- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

Падчас OSINT-выведкі знойдзеныя фатаздымкі, якія зафіксавалі перасоўваньне калёны расейскай тэхнікі, дакладней, зафіксаванае перакідваньне расейскіх “Букаў”, адзін зь якіх мае дачыненьне да зьнішчэньня пасажырскага лятака Boeing-777 (рэйс MH17) у 2014 годзе.

Перакідваньне расейскіх “Букаў” зьдзяйсьнялася аўтамабільным падразьдзяленьнем 147-й АБМЗ (аўтамабільны батальён матар’яльнага забесьпячэньня) Гэнэральнага штабу збройных сілаў РФ – в/ч 83466, мейсца дысьлякацыі Масква, Рублёўская шаша 68 [1].

Фатаздымкі выяўленыя ў сацсеціве на старонцы ў аднаго [2]  з расейскіх жаўнераў-“дальнабойшчыкаў” дадзенага аўтамабільнага падразьдзяленьня.

1 [3] 2 [4]

У войску, усе жаўнеры лічаць дні сваёй службы “як гадзіны” і асабліва гэта заўважна напрыканцы іхнай службы. У сучасным сьвеце гэта праяўляецца ў штодзённым адліку дзён да “дэмбеля”, калі гэты адлік (напрыклад 8 дзён, 7, 6 і г.д.) публікуецца на сваіх старонках у сацсетках. Таму, практычна пад усімі фатаздымкамі, даты можна лічыць дакладнымі.

Накірунак руху калёны “Букаў” добра вызначаецца дзякуючы дарожным знакам, якія зафіксаваныя на фота, што апублікаваныя ў храналягічным парадку.

3 [5]
Спасылкі на арыгіныл фота [6] + snapshot [7]


На фота “Букі” і дарожны паказьнік ”Варонеж 120 км, Н.Чамлык 2 км”

4 [8]
Спасылкі на арыгінал фота [9] + snapshot [10]

На фота “Букі” и дарожны паказьнік.
5 [11]
Спасылкі на арыгінал фото [12] + snapshot [13]

На фота схаваная тэхніка.
6 [14]
Спасылкі на арыгінал фото [15] + snapshot [16]


Падчас прывалу жаўнеры схавалі вайсковую тэхніку і прыселі ля вогнішча.

7 [17]
Спасылкі на арыгінал фото [18] + snapshot [19]

На фота схаваная тэхніка.

8 [20]

Спасылкі на арыгінал фото [21] + snapshot [22]

На фота зэнітны ракетны комплекс “Бук” з нумарам 232, які быў заўважаны ў горадзе Стары Аскол і 23-га чэрвеня 2014 году карыстальнік rokerrson выклаў у Instagram фота з гэтым “Букам”. [23]

Жаўнер падпісаў фота “8 дзён”, то бок 8 дзён да “дэмбеля”.

9 [24]

Спасылкі на арыгінал фота [25] + snapshot [26]

На фота “Букі” і дарожны паказьнік “Мілерава 5 км, Грэкава 17 км, Луганск 85 км”

10 [27] Спасылкі на арыгінал фото [28] + snapshot
11 [29]
Спасылкі на арыгінал фото [30] + snapshot

На фота дарожны паказьнік “Каменск-Шахцінскі 104 км, Растоў-на-Доне 233 км, Наварасійск 716”

12 [31]
Спасылкі на арыгінал фото [32] + snapshot [33]

На фота пуцявы ліст.

13 [34] Спасылкі на арыгінал фото [35] + snapshot [36]

На фота дарожны паказьнік “Растоў 132 км, Данецк (РФ) 28 км”

14 [37]
Спасылкі на арыгінал фото [38] + snapshot [39]

Камэнтар жаўнера-“дальнабойшчыка” да фота “апошні рэйс на маім 6902нн”. На нумарах код рэгіёну “50”, гэта дадатковае пацьвярджэньне, што гэта тая ж калёна, якую фіксавалі раней. [40]

15 [41]

Спасылкі на арыгінал фото [42] + snapshot [43]

Аўтар падпісаў фота “4“, то бок 4 дні да “дэмбеля”.

16 [44]

Спасылкі на арыгінал фото [42] + snapshot [43]

Жаўнер падпісаў фота “3 сьвятлафор – чырвоны”, то бок 3 дні да “дэмбеля” і жаўнер знаходзіцца ў цягніку, накіроўваецца ў сваю вайсковую частку.

17 [45]

Спасылкі на арыгінал фото [46] + snapshot [47]

18 [48]

Спасылкі на арыгінал фото [49] + snapshot [50]

Урэшце 2 чэрвеня 2014 году ў  Дзьмітрыя Зубава [51]  “дэмбель” (“ДМБ”), то бок вайсковец тэрміновай службы звольнены ў запас, але акурат праз 2 тыдні прывезеныя ім і ягоным аўтамабільным падразьдзяленьнем  “БУКі” да(ва) Украіну, дакладней адзін зь іх саб’е рэйс MH17.

Нагадаем, што Boeing-777 (MH17) авіякампаніі Malaysia Airlines быў зьбіты 17 ліпеня 2014 г. На борце лятака знаходзіліся 298 чалавек: 15 чальцов экіпажу і 283 пасажыры. Загінулі грамадзяне Нідэрдяндаў (192 чалавекі, сярод іх адзін з падвойным грамадзянствам – ЗША), Малайзыі (44 чалавекі, улучна з 15 чальцамі экіпажу), Аўстраліі (27 чалавек), Інданэзыі (12 чалавек), Вялікай Брытаніі (10 чалавек, адзін меў падвойнае грамадзянства – ПАР), Нямеччыны (чатыры чалавекі), Бэльгіі (чатыры чалавекі), Філіпінаў (тры чалавекі), Канады (адзін чалавек), Новай Зэляндыі (адзін чалавек).

@BuTaJIu4eK [52], InformNapalm [53]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [53], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [54]

 

RU: Последний рейс российского солдата для MH17 [55]