Вось ужо амаль два гады афіцыйны Крэмль нахабна і з зайздроснай упартасьцю працягвае не вызнаваць той факт, што расейскае войска ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны. Дапамагаюць хлусьлівым расейскім уладам – тысячы ідэйных зьвястуноў з лёзунгамі: «кадравай расейскай арміі ва Украіне не было», «дакажыце», «вы ўсё хлусіце» і г.д. Тым ня менш, факты па-ранейшаму сьведчаць пра тое, што ў горан вайны кідаліся найбольш баяздольныя часткі ЗС РФ у складзе асобных БТГ.
Гэтым разам «засьвяціўся» чарговы ўдзельнік неабвешчанае гібрыднае вайны, кантрактнік, малодшы сяржант ЗС РФ Сяргей Белазораў, родам з Жалезнаводзка, 12.12.1991 г.н., пазыўны «Белы». Кантактны маб. тэл.: 8-961-497-54-50.
У 2012-2013 гг. гэты пэрсанаж служыў у в/ч 6762 (УВ МУС РФ, «Эдэльвайс»), а да гэтага, яшчэ раней – у в/ч 74814 (г. Будзёнаўск), затым у в/ч 31853 (г. Краснадар).
На момант уварваньня іхнага падразьдзяленьня ва Украіну (жнівень-верасень 2014 г.) Белазораў быў вайскоўцам 17 АМСБр, ПВА (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія). Пра гэта сьведчаць:
– ягоны спэцыфічны нарукаўны знак на форме: (http://archive.is/DzAVH, аналягічнае фота ў ОК: http://archive.is/ECfWo);
– тэхніка з тактычнымі знакамі (http://archive.is/FEUW5, http://archive.is/uVzLN);
– сьпіс сяброў, подпіс на галоўнай старонцы ў ОК «…-Шалі-…», шмат фота з «краявідамі» Чачэніі (музэй Кадырава: http://archive.is/x3yNS) і іншыя моманты.
Напачатку жніўня 2014 г. Белазораў спачатку апынуўся «на вышкалах» на Кузьмінскім палігоне ў Растоўскае вобл., дзе яны апэратыўна рыхтаваліся да прарыву празь мяжу: http://archive.is/avypU, http://archive.is/MXx1W, http://archive.is/CecQE.
Геатэг фатаздымку з профілю “VK”, які ёсьць прывязкаю да мясцовасьці, таксама сьведчыць пра гэта: http://archive.is/52biM.
У гэтым выпадку асабліва красамоўнымі ёсьць «фокусы з пераапрананьнем» у форму нестатутнага ўзору без знакаў адрозненьня, з знакамітымі белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі «свой». Апроч гэтага фатаздымак мае геатэг «Растоўская вобл.»: http://archive.is/IuaUO. Анялагічнае фота ў ОК: http://archive.is/77vka.
– спаленыя і разбураныя ўкраінскія хаты (http://archive.is/m1uye, http://archive.is/MEOXA, http://archive.is/NHtYh):
Гэтаксама красамоўным ёсьць фатаздымак гэтага тэрарыста з Расеі ў акопе, зноў зь белымі вузкімі павязкамі, які суправаджаецца камэнтаром (пакідаем у арыгінале): “Не чего, это знак отличия” (http://archive.is/gsNpI).
Нарэшце, яшчэ адзін момант – у лясочку зафіксаваны нейкі невялікі лягер акупантаў, верасень 2014 г. (http://archive.is/LjqSx, http://archive.is/ZaK5U, http://archive.is/0dp6B, http://archive.is/OrpUC) :
Меркавана, гэта Крым, адзін з так званых марскіх выведвальных пунктаў ГРУ. Зьвярніце ўвагу, што кожнага разу Белазораў фігуруе ў фатаздымках з чужым прозьвішчам на нашыўцы-ліпучцы, якая мацуецца да формы («Вязаўцаў», «Бутэнка» і г.д.). Гэта ёсьць чарговым пацьверджаньнем таго факту, што малодшы сяржант зьяўляецца прафэсыйным вайскоўцам ЗС РФ зь вялікім досьведам службы. Характэрна, што гэты злачынец доўга не затрымліваецца ні ў адным з падразьдзяленьняў і даволі часта вымушаны мяняць свае мейсца службы.
Вось такі ён – чарговы «мясцовы шахтар» і ўдзельнік «грамадзянскае» вайны ва Украіне. Таксама зазначым, што гэта далёка ня першы выпадак, калі тэрарысты з 17 АМСБр былі «засьвечаныя» ва Украіне. У якасьці завяршальнай рысы артыкулу – фота з альбому Белазорава, у якім зафіксаваны вядомы помнік ваякам з 17 АМСБр, пераважная большасьць зь якіх загінулі акурат у жніўні 2014 году падчас «загадкавых абставінаў» (https://archive.is/2h3vP).
профіль “ОК”:
– галоўны: http://archive.is/22F4k
– таварышы ў службе: http://archive.is/47Z5I
– фотаальбом: http://archive.is/uLku4
профіль “VK”:
– галоўны: http://archive.is/V9cBh
– кантакты: https://archive.is/vxGNL
– фотаальбом: http://archive.is/8fY7N
Нагадаем, што 17-ая АМСБр ужо неаднойчы была зафіксаваная ва Украіне:
- САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа)
- Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
- Фотасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
- «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
- 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
