- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Апазнаны кантрактнік 291-й артбрыгады ЗС РФ, прыкамандыраваны да бандфармаваньняў «Л/ДНР»

У матар’яле міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm «81 артылерыст 291-й брыгады: яны выконвалі злачынныя загады Крамля (Інфаграфіка) [1] была апублікавала зводная інфармацыя пра выяўленых артылерыстаў з майкопаскае брыгады Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. Гэтая публікацыя, апроч ідэнтыфікацыі выяўленых 40 артылерыстаў – “ветэранаў Данбаса 2014 года” – мела і іншыя мэты.

Інфаграфіка

Абагульненьне ўсяе інфармацыі пра 291-ю артбрыгаду, сабраную цягам апошніх 3 гадоў. Аб’яднаньне гэтых зьвестак у адзіную інфаграфіку, у якой выразна прадэманстраваныя дадзеныя пра ўдзельнікаў так званых растоўска-ўкраінскіх і сірыйскіх камандыровак і пра самую артбрыгаду – структуру, узбраеньне, камандаваньне.

Апэрацыя «Вакант»

Уважлівы чытач зьвярнуў увагу на «вакантныя» мейсцы ў інфаграфіцы – яны былі пакінутыя наўмысна. Не раскрываючы дэталяў задумы, зазначым, што празь некалькі дзён пасьля публікацыі пзначанага вышэй матар’ялу нам удалося справакаваць аднаго з вайскоўцаў 291-й артбрыгады, які міжволі падаў нам бясспрэчныя доказы сваёй бягучай камандыроўкі на тэрыторыю акупаванага Данбаса.

Абноўленая інфаграфіка

З улікам новых дэталяў падаем абноўленую інфаграфіку, у якой падаем дадзеныя пра 82 артылерыстаў 291-й артбрыгады. Выяўленыя ўзнагароджаныя вайскоўцы пазначаныя ў інфаграфіцы выяваю адпаведных ведамасных і дзяржаўных узнагародаў, прыкамандыраваныя да бандфармаваньняў НЗФ «Л/ДНР»  пазначаныя сьцягам так званай «Новороссии»).

(Для прагляду націсьніце на малюнак або скарыстайцеся спасылкай [2])

[2]

На лаўца і зьвер бяжыць

У выніку комплексных выведвальных мерапрыемстваў HUMINT/OSINT валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі вайскоўца 291-й артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэтыя, станіца Троіцкая) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі расейскай арміі, які ў гэты момант знаходзіцца ў баявой камандыроўцы на акупаваным Данбасе.

Уладзімер Аляксеенка

[3]Нарадзіўся 17 лістапада 1996 г. у г. Таганрог Растоўскае вобласьці. Яшчэ да рэкрутаваньня ў войска прайшоў [4] пачатковую вайсковую падрыхтоўку ў адным з вайскова-патрыятычных клюбаў у родным Таганрозе. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў з восені 2014 года па восень 2015 году. Першае паўгодзьдзе – у г. Ейск (Цэнтар баявога выкарыстаньня й перавучваньня лётнага складу ВПС і СПА ВМФ), потым быў пераведзены на Далёкі Усход у марскую авіяцыю Ціхаакіянскага флёту, пра што сьведчыць сэрыя фатаздымкаў, у тым ліку зь геатэгамі [5] аэрадрому Арцём (авіябаза Цэнтральная Вуглавая).

Пасьля звальненьня з флёту і паўгадавой паўзы падпісаў 3-гадовы кантракт на службу ў 291-й артылерыйскай брыгадзе, дысьлякаванай у Інгушэтыі (меркавана, у процітанкавай батарэі 100-мм гарматаў МТ-12), пра гэта сьведчыць сэрыя фатаздымкаў, у тым ліку зь геатэгамі [6] станіцы Троіцкая. З чэрвеня 2017 года фіксуецца на тэрыторыі акупаванага Данбаса ў якасьці інструктара-артылерыста ў складзе аднаго з тэрарыстычных фармаваньняў «ДНР».

У сацыяльных сетках: “VK” №1 [7] (архівы профілю [8], фотаальбому [9], кантактаў [10]) актыўны, №2 [11](архівы профілю [12], фотаальбому [13], кантактаў [14]) неактыўны з 2016 году, №3 [15] неактыўны з 2013 году, “ОK [16]” (архівы профілю [17], фотаальбому [18], кантактаў [19]).

[20] [21]

[22] [23]

Адным з галоўных доказаў «украінскай камандыроўкі» У. Аляксеенкі зьяўляецца групавы фатаздымак [24] «квартэта ў майтках» на беразе ракі, выкладзены 11 чэрвеня 2017 году. Інфармацыя пра астатніх апазнаных ніжэй.

[25]

Таксама ў ягоным фотаальбоме маецца шэраг іншых фатаздымкаў, зробленых 4-13 чэрвеня 2017 году, сярод якіх:

сэлфі [26] з выглядам на Зуеўскую ЦЭС у горадзе Зугрэс Данецкае вобл.;

сэлфі [27] на тле 100-мм процітанкавай гарматы «Рапіра» (МТ-12, 2А29);

сэлфі [28] на тле скрыні для боепрыпасаў.

Ва ўсіх гэтых фота Аляксеенка пазуе ў нестатутнай форме «горка», якую звычайна апранае асабовы склад расейска-тэрарыстычных войскаў. Меркаваная лякацыя [29] фотасэсіі – палігон тэрарыстаў паміж сёламі Шырокае й Пакроўка Данецкае вобласьці, дзе цячэ рака Крынка.

