InformNapalm.org (Беларуская)

Бортрадыст Іл-76МД раскрыў схему паставак «таемных грузаў» РФ на Блізкі Усход

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла выведку сацыяльнага профілю расейскага афіцэра – старэйшага лейтэнанта Уладзімера Насонава, які зьяўляецца бортрадыстам і напрацягу апошніх некалькіх гадоў удзельнічае ў транспартаваньні «таемных грузаў» РФ на Блізкі Усход і ў краіны Афрыканскага кантынэнту.

Першасныя дадзеныя:

Уладзімер Насонаў, 12.08.1987 г.н., Ейск. У 2010 годзе скончыў Вайсковы Унівэрсытэт МА РФ, факультэт замежных моваў, катэдра сярэднеўсходніх моваў. Нумар мабільнага тэлефону: +79889955884 (ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы», Растоўская вобласьць). Мае аўтамабіль з нумарнымі знакамі “в456су” (код рэгіёну не вызначаны). Архіў старонкі.

Мяркуючы з гораду пражываньня, коду мабільнага апэратару тэлефоннага нумару, старэйшы лейтэнант У.Насонаў служыць у 708-м гвардзейскім вайскова-транспартным авіяцыйным палку, г.Таганрог, Растоўская вобласьць.

Старэйшы лейтэнант У.Насонаў зьяўляецца бортрадыстам, да сярэдзіны 2014 году ён лётаў на Ан-124-100 (https://archive.is/ZJd8F).

Ніжэй падаем фатаздымак працоўнага мейсца бортрадысту Ан-124-100 для параўнаньня, інфармацыя ўзятая з блёгу igor113 (https://archive.is/Nd0PS).

У 2015 годзе ён ужо лётаў на Іл-76МД, рэгістрацыйны нумар RA-76554, пра гэта сьведчыць схема радыёабмену, выкладзеная на ягонай старонцы ў сацсеціве (https://archive.is/m0gVn).

Адзін з артыкулаў блёгера mil-avia «Ірак разьвярнуў Іл-76 ВКС назад на Маздок (запісы)» утрымлівае перахоп аудыёзапісу радыёабмену борту RA-76554, зроблены 26 верасьня 2015 году (архіў: https://archive.is/uSKnV). Можна меркаваць, што ў радыёабмене запісаны голас У.Насонава.

У сваім фотаальбоме старэйшы лейтэнант У.Насонаў таксама выклаў фатаздымкі, якія сьведчаць пра ягоны ўдзел у дастаўцы грузаў на авіябазу Хмэймім у Сірыі (кастрычнік 2015 г.) і ў Іран (сьнежань 2015 г.) (https://archive.is/ZF2Kk, https://archive.is/bKL0F). Як і належыць расейскай гібрыднай арміі, вайсковец быў пазбаўлены знакаў прыналежнасьці да ВПС РФ.

Дадаткова падаем цікавыя мейсцы прызначэньня, у якія Уладзімер Насонаў дастаўляў грузы, пазначаныя ніжэй. Паводле назваў краінаў можна здагадацца пра тып дастаўленых грузаў.

 

Супольнасьць InformNapalm дзякуе чытачам за наданьне цікавых спасылак на профілі расейскіх вайскоўцаў, якія дапамагаюць нам больш апэратыўна знаходзіць карысную і важную інфармацыю. Мажліва, старэйшы лейтэнант Уладзімер Насонаў будзе фігурантам будучых вайсковых трыбуналаў супроць кіраўніцтва РФ, на якіх ён распавядзе пра намэнклятуру і тып дастаўленых грузаў.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Exit mobile version