InformNapalm.org (Беларуская)

Баявікі рыхтуюць тэракты і спрабуюць загадзя зваліць віну за іх правядзенне на ўкраінскія спецслужбы

Zello-терроризм

Баявікі рыхтуюць тэракты і спрабуюць загадзя зваліць віну за іх правядзенне на ўкраінскія спецслужбы (спасылка на адын з запісаў Zello, які быў распаўсюджаны ў адкрытых каналах — “замыльванне вачэй з Боінгам” — вельмі эпічна!)

Тэрарысты працягваюць сваю тактыку прывентыўнага інфармавання аб тэрактах, якія рыхтуюцца. Пры гэтым праводзіцца актыўная пераарыентацыя цэнтральных частак інфармацыі ў бок абвінавачванняў у падрыхтоўцы правакацыйных акцый менавіта ўкраінскім бокам.

Гэтая тактыка пазычана баявікамі ў расійскіх спецслужбаў, якія для дасягнення пэўнай падтрымкі ў грамадскага насельніцтва заўсёды праводзяць серыю акцый для навядзення страху ў выглядзе выбухаў дамоў, метро і іншыя тыпы тэрору, якія можна было б зваліць на “казлоў адпушчэння”.

Баявікі тэрарыстычных груповак ДНР і ЛНР таксама датрымліваюцца пазіцый “замыліванія вачэй” і запалохвання мала праінфарміраных грамадзян.

Так, сёння ў чарговы раз на закрытых каналах Zello тэрарыстаў прагучалі заклікі да распаўсюджвання загадзя ілжывай інфармацыі аб падрыхтоўцы тэрактаў на Днепрагэс украінскімі спецслужбамі. Пасля гэтага інфармацыю падхапілі і ў адкрытых каналах Zello, а таксама ў соцсецях.

Гурт “InformNapalm” адзначае, што спробы баявікоў інфармаваць аб “карных акцыях” і тэрактах вельмі зладжана суадносяцца з падрыхтоўкай і прыцягненнем да фіксацыі арганізаваных тэрарыстамі фальсіфікацый з боку журналістаў “Life News”.

Гэта неаднаразова адзначала і мірнае насельніцтва Данецка і Луганска, каторае тэрарысты абстрэльвалі з РСЗА ГРАД пад прыцэламі камер “Life News”, а пазней прадстаўлялі гэта “карнай аперацыяй” украінскіх вайскоўцаў.

Мы папярэджваем, што няма дыму без полымя і дыверсійныя групы тэрарыстаў сапраўды могуць рыхтаваць тэракты і падрывы Днепрагэс, жадаючы забіць “двух зайцоў” — нанесці непапраўную шкоду інфраструктуры і, выкарыстоўваючы падмену інфармацыйных акцэнтаў, сутыкнуць украінскіх грамадзян з сілавымі структурамі.

Exit mobile version