InformNapalm.org (Беларуская)

Батальён Данбас заявіў аб вызваленні Лісічанска ад тэрарыстаў

Як паведаміў раніцай 25 ліпеня камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны “Данбас” Сямён Сяменчанка – Лісічанск вызвалены. Усю ноч баявыя групы батальёна ўсталёўвалі кантроль за аддалёнымі ўчасткамі горада.

Цяпер, калі горад цалкам вызвалены ад тэрарыстаў, мясцовыя жыхары радуюцца і дзякуюць ўкраінскім вайскоўцам. Яны рады, што бандфармаванні тэрарыстаў былі знішчаны або адступілі з іх горада.

У ходзе вядзення антытэрарыстычнай аперацыі ў Лісічанске былі вызвалены закладнікі. Акрамя таго атрымалася вызваліць захопленага раней тэрарыстамі намесніка камандзіра брыгады Нацыянальнай Гвардыі Украіны, якая вяла баі за горад раней.
Акрамя таго, Сямён Сяменчанка падкрэсліў, што ў сетцы Інтэрнэт вельмі шмат дэзынфармацыі: баявікі намагаюцца пасеяць паніку сярод мірнага насельніцтва. Для гэтага яны размяшчаюць інфармацыю ў соцсетях, нібыта батальён “Данбас” знішчаны і камандзір забіты.

Таксама камбат адзначыў, што ў ворагаў ўжо няма шанцаў “забіць” Украіну. Бо на месца загінуўшых байцоў прыйдуць дзясяткі тысяч новых.

Украіна змянілася, яе народ кансалідаваўся і стаў мацней.

Пераклад Кацярыны Катэнка

English: “Donbass” Battalion Reported Liberation of Lysychansk
Español: Comunicado del Batallón “Donbass” sobre la liberación de Lisichansk de los terroristas
Deutsch: Das Bataillon “Donbass” hat über Befreiung der Stadt Lysychansk von Terroristen berichtet

Exit mobile version