- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Аператыўнае становішча на 25 верасеня 2014

За апошнія некалькі дзён адзначаецца, як мінімум, 5 выпадкаў (толькі тых, пра якіх нам вядома, магчыма, было і больш) з’яўлення перагаворных груп мясцовых сепаратыстаў-баявікоў, якія выходзілі да пазіцый ўкраінскіх войскаў у Данецкай і Луганскай абласцей з дадатковымі прашэннямі ў рамках захавання перамір’я. Мясцовыя баявікі заявілі, што выконваюць дамоўленасці мірнага плана, у выніку чаго ў іх паўсталі сутычкі з расейскімі казакамі і федэралам (прадстаўнікі ВС РФ, ГРУ ГШ РФ і ФСБ), якія спрабуюць прымусіць парушаць перамір’е і праводзяць правакацыйныя абстрэлы. На фоне гэтага сепаратысты папрасілі ўкраінскіх вайскоўцаў не адкрываць агонь у адказ і запэўнілі, што самі разбяруцца з (цытую): “данскімі казакамі” і “чачэнцамі”, а таксама “федэралам, якія працягваюць правакаваць абстрэлы”.

У той жа час паступае інфармацыя, што фэдэралы рыхтуюць загараджальныя атрады і ўжо пагражаюць асобным групоўкам расстрэламі за адмову штурмаваць ўкраінскія пазіцыі.
Дарэчы, у сетку таксама трапіла відэа таго, як адзін з расейскіх батальёнаў “Кальміўс”, нягледзячы на мірныя дамоўленасці, працягвае абстрэльваць пазіцыі ўкраінскага боку з САУ “Гваздзік” і “Акацыя”.

Нагадаем, што ў апошнія дні рэзка павялічылася колькасць міжусобных сутычак тэрарыстаў і ВС РФ. Пасля таго, як у Данецку адна з груп баявікоў ўзарвала 4 гаўбіцы і адзін буйнакаліберны мінамёт 2С4 «Цюльпан» рашысцкіх сіл, якія працягваюць правакацыйныя абстрэлы ўкраінскіх пазіцый, адбылося некалькі сутыкненняў груповак, якія маюць розныя палітычныя погляды. Пасля гэтага фіксаваліся выпадкі мінамётных абстрэлаў варагуючых груповак, якія прывялі да страты як у тэхніцы, так і ў жывой сіле.

Акрамя таго, асобныя тэрарыстычныя групы, якія не прытрымліваюцца перамір’я, працягваюць спробы не толькі абстрэлаў ўкраінскіх пазіцый, але і правядзення нападаў. Сёння ў раёне Нікішынай баявікамі зноў была праведзена чарговая атака. Вынік: з украінскага боку ёсць 2 параненых, забітых няма. Усе блокпосты затрыманы і атакі адбітыя. З боку тэрарыстаў ёсць забітыя, колькасць невядома.

Пераклад Кацярыны Катэнка [1]