У працяг тэмы чырвонафінаў – дзякуючы першаснай інфармацыі, атрыманай ад фінскіх сяброў і чытачоў InformNapalm, Цэнтрам “Міратворац” праведзеная бліскучая праца ў зборы поўнай інфармацыі на грамадзяніна Фінляндыі Эркі Ёхан Бэкмана (Erkki Johan Bäckman), які зьяўляецца пасобнікам тэрарыстаў і “афіцыйным прадстаўніком” “ДНР” у Фінляндыі.
Гэтаму суб’екту цалкам можна інкрымінаваць наступныя незаконныя дзеяньні:
– маніпуляванне грамадзка-значнай інфармацыяй і ейная фальсіфікацыя.
– інфармацыйная падтрымка прарасейскіх тэрарыстычных арганізацыяў “ДНР”.
– незаконнае перасячэньне Дзяржаўнай мяжы Украіны.
– знаходжаньне на тэрыторыі, якая акупаваная расейска-тэрарыстычнымі войскамі.
– знаходжаньне ў анэксаваным Крыму.
Эркі Ёхан Бэкман пазыцыянуе сябе праваабаронцам, зьяўляецца старшынём “Антыфашысцкага камітэта Фінляндыі”, сустаршынём Эўразійскага народнага фронту, сябра прэзыдыюму МПА “Сьвет без нацызму”.
Напісаў артыкулы і працы пра арганізаваную злачыннасьць ў Расеі і пра адносіны паміж Фінляндыяй, СССР, Расеяй, Эстоніяй. З 2009 году праяўляе актыўнасьць ў справах, зьвязаных з працай ворганаў апекі Фінляндыі, – выпадкамі канфіскацыі дзяцей зь сем’яў расейскамоўных.
У 1991-1992 годзе праходзіў вайсковую службу ў абарончых сілах Фінляндыі, а ў Генштабе – спэцнавучаньне вайсковага прапагандыста. У 1998 годзе скончыў факультэт дзяржавазнаўства Хельсінкскага унівэрсытэту. У 1995-2001 гадох працаваў навуковым супрацоўнікам у крыміналягічным аддзеле навукова-дасьледчага інстытуту прававой палітыкі пры міністэрстве юстыцыі Фінляндыі.
У 2000 годзе ў Санкт-Пецярбургу заснаваў навукова-дасьледчы цэнтар і выдавецтва “Інстытут Ёхана Бэкмана”, які спэцыялізуецца на дасьледаваньні савецка-фінскіх вайсковых канфліктаў і гісторыі расейска-фінскіх адносінаў. У 2004 годзе ўзнагароджаны заканадаўчым сходам гораду Санкт-Пецярбурга літаратурнай прэміяй ім. Маршала Говарова.
(швэд. Erkki Johan Bäckman; 18 траўня 1971 г., Порваа, Фінляндыя) – грамадазнаўца, публіцыст, які атрымаў вядомасьць з артыкулаў што да расейскіх адносінаў з Фінляндыяй і краінамі Балтыі. Паводле адукацыі – доктар грамадзка-палітычных навук. Мае званьне дацэнту ў трох унівэрсытэтах Фінляндыі. Бэкману было забароненае выкладаць у Хельсінкскім унівэрсытэце. Гэтае рашэньне было пацьверджанае Гарадзкім судом Хельсінкі 30 кастрычніка 2012 году. (Крыніца: https://ru.wikipedia.org/wiki/Бекман,_Йохан))
кантакты: +7966 016 58 32, johanbek@inbox.ru
спасылкі, старонкі ў сацсаціве:
прадстаўніцтва ДНР ў Фінляндыі http://novorossiyaembassy.com/author/johan
http://kohudosentti.blogspot.com/, http://antifasistit.blogspot.com
https://vk.com/johan_bekman, (https://archive.is/kQpQH)
https://fi-fi.facebook.com/johan.backman.902
Крыніца – “Чысцец” (база дадзеных пра тэрарыстаў) Цэнтра “Міратворац”
https://psb4ukr.org/criminal/erkki-joxan-bekman/
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ
(c) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
