Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае фіксацыю фактаў схаванага ўдзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў у вайсковых канфліктах ва Украіне і Сірыі. У чарговым расьледаваньні пададзеныя доказы знаходжаньня на Данбасе «баявых буратаў рускага сьвету». У прыватнасьці, валянтэры-выведнікі раскрылі гісторыю «баявога шляху» вайскоўца 5-й асобнай танкавай брыгады (АТБр) ЗС РФ Баіра Гуроева.
Напэўна, шмат хто памятае рэзанансную гісторыю абгарэлага бурата Даржы Батамункуева з «знакамітай» 5-й асобнай танкавай брыгады ЗС РФ (в/ч 46108, Улан-Удэ. (Архіў інтэрвію Батамункуева для расейскага выданьня «Новая Газэта»).
Падчас зьдзяйсьненьня чарговай выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі валянтэры InformNapalm знайшлі яшчэ адзін факт удзелу «гібрыдных» бурацкіх танкістаў з Улан-Удэ ў вайне Крамлю супроць Украіны.
«Герой» нашага сёньняшняга расьледаваньня Баір Гуроеў (архіў) родам з маленькага сяла Усць-Абор Пятроўск-Забайкальскага раёну Забайкальскага краю РФ. У гэтым пасёлку дамінуе бурацкая грамада.
(Архівы профілю , альбому , кантактаў , архіў нумару аўто (х581хx[75]).
-
Архівы
Да таго ж, шмат хто з «вайсковых» сяброў Гуроева служылі ў в/ч №46108. Пра гэта сьведчыць, напрыклад, альбом «Таварышы ў службе».
Затым у гісторыі Гуроева быў невялікі перыяд цывільнага жыцьця, нейкі адпачынак, і вось ужо ў другой палове 2014 году пачынаецца новая сэрыя фатаздымкаў, відавочна з кантрактнай службы ў той жа вайсковай частцы (архіў і архіў).
Асабліва насычаны час на падзеі ў гэтага «баявога бурата рускага сьвету» быў зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году, калі вайскоўцаў вывезлі «на вышкалы». У гэтым часовым прамежку зафіксаваны самы галоўны момант: Гуроеў выклаў у сваім профілі фота перасоўваньня калёны тэхнікі з добра бачным сьцягам так званай «ДНР» (архіў).
Фота датаванае 25 лютага 2014 году; здымаў сам Гуроеў з свайго танку. З дапамогаю фатаздымка ўдалося зьдзейсьніць ідэнтыфікацыю мясцовасьці – гэта мікрараён украінскага Данецка «Шырокі», перад гандлёвым цэнтрам «Эпіцэнтар», Ленінскі праспэкт, дакладнае мейсца здымкі знойдзенае з дапамогаю Google Street View.
На фота зафіксаванай тэхнікі прысутнічае дочыць вядомы тактычны знак псэўдаапалчэнцаў – «белы контурны квадрат». Тэхніка з гэтым знакам неаднаразова фіксавалася ў раёне баявых дзеяньняў ва Украіне.
-
Дадатковыя факты
Танк с маркаваньнем габарытных грузаў «РЖД» H-2200: https://archive.is/K46A3
На некоторых фота зь лютага 2015 году расейскія вайскоўцы зафіксаваныя ў форме ўжо без апазнавальных знакаў.
https://archive.is/DtKrQ
https://archive.is/SnJFU
https://archive.is/og19q
https://archive.is/OW1zt
https://archive.is/6YZPC
Пасьля заканчэньня «вышкалаў» на Данбасе вайсковы злачынца Баір Гуроеў працягнуў службу ў роднай 5-й АТБр, прынамсі, да канца лета 2015 году (архіў, архіў). На фота з 30 жніўня 2015 году Баір паноўна зафіксаваны з шаўронам в/ч №46108 (архіў), гэта пацьверджвае гіпотэзу пра ягонае сталае знаходжаньне ў ролі кантрактніка пазначанай вайсковай часткі напрацягу ўсяго «баявога шляху» на Данбасе.
Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно і Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
Матэрыялы па тэме:
