- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

«Баявыя бураты рускага сьвету»: 5-я асобная танкавая брыгада ЗС РФ на Данбасе

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае фіксацыю фактаў схаванага ўдзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў у вайсковых канфліктах ва Украіне і Сірыі. У чарговым расьледаваньні пададзеныя доказы знаходжаньня на Данбасе «баявых буратаў рускага сьвету». У прыватнасьці, валянтэры-выведнікі раскрылі гісторыю «баявога шляху» вайскоўца 5-й асобнай танкавай брыгады (АТБр) ЗС РФ Баіра Гуроева.

Напэўна, шмат хто памятае рэзанансную гісторыю абгарэлага бурата Даржы Батамункуева [1] з «знакамітай» 5-й асобнай танкавай брыгады ЗС РФ (в/ч 46108, Улан-Удэ. (Архіў [2] інтэрвію Батамункуева для расейскага выданьня «Новая Газэта»).

Падчас зьдзяйсьненьня чарговай выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі валянтэры InformNapalm знайшлі яшчэ адзін факт удзелу «гібрыдных» бурацкіх танкістаў з Улан-Удэ ў вайне Крамлю супроць Украіны.

«Герой» нашага сёньняшняга расьледаваньня Баір Гуроеў (архіў [3]) родам з маленькага сяла Усць-Абор Пятроўск-Забайкальскага раёну Забайкальскага краю РФ. У гэтым пасёлку дамінуе бурацкая грамада.

(Архівы профілю [4] , альбому [5] , кантактаў [6] , архіў [7] нумару аўто (х581хx[75]).

Selection_053 [8]Свае жыцьцё Баір Гуроеў зьвязаў з горадам Улан-Удэ і службаю ў расейскай арміі. Мяркуючы з храналёгіі фатаздымкаў, на тэрміновую службу Гуроеў быў рэкрутаваны ў 2012 годзе (архіў [9] 1 і архіў [10] 2).

Selection_054Спэцыфічныя шаўроны, тэхніка, этнічны склад, подпіс «Улан-Удэ» і іншыя асаблівасьці службы ў 2013 годзе сьведчаць пра тое, што гэта была «Тацынская» 5-я АТБр, в/ч 46108.

Selection_055Selection_056 [16]

Да таго ж, шмат хто з «вайсковых» сяброў Гуроева служылі ў в/ч №46108. Пра гэта сьведчыць, напрыклад, альбом «Таварышы ў службе [17]».

Затым у гісторыі Гуроева быў невялікі перыяд цывільнага жыцьця, нейкі адпачынак, і вось ужо ў другой палове 2014 году пачынаецца новая сэрыя фатаздымкаў, відавочна з кантрактнай службы ў той жа вайсковай частцы (архіў [18] і архіў [19]).

Selection_057 [20]

Асабліва насычаны час на падзеі ў гэтага «баявога бурата рускага сьвету» быў зь сьнежня 2014 году па люты 2015 году, калі вайскоўцаў вывезлі «на вышкалы». У гэтым часовым прамежку зафіксаваны самы галоўны момант: Гуроеў выклаў у сваім профілі фота перасоўваньня калёны тэхнікі з добра бачным сьцягам так званай «ДНР» (архіў [21]).

Selection_058 [22]

Фота датаванае 25 лютага 2014 году; здымаў сам Гуроеў з свайго танку. З дапамогаю фатаздымка ўдалося зьдзейсьніць ідэнтыфікацыю мясцовасьці – гэта мікрараён украінскага Данецка «Шырокі», перад гандлёвым цэнтрам «Эпіцэнтар», Ленінскі праспэкт, дакладнае мейсца здымкі [23] знойдзенае з дапамогаю Google Street View.

Selection_045 [24]

На фота зафіксаванай тэхнікі прысутнічае дочыць вядомы тактычны знак псэўдаапалчэнцаў – «белы контурны квадрат». Тэхніка з гэтым знакам неаднаразова фіксавалася ў раёне баявых дзеяньняў ва Украіне.

Selection_059 [25]Selection_060 [26]Selection_061 [27]

Пасьля заканчэньня «вышкалаў» на Данбасе вайсковы злачынца Баір Гуроеў працягнуў службу ў роднай 5-й АТБр, прынамсі, да канца лета 2015 году (архіў [34], архіў [35]). На фота з 30 жніўня 2015 году Баір паноўна зафіксаваны з шаўронам в/ч №46108 (архіў [36]), гэта пацьверджвае гіпотэзу пра ягонае сталае знаходжаньне ў ролі кантрактніка пазначанай вайсковай часткі напрацягу ўсяго «баявога шляху» на Данбасе.

Selection_062 [37]

Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно [38] і Міхаіл Кузьняцоў [39].

 

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [40]

(CC BY 4.0 [41]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [42], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Матэрыялы па тэме: