Баявікі пакінулі будынак Антрацытаўскай РГА і занялі новы аб’ект, пра гэта паведамляюць інсайдэры каманды InformNapalm. Інфарматары, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях, сцвярджаюць, што ўпершыню, пачынаючы з красавіка 2014 года, баявікі цалкам пакінулі будынак Антрацытаўскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі ў Луганскай вобласці.
“Зараз там нікога няма, сімволіка казачых бандфармаванняў ў РГА і на плошчы была цалкам прыбраная. Будынак апячатаны”, – пацвярджаюць мясцовыя жыхары.
“Вы думаеце ўсё? Іх зачысцілі або расфарміравалі?, – не, проста яны пераехалі на іншы аб’ект, арганізаваўшы новую базу на ўездзе ў пгт Крэпенскі ў раёне АЗСТ (“Цяплічнае”) і закрытай шахтай №54 (“ім. 50 гадоў Савецкай Украіны”) “, – паведамляюць інфарматары.
Нагадаем, што ў канцы чэрвеня ў сваім інтэрв’ю для мясцовага антрацытаўскага ТБ атаман прарасейскіх казачых бандфармаванняў Мікалай Казіцын заявіў, што на яго рыхтуецца замах з боку баявікоў ЛНР. У наступным інтэрв’ю ад 3 ліпеня Мікалай Казіцын таксама зрабіў заяву, што “верхаводы ЛНР” трымаюць у палоне дзвесце чалавек, сярод якіх і грамадзяне Расеі, члены незаконных узброеных фарміраванняў.
Экс-лідэр баявікоў паабяцаў, што будзе скардзіцца на дзеянні луганскіх верхаводаў расейскаму ўраду. “Ніякіх абвінавачванняў (палонным) не вылучаюць. Незаконнае валоданне зброяй. А якім законам карыстаюцца яны – самаабвешчаныя і нікім не прызнаныя? “- Сказаў ён.
InformNapalm.org
Пераклад Кацярыны Катэнка