[30]

[31]

[32] [33]

Апроч Аляксеенкі нам удалося ідэнтыфікаваць астатніх чальцоў «квартэта ў майтках».

Уладзімер Калган

[34]

Нарадзіўся 9 сьнежня 1981 году. Родам з Краснадар.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия» (рас.). У альбоме мае фота [35] «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK [36]» (архівы профілю [37], фотаальбому [38], кантактаў [39]).

 

 

Аляксандар Князеў

[40]

Родам з Данецка, Украіна.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У альбоме мае фота «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK [41]» (архівы профілю [42], фотаальбому [43], кантактаў [44]).

 

 

 

Уладзімер Грэк

[45]Дата нараджэньня 20 жніўня 1989 г. Меркавана, родам з г. Славянск-на-Кубані Краснадарскага краю.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У альбоме мае фота [46] «квартэту», выкладзенае 10 чэрвеня 2017 году.

У сацыяльных сетках: «VK [47]» (архівы профілю [48], фотаальбому [49], кантактаў [50]).

[51]

Характэрны і іншы фатаздымак з гэтай жа лякацыі: у ім Аляксеенка пазуе з другой троіцай, якую нам таксама ўдалося апазнаць.

[52]

Уладзіслаў Гізбрэхт

[53]

Нарадзіўся 4 сакавіка 1993 году. Родам з Данецка, Украіна.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новоросссия». У фотаальбоме мае сэрыю цікавых фатаздымкаў, у тым ліку супольныя здымкі зь фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматай МТ-12.

У сацыяльных сетках:  VK” №1 [54] (архівы профілю [55], фотаальбому [56], кантактаў [57]), неактыўныя профілі №2 [58], №3 [59].

[60]

[61] [62]

Аляксей Увараў

[63]Нарадзіўся 2 сакавіка 1988 г. Родам з Санкт-Пецярбурга.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». У фотаальбоме мае сэрыю цікавых фатаздымкаў, у тым ліку супольныя здымкі зь фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматаю МТ-12.

У сацыяльных сетках: “VK” №1 [64] (архівы профілю [65], фотаальбому [66], кантактаў [67]), неактыўны профіль  №2 [68].

[69]

[70] [71]

Мікалай Мікалаевіч

(прозьвішча пакуль ня вызначанае)

[72]Нарадзіўся 13 траўня 1984 г. Меркавана, родам з  Санкт-Пецярбурга (мажліва, таксама з  Цюмені). Ягонае татуяваньне сьведчыць пра тое, што ён адбываў пакараньне ў вязьніцы.

Найміт крамлёўскага праэкту «Новороссия». Досыць асьцярожна паводзіць сябе з публікацыямі фота з тэматыкай “Л/ДНР”, у фотаальбоме мае сэрыю здымкаў з Данецка. Апазнаны ў альбомах іншых фігурантаў, у тым ліку ў супольных здымках зь іншымі фігурантамі гэтага расьледаваньня, разам з расейскім кантрактнікам У. Аляксеенкам, і згаданай гарматаю МТ-12.

У сацыяльных сетках: “VK [73]” (архівы профілю [74], фотаальбому [75], кантактаў [76]).

[77]

[78] [79]

Гібрыдная служба ЗС РФ

Гэтае расьледаваньне чарговага разу пацьверджвае інфармацыю пра тое, што пэўная катэгорыя вайскоўцаў-кантрактнікаў ЗС РФ мае гібрыднае жыцьцё. Нягледзячы на тое, што яны застаюцца ў сьпісах вайсковых частак расейскае арміі, іх адкамандыроўваюць у так званае апалчэньне “Л/ДНР” у якасьці інструктараў або вайсковых спэцыялістаў (снайпэраў, артылерыстаў), адказных за сувязь і каардынацыю з асноўнымі рэзэрвовымі сіламі, якія знаходзяцца ў баявым становішчы на тэрыторыі Расеі.

Раней InformNapalm падаваў дзясяткі падобных фактаў пра шэраг вайсковых частак з ПВА – 291-я артбрыгада [80] (в/ч 64670, станіца Троіцкая, Інгушэтыя), 7-я вайсковая база [81] (в/ч 09332, г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія), 8-я АМСБр горная [82] (в/ч 16544, с. Барзой, Чачэнія), 17-я АМСБр [83] (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія), 18-я АМСБр [84] (Каліноўская, Чачэнія), 136-я АМСБр [85] (Буйнакск, Дагестан), 205-я АМСБр [86] (Будзёнаўск, Стаўрапальскі край), 19-я АМСБр [87] (в/ч 20634, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), 33-я АМСБр [88] горная (Майкоп, Адыгея), 34-я АМСБр [89] горная (Стражэвая, КЧР); ад ЦВА – 23-я АМСБр [90] (в/ч 65349, Самара), 15-я АМСБр [91] «міратворчая» (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Самарскае вобл.), 21-я АМСБр [92] (Арэнбург), 28-я АМСБр [93] (в/ч 61423, Екатэрынбург), 31-я АДШБр [94] ПДВ (Ульяновск). Таксама прыцягваліся падразьдзяленьні “Росгвардии [95]УВ МУС РФ і іншых сілавых і праваахоўных ведамстваў [96] Расеі.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ [112] адмыслова для сайту InformNapalm [113]. Інфаграфіка Alex Alexidze [114].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [115].

Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [116])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [117] / Твітэр [118] / Telegram [119]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.