Літаральна ўчора адзначалі пра тое, што вялікая доля ў выяўленьні і ідэнтыфікацыі і міжнародных тэрарыстаў, якія ваююць на Данбасе, належыць нашым сябрам і чытачам.
У працяг гэтай тэмы, хацеў бы прадставіць сьвежую інфармацыю пра нейкага Януса Путконена, якога выявіў адзін з нашых фінскіх сяброў і чытачоў, містэр “I”.
Паводле назьбіранай інфармацыі, Янус Путконен, ён жа “Косьця”, грамадзянін Фінляндыі, “журналіст” і “галоўны рэдактар” інтэрнэт-выданьня “Verkkomedia”, які піша для прарасейскай аўдыторыі Фінляндыі і мае “акрэдытацыю” ад т.зв. міністэрства інфармацыі “ДНР”. На Данбас прыехаў у межах праэкту, арганізаванага расейскай арганізацыяй “Партия Великого Отечества” (рас.). Узнагароджаны мэдалём Эўразійскага народнага фронту “В ознаменование создания Новороссии” (рас.) 24.05.2014 г.
Янус Путконен ўжо занесены ў “чысьцец” (база дадзеных пра тэрарыстаў) Цэнтра Міратворац. Кваліфікаваны, як пасобнік тэрарыстаў, інкрымінуецца незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Украіны, а таксама праца на акупаванай тэрыторыі без ўкраінскай акрэдытацыі, гл. больш у спасылках:
– Путконен ў базе дадзеных “Міратворца” https://psb4ukr.org/criminal/putkonen-yanus-kostya-janus-kostia-putkonen/
– старонкі ў сацсетках: https://www.facebook.com/janus.putkonen?fref=photo; https://vk.com/id49064430
– канал YouTube: https://www.youtube.com/channel/UCNY0j6sW99RISpoLqUa0EBw
– інтэрнэт-выданне: http://www.verkkomedia.org/news.asp?mode=11&id=13163, http://www.verkkomedia.org
– рэпартаж пра Майдан: http://www.verkkomedia.org/news.asp?mode=5&id=10568, (https://archive.is/A2knf)
– Старыкаў Н. пра праэкт “Эўропа аб’ектыў”: http://nstarikov.livejournal.com/1566753.html, (https://archive.is/Pp9RT), http://pvo-chel.ru/?p=2001
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
