычынаў мы не падавалі. Празь месяц, 18 сьнежня 2014 году ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя блёгеру uyu1, згодна зь якой згаданы танк (фота з профілю А. Нодзя) быў зафіксаваны ў калёне расейскіх вайскоўцаў ля Сухадольска – між Краснадонам і Маладагвардзейскам, Луганская вобласьць, траса М-04.
Шматлікія вайскоўцы 74-й брыгады, якія прайшлі праз украінскую, камандыроўку падпісалі ў свой час так званыя Абавязальніцтвы пра неразгалошваньне інфармацыі абмежаванага доступу, вельмі часта у іхных профілях няма й намёку ня толькі на ўдзел у баёх на Данбасе, але й на іхную прыналежнасьць да ЗС РФ. Нягледзячы на ўсё гэта, нам усё ж удалося апазнаць 10 інтэрвэнтаў.
Аляксандр Нодзь
Нарадзіўся 12 сакавіка 1992 г. Родам з г. Балагол, Краснаярскі край РФ. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гг. у 346-м танкавым палку в/ч 12652, г. Чыта, пас. Пясчанка. Станам на 2014 год кантрактнік 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Уладзімер Бурлакоў
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1986 г. Родам з г. Юрга. Станам на 2014 год кантрактнік 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Аляксей Шыпулін
Нарадзіўся 11 (або 23) чэрвеня 1992 г. Родам з г. Навасібірск. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гг. у в/ч 52410, г. Чыта, пас. Пясчанка. Станам на 2014 год кантрактнік 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Максім Сяргееў
Нарадзіўся 11 чэрвеня (верагодна 1992 г.). Родам з г. Навасібірск. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Дзьмітры Бярыла
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1993 г. Родам з г. Лесазаводзк, Прыморскі край РФ. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Міхаіл Юрын
Нарадзіўся 18 верасьня 1988 г. Родам з г. Кстова, Ніжненоўгарадзкая вобласьць РФ. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Андрэй Гудкоў
Нарадзіўся 26 верасьня 1984 г. Родам з г. Іркуцк. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профіляў 1 і 2, фотаальбомаў 1 і 2, кантактаў 1 і 2)
Яўген Ачыраў
Нарадзіўся 6 чэрвеня. Родам з г. Улан-Удэ, Бурація, РФ. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010-2011 гг. у 11-й АДШБр, в/ч 32364 г., Улан-Удэ. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
У фотаальбоме захоўвае групавое фота з той жа сэрыі, выкладзенае 15 верасьня 2014 г.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Георгі Зушчык
Родам з Навакузнецка, Кемераўская вобласць РФ. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2010 г. Станам на 2014 год вайсковец 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбому, кантактаў)
Руслан Данілаў
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1990 г. Родам з г. Казань. Скончыў Казанскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню ў 2012 г. Станам на 2014 год афіцэр 74-й АМСБр, г. Юрга.
(архівы профілю, фотаальбомаў 1 і 2, кантактаў)
-
Склад і ўзбраеньне 74-й АМСБр
Склад: 74-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада (в/ч 21005, п. Юрга, Кемерава): Кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-ы мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 120 адз. БМП-2, 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ-21 «Град», 36 адз. 152-мм СГ 2С3 «Акацыя», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 36 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».
Крыніца milkavkaz.net
Нагадваем, што 74-я АМСБр ужо неаднойчы патрапляла ў поле зроку InformNapalm, як у кантэксьце растоўска-ўкраінскіх камандыровак у складзе тактычных групаў, гэтак і з індывідуальнымі камандыроўкамі асобных ейных вайскоўцаў. Больш за тое, падразьдзяленьні 74-й брыгады мы фіксавалі і ў Сірыі:
Расейскія войскі паноўна канцэнтруюцца ля мяжы з Данбасам
74-я АМСБР у баёх на Данбасе?!
Чарговая графічная падробка ў скарбонцы ГШ ЗС РФ: расейская калёна ў раёне Старабешава
Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх землякоў
Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы»
Базы дадзеных фіксацыі кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных сілаў даступныя праз спасылку: https://informnapalm.org/database.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm.
Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
