- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Бесьпілётныя лятальныя апараты Расеі ва ўзбраеньні баявікоў у Данецку

Некалькі дзён таму расейскія баявікі хваліліся “набытым” БПЛА “Элерон-3СВ” у найбліжэйшым супэрмаркеце ў акупаваным Данецку.

Дзякуючы дапамозе замежных сяброў каманда InformNapalm.org вызначыла дакладныя мейсцы здымкі і запуску БПЛА “Элерон-3СВ” – ускрайкі гораду Данецка.

БПЛА “Элерон-3СВ” – адмысловы выведвальны сродак блізкага радыюсу дзеяньня. Бесьпілётны лятальны апарат (БПЛА) адаптаваны для ўсталяваньня зьменнай модульнай карыснай нагрузкі:  тэлевізійнай 10-ці кратнай камэры ў трохкаардынатным гірастабілізаваным падвесе,  цеплавізыйнай камэры 640Х520 (Pal) у трохкаардынатным гірастабілізаваным падвесе, фатакамэры. Планэр гэрмэтычны. Навігацыйна-пілятажная сыстэма зробленая на найноўшай элемэнтнай базе, што радыкальна пашырыла ейныя мажлівасьці. Цалкам абноўленае праграмнае забесьпячэньне. Павялічаная грузаўздымнасьць і хуткаўздымнасьць БПЛА. Акустычна непрыкметны.
2015-08-04_183338-хар-ки
Паводле сайта вытворцы [1], радыюс дзеяньня гэтага БПЛА да 25 км.

Зазначым, што выпрабаваньні гэтага комплексу дыстанцыйнага назіраньня “Элерон-3СВ” у РФ скончыліся ў 2012 годзе і ў 2013 годзе Мінабароны Расеі прыняў гэтыя БПЛА ва ўзбраеньне. Таксама, афіцыйна было абвешчанае, што Мінабароны Расеі будзе набываць у казанскай кампаніі “Энікс” 34 бесьпілётныя лятальныя апараты блізкага радыюсу дзеяньня ў складзе 17 комплексаў “Элерон-3СВ”. Сума пагадненьня перавышае 100 мільёнаў рублёў, а пастаўкі пачаліся зь першага квартала 2014 году. (http://ria.ru/arms/20131204/981761250.html [2])

Ключавыя кадры ў відэа:

Дах высокага будынку з паказанай часткай комплексу “Элерон-3СВ”, якая прызначаная для дыстанцыйнага кіраваньня БПЛА, і комін знаходзяцца на Аленаўскім Камбінаце хлебапрадуктаў (КХП) у н.п.Аленаўцы (Еленаўка) у Валнавахскім раёне. Дакладнае мейсца на мапе [3].

крыша-сравнение_cr

Таксама візуальна можна параўнаць гэтае мейсца з фота з panoramio [4].

крыша [5] крыша+труба2 [6]

Кадар “Тэрыкон і клецявы ствол шахты” – гэта тэрыкон шахты № 5-біс “Трудаўская”, які знаходзіцца ў Данецку. Дакладнае мейсца на мапе [7].

террикон [8] треррикон-2015-08-04_185417 [9]

Мейсца запуску БПЛА “Элерон-3СВ” і засьвечаны кадар з расейскім баявіком, у якога за сьпінай няконусападобны тэрыкон – ня вызначалі, бо мейсца запуску можа быць заўсёды розным, а вось добрае (высокае) мейсца для кіраваньня БПЛА часьцей не зьмяняеца.

Зьвярніце ўвагу, што здымка мейсца запуску БПЛА была зьдзейсьненая з вышыні і зь вялікім набліжэньнем, таксама, як і тэрыкон шахты. Цалкам мажліва, здымка з вышыні зьдзяйсьнялася  з гэтага даху, пра што сьведчыць камэра, якая знаходзіцца на даху будынку КХП.

Thank you very much @5urpher [10]

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK [11] адмыслова для сайта InformNapalm.org

Пераклад Дзяніса Івашына [12]