На працягу мінулага году каманда InformNapalm неаднойчы выяўляла расейскія комплексы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Житель» (рас.) на акупаванай частцы Данбаса. Праз выяўленьне нашымі валянтэрамі досыць вялікага аб’ёму інфармацыі што да гэтага комлексу, чытачы нашага праэкту пачалі нават жартаваць: «станцыя «Житель» перададзеная на балянс InformNapalm». Цалкам мажліва, у выніку нашага маніторынгу гэты комплекс «выпадкова» згарэў у раёне н.п. Ясінаватая 31 сакавіка – 1 красавіка 2016 году.
У гэты момант пад пільнай увагай InformNapalm знаходзяцца расейскія комплексы СПР-2М «Ртуть-БМ» (рас.) і станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2». Спадзяемся, што «полымя» згарэлага «Жителя» абавязкова перакінецца і на гэтыя спэцсродкі акупантаў.
Наконадні InformNapalm апублікаваў матар’ял пра вайскоўцаў 175-й Брыгады Сувязі й Кіраваньня Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, якія зрабілі “сэлфі” на тле комплексу СПР-2М «Ртуть-БМ» на Данбасе. Гэтым разам у поле нашага зроку патрапілі баявікі-«добраахвотнікі», грамадзяне Беларусі, якія таксама “засьвяцілі” саміх сябе на тле такога ж комплексу РЭБ у Луганскае вобласьці.
Фігурант №1
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Белашоў Сяргей – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 30.04.1962 г., быў зарэгістраваны ў Гомлі.
Зафіксаваны ва Украіне з зброяй у рукох. Старонка ў сацсетцы «ОК» (архіў профілю, фотальбому).
У фота ніжэй можна пабачыць тактычны знак (ТЗ) «18 у квадраце» – гэта так званая «асобная рота РЭБ акупацыйных войскаў Расеі на Данбасе, в/ч Л-05776» у Луганску.
На даляглядзе праваруч у фота ніжэй можна пабачыць экспанаты (разнастайныя лятальныя апараты) Авіяцыйна-тэхнічнага музэю ў Луганску.
Фігурант №2
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Фафанаў Канстантын – грамадзянін Беларусі, нарадзіўся 13.06.1958 г., быў зарэгістраваны ў г.Барысаве.
«Я і мой баявы Конь» – гэтак баявік падпісаў свае фота. «Баявы Конь» – гэта станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2», якая знаходзіцца за ягонай сьпінай.
«Пад Луганскам» – подпіс пад наступным фота:
Фота ніжэй Фафанаў падпісаў: «Пад Станіцай-Луганскай».
Таксама ён выклаў на сваіх старонках і фатаздымкі сваіх таварышаў – такіх ж, як і ён – баявікоў бандфармаваньняў «ЛНР».
Больш падрабязна пра станцыю перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» можна даведацца ў нашым матар’яле з 8 траўня 2016 г., у якім вядзецца пра факт выкарыстаньня расейска-тэрарыстычнымі войскамі аўтаматызаванай станцыі перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» непасрэдна ля лініі разьмежаваньня ў раёне Стаханава 05 лістапада 2014 г. Там жа можна знайсьці фатаздымкі для параўнаньня.
Бонус
Супольнае фота абодвух фігурантаў гэтага матар’яла – баявікоў зь Беларусі – Сяргея Белашова й Канстантына Фафанава.
Матар’ял падрыхтавалі Відаль Сарокін & Victory Krm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
