- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе

Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 17-й мотастралковай брыгады з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm працягвае сэрыю публікацыяў, у якіх раскрываюцца імёны й пэрсанальныя дадзеныя кадравых вайскоўцаў расейскае арміі, зафіксаваных ва ўдзеле ў неабвешчанае вайне супроць Украіны. У нашых матар’ялах фігуруюць як расейскія вайскоўцы, якія ўвайшлі ў шэрагі незаконных збройных фармаваньняў тэрарыстычных утварэньняў «Л/ДНР» у 2015-2016 гадох, гэтак і афіцэры і кантрактнікі, якія ўдзельнічалі ў пачатковай фазе расейскай агрэсіі на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году.

Адным з найбольш згадваных злучэньняў расейскае арміі зьяўляецца 17-я асобная мотастралковая брыгада (в/ч 65384) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, дысьлякаванай у Чачэніі ў н/п Шалі. Маецца шмат сьведчаньняў ейных «украінскіх выправаў», у тым ліку дадзеныя пра страты, але імёнаў расейскіх вайсковых злачынцаў, датычных да гібелі абаронцаў Украіны і цывільнага насельніцтва, было выяўленае няшмат.

У выніку новага OSINT-расьледаваньня, ідэнтыфікаваныя чатыры вайскоўцы 17-й АМСБр, якія ў складзе батальёна-тактычнай групы гэтага злучэньня ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе ў 2014 годзе.

Станіслаў Сяргееў

3

Нарадзіўся 13.12.1987 г. Родам з г. Гусінаазёрск, Бурація, РФ. Вайсковец-кантрактнік 17-й АМСБр.

У сацыяльных сетках: «VK 1 [1]» (архівы профілю [2], фотаальбому [3], кантактаў [4]), «VK 2 [5]» (архівы профілю [6], фотальбому [7], кантактаў [8]).

У фотаальбомах С. Сяргеева (пазначаны чырвонаю стрэлкай) маецца шэраг характэрных фатаздымкаў, зробленых падчас «украінскай камандыроўкі» 2014 году, выкладзеных у 2016 годзе. У тым ліку:

  1. Фота [9] на тле КамАЗаў 17-й АМСБр з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых ідэнтыфікацыйных колаў. Падобныя ідэнтыфікацыйныя знакі гэтае брыгады, якая выкарыстоўвала іх падчас уварваньня на Данбас ў 2014 годзе, мы фіксавалі [10] і раней.1-37
  2. Фота [11] трох баявікоў на тле зьнішчанага БТР-60 з усімі атрыбутамі «мяцежных шахтароў» – разнастайная нестатутная форма адзеньня, белыя ідэнтыфікацыйныя павязкі.1-36
  3. Фота [12] чатырох баявікоў у тым жа «шахтраскім» амплюа.1-43
  4. Фота [13] «застольля» з таварышамі ў службе з 17-й АМСБр, экіпіяваных на ўзор баявікоў «Л/ДНР» (дадзеныя апазнаньня аднаго зь іх пададзеныя ніжэй).1-22
  5. Фота [14] з таварышам у службе ў палявым лягеры тактычнае групы 17-й брыгады (дадзеныя апазнаньня на другога пададзеныя ніжэй).1-32

Вадзім Яраслаўцаў

4

Нарадзіўся ў 1990 г. Родам з г. Ульянаўск, РФ. Адукацыя: Інстытут вайсковага навучаньня (ІВН [15]) пры Тальяцінскім дзяржунівэрсытэце, 2013 г. Афіцэр 17-й АМСБр, званьне – старэйшы лейтэнант.

У сацыяльных сетках: «VK [16]» (архівы профілю [17], фотаальбому [18], кантактаў [19]), «OK [20]».

 

 

2-3 [21] 2-6 [22]В. Яраслаўцаў апазнаны (пазначаны сіняй стрэлкай) у фатаздымку з «застольля» пададзенага вышэй фігуранту С. Сяргеева.

1-22-copy

Рыгор Кавальчук

1

Нарадзіўся 24 красавіка, год нараджэньня – н/в. Родам з г. Адлер, Краснадарскі край, РФ. Станам на 2014 год – вайсковец 17-й АМСБр.

У сацыяльных сетках «VK [23]» (архівы профілю [24], агульнага фотаальбому [25], вайсковага фотаальбому [26], кантактаў [27]). Унесены ў базу вайсковых злачынцаў Цэнтра «Міратворац [28]».

У фотаальбомах Р. Кавальчука (пазначаны зялёнай стрэлкай) маецца шэраг характэрных фатаздымкаў «украінскай камандыроўкі», зробленых і выкладзеных у 2014 годзе. У тым ліку:

  1. Фота [29] калёны тактычнае групы 17-й АМСБр з тактычнымі знакамі ў выглядзе белых ідэнтыфікацыйных колаў.3-5
  2. Фота [30] з прывальнага палявога лягеру расейскіх агрэсараў у разнастайнай нестатутнай вайсковай форме.3-4
  3. Фота [31] з таварышам у службе ў лесапаласе ў нестатутным адзеньні і белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі на нагох (дадзеныя апазнаньня на другога пададзеныя ніжэй).3-9
  4. Фота [32] з таварышам у службе, у якой Р. Кавальчук зафіксаваны зь неахайным выглядам і барадою.3-7
  5. Фота [33] Р. Кавальчука з пазначаным вышэй таварышам у службе С. Сяргеевым ў палявым лягеры тактычнае групы 17-й брыгады.
  6. Фотаскрын [34] помніку з Шалі, на якім зафіксаваны 9 прозьвішчаў зьнішчаных на Данбасе вайскоўцаў 17-й брыгады з подпісам «… вечная памяць!».

3-104 [35]  3-73 [36]

Карэн (Джага) Шахламджан

2

Нарадзіўся ў 1993 г. Родам з г. Сочы, Краснадараскі край, РФ. Станам на 2014-2016 гг. – вайсковец-кантрактнік 17-й АМСБр.

Мабыць, самы «сьціплы» і асьцярожны што да самапіяру. У сацыяльных сетках «ОК [37]» (архівы профілю [38], фотаальбому [39], кантактаў [40]). Ягоная жонка Вэнэра Пагасян [41] (архівы профілю [42], фотаальбому [43], кантактаў [44]) пракамэнтавала шэраг фатаздымкаў таварышаў у службе мужу, што ў выніку спрасьціла іхнае апазнаньне.

К. Шахламджан апазнаны (пазначаны жоўтай стрэлкай) на некалькіх фатаздымках [45], зробленых падчас «украінскай камандыроўкі» 2014 году, з фотаальбому пазначанага вышэй Р. Кавальчука.

3-8

Нагадваем, што 17-я АМСБр фігуравала ўжо ў 10 эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, збольшага ў публікацыях, зьвязаных з фактамі ўварваньня й ўдзелу ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году:

Базы дадзеных на кадравых расейскіх вайскоўцаў з доказамамі іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных войскаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database [57].


Матар’ял да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасці InformNapalm падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ [58].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [59].

(CC BY 4.0 [60]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [61], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.