Пацьверджаны ўдзел кадравых расейскіх вайскоўцаў што да забесьпячэньня выведкі й кіраваньня бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА) расейскае вытворчасьці на акупаванай тэрыторыі Украіны дзеля інтарэсаў акупацыйных сілаў РФ. У выніку расьледаваньня апазнаныя жаўнеры ЗС РФ, якія згубілі БПЛА «Тахіён» на Данбасе.
Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm працягваюць сэрыю публікацыяў, у якіх аналізуюць інфармацыю з працоўнага кампутару начальніка выведкі так званага 2-га армейскага корпусу Збройных Сілаў РФ на акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці.
Нагадаем, што матар’ялы для аналізу атрыманыя ў выніку пасьпяховае апэрацыі разьмяшчэньня хактывістамі UCA (FalconsFlame, Trinity, Ruh8, КібэрХунта) спэцыфічнага праграмнага абсталяваньня на працоўным кампутару «начальніка выведкі». З першай часткаю аналізу вы можаце азнаёміцца праз спасылку . У ёй раскрытыя падрабязнасьці выкарыстаньня расейскім камандаваньнем БПЛА «Арлан» у баявых дзеяньнях на Данбасе. У другой частцы вядзецца пра выкарыстаньне БПЛА «Фарпост». У трэйцяй частцы на падставе аднаго з данясеньняў вызначанае мейсца падзеньня БПЛА «Тахіён» 138-й АМСБр ЗС РФ з бартавым нумарам 141169.
Чытайце таксама: Вайскоўцы 138-й АМСБр ЗС РФ разгортвалі сродкі СПА на Данбасе.
Чацьвертая частка прысьвечаная аналізу дакладной запіскі пра камандыра незаконнага збройнага фармаваньня з назовам «ОБрОН «Адэса»». У пятай частцы мы падалі інфармацыю пра выкарыстаньне расейскіх пераносных станцыяў наземнай выведкі ПСНР-8 «Крэда-М1» (1Л120) падразьдзяленьнямі акупацыйных войскаў на Данбасе.
Гэтая публікацыя прысьвечаная ідэнтыфікацыі расейскіх вайскоўцаў, апэратараў БПЛА «Тахіён» з бартавым нумарам 141169. Яны згубілі борт у сьнежні 2014 году ў Луганскае вобласьці на паўднёвым захадзе ад населенага пункту Муратава Луганскае вобласьці, каардынаты мейсца страты сыгналу 48 ° 47’21.8 “N 38 ° 41’11.2 “E. Падрабязьна пра мейсца падзеньня чытайце у гэтай спасылцы.
Шараговец Лапцеў Дзяніс Аляксандравіч, нарадзіўся 29.01.1993 г., асабісты нумар Э-90253 (профіль, кантакты, фотаальбом). У фотаальбоме Лапцева мы выявілі групавы фатаздымак, зроблены, меркавана, у Луганску.
Яфрэйтар Ангалёў Арцём Іванавіч (профіль «VK» №1, №2, згадка ў Сеціве), нарадзіўся 07.05.1994 г., асабісты нумар СУ-052822. Апазнаны ў групавым фатаздымку з фотаальбому Лапцева.
Для павялічэньня націсьніце на фота
Як было зазначанае вышэй, хактывісты з UCA пагутарылі праз сацсеткі з Ангалёвым і Лапцевым. Падчас размоваў была пацьверджаная аўтэнтычнасьць дакумантаў з кампутару начальніка выведкі, карэктнасьць ідэнтыфікацыі профіляў расейскіх вайскоўцаў у сацсетках, а таксама атрыманы доступ да паштовае скрыні Ангалёва.
Для павялічэньня націсьніце на скрыншот
Чытайце таксама: Раскрытае ліставаньне падпалкоўніка Расеі пра ФСБ, ПВК і зачысткі на Данбасе
Інфармацыя для расьледаваньня была нададзеная InformNapalm хактывістамі UCA на эксклюзіўнай падставе. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня гэтае інфармацыі. Мы аналізуем і дапаўняем матар’ялы на падставе выведкі адкрытых крыніцаў.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для сайту InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
