- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Баявікі ДНР пераапранаюцца ў новую ўкраінскую “піксельную” форму (Фотафакт)

Тэрор мясцовага насельніцтва пад выглядам збройных сілаў варожага боку – гэта распаўсюджаная тактыка інфармацыйна-псыхалягічнай вайны. Досыць пасьпяхова ёю карысталіся атрады НКУС, якія дзейнічалі на ўкраінскай тэрыторыі. Пераемнікамі “традыцыяў” НКУС сталіся й гібрыдныя расейскія войскі, якія складаюцца з наймітаў і рэгулярных фармаваньняў ЗС РФ.

Падчас зьдзяйсьненьня выведкі на падставе адкрытых крыніцаў (OSINT), перадусім профіляў у сацсетках баявікоў бандфармаваньняў ДНР, былі выяўленыя фатаздымкі, якія дэманструюць, што тэрарысты з “1-ай “Славянскай” АМСБр 1-га АК НА МА ДНР”, в/ч 08801 пераапранаюцца ў форму ЗСУ з новым піксельным камуфляжам. Таксама цікава тое, што фатаздымкі, якія былі знойдзеныя ў профілях  двух баявікоў, выкладзеныя ў чэрвені 2015 году.

Трофим2 [1]
Трофим [2]

Денис [3]

Дэн Трафім (Бярэзьнікі)

“Укантакце”: http://vk.com/id294481622 [4],

архіў: https://web.archive.org/web/20150729113621/http://vk.com/id294481622 [5]

Денис3 [6]

Дзяніс Заставенка (Харцызск)

“Укантакце”: http://vk.com/id235768742 [7],

архіў: https://web.archive.org/web/20150729113833/http://vk.com/id235768742 [8]

У сацыяльным профілі ягонай жонкі, Вольгі Заставенкі (Косьціна) таксама ёсьць фота разам зь ім у новым ўкраінскім камуфляжы:

ВК: https://vk.com/id153750638 [9],

архіў: https://web.archive.org/web/20150730065548/https://vk.com/id153750638 [10]

Денис4
Нагадаем, што ўчора, 29 ліпеня, намесьнік начальніка галоўнага каманднага цэнтру Генштаба, генэрал-маёр ЗСУ Аляксандар Размазнін заявіў, што ўкраінская міліцыя і “міліцыя ДНР” “будуць сумесна патруляваць Шырокіна”, каб забясьпечыць абарону назіральнікаў АБСЭ. У той жа час, губэрнатар Данецкае вобласьці – Павал Жэбрыўскі – абверг паведамленьні пра тое, што Шырокіна будуць патруляваць праваахоўнікі Марыюпалю і “міліцыя ДНР”.

Інфармацыйны прэцэдэнт з заявамі пра сумеснае патруляваньне і пераапрананьне баявікоў ва ўкраінскую форму новага ўзору могуць спрычыніцца да чарговых правакацыйных “сюрпрызаў” у вайсковым канфлікце на Данбасе.

Матар’ял падрыхтаваў Міхаіл Нет [11] адмыслова для InformNapalm.org.

Пераклад Дзяніса Івашына [12]