- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Атрыманы чарговыя доказы ўдзелу вайскоўцаў РФ у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны

У ходзе ажыццяўлення контрвыведніцкіх мерапрыемстваў Службай бяспекі Украіны атрыманы чарговыя доказы актыўнага ўдзелу ваеннаслужбоўцаў Расейскай Федэрацыі ў незаконных ваенізаваных і ўзброеных фарміраваннях на тэрыторыі Украіны — супрацьстаянні законным органам улады нашай дзяржавы і сілам, якія задзейнічаны ў антытэрарыстычнай аперацыі.

У прыватнасці, у Луганскай вобласці здабыты дакументальныя матэрыялы ўдзелу ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР» вайскоўца, грамадзяніна РФ Грыгорава І.В. 1972 р.н. — камандзір аддзялення БМД-1.

Military Card [1]

Military Card [2]

У ваенным білеце Грыгорава І.В. стаіць адзнака аб прыняцці яго на ваенную службу 7 ліпеня 2014 г. Гэта чарговае сведчанне таго, што Расейская Федэрацыя ажыццяўляе заклік сваіх ваенных і накіроўвае для баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны — супраць украінскіх грамадзян.

Military Card [3]

Усе доказы далучаны да адпаведнай крымінальнай справы.

Отримано чергові докази участі військовослужбовців РФ у бойових діях на території України [4]

Пераклад Кацярыны Катэнка [5]